Дзіўныя, але цікавыя аўтарскія фільмы, што зменяць разуменне кінематографа

фільм антыхрыст, падборка аўтарскага кіно, фільмы ларса фон трыера

Ці ведаеце вы фільмы, якія могуць кінуць выклік традыцыйнаму разуменню кіно і пакінуць незабыўнае ўражанне? Мы сабралі ў адзін артыкул шэраг унікальных фільмаў з аўтарскага кіно, якія вылучаюцца сваёй незвычайнай эстэтыкай, нетрадыцыйным падыходам да аповеду і глыбокім сімвалізмам.

PALATNO расказвае пра добрыя, незвычайныя аўтарскія фільмы.

Насферату – прывід ночы (Nosferatu: Phantom der Nacht)

Год: 1979

Рэжысёр: Вэрнэр Херцог

Гэта рэмэйк класічнага нямецкага фільма жахаў «Насферату». Рэжысёр Вэрнэр Херцог уносіць у фільмы элементы сюррэалізму і экзістэнцыялізму, так ён стварыў выдатную атмасферу трывожнасці і невымоўнага страху.

Андалузскі сабака (Un Chien Andalou)

Год: 1929

Рэжысёр: Луіс Бунюэль, Сальвадор Далі

Гэта адзіны ў нашым спісе не поўнаметражны фільм. Сюррэалістычная караткаметражка не мае лагічнага сюжэту і перанасычаная знакавымі вобразамі, што кідаюць выклік традыцыйнаму мысленню і ўспрыманню не толькі кінематографа.

У мінулым годзе ў Марыенбадзе (L’Année dernière à Marienbad)

Год: 1961

Рэжысёр: Ален Рэнэ

Фільм даследуе тэмы рэчаіснасці і ўяўлення, ён змешвае рэальнае і фантастычнае ў складаныя і незвычайныя сюжэтныя лініі. Падзеі закручваюцца на імпрэзе, дзе мужчына сустракаецца з жанчынай і кажа, што яны раней сустракаліся, але жанчына не можа ўспомніць гэтага. Флэшбэкі, якія неаднаразова ўкідваюць стваральнікі фільму, даюць разуменне гледачу, што сустрэча была (ці не была?).

Антыхрыст (Antichrist)

Год: 2009

Рэжысёр: Ларс фон Трыер

Псіхалагічны фільм жахаў даследуе тэмы смутку, віны і чалавечай прыроды праз візуальныя вобразы. Гэтыя вобразы, што стварыў Ларс фон Трыер, адначасова жудасныя і прыгожыя. Гісторыя пачынаецца з трагічнай смерці сына пары: пасля муж імкнецца дапамагчы сваёй жонцы перажыць трагедыю ў іх загарадным доме пад назвай «Эдэм».

Голем (Der Golem, Wie er in die Welt kam)

Год: 1920

Рэжысёр: Паўль Вегэнэр, Карл Бэзэ

Экспрэсіяністкі нямы фільм, сюжэт якога базуецца на вядомай яўрэйскай легендзе пра гліняную статую, што ажывае дзякуючы магіі. Гісторыя пачынаецца пасля таго, як імператар хоча выгнаць яўрэяў з гета з-за магічных практык. Вядома, яўрэі ніякай магіі не практыкуюць, аднак звяртаюцца да яе, каб іх пакінулі ў дамах.

Галава-ласцік (Erasehead)

Год: 1977

Рэжысёр: Дэвід Лінч

Гэта першы поўнаметражны фільм Дэвіда Лінча. У іх змешаныя жах, сюррэалізм і экзістэнцыялізм. Амаль праз трыццаць гадоў пасля выхаду фільма амерыканскі Кангрэс прызнаў яго «культурна значным». Галоўнага героя Генры Спэнсэра просіць яго сяброўка даглядаць за дзіцём – дзіўнай істотай з жахліва дэфармаваным целам.

Канспіратары асалоды (Spiklenci slasti)

Фільм Spiklenci slasti, чэшскае кіно, аўтарскае кіно
Фільм Spiklenci slasti.

Год: 1994

Рэжысёр: Ян Шванкмаер

Фільм расказвае пра групу людзей, у кожнага з якіх ёсць свае незвычайныя і эксцэнтрычныя сексуальныя фетышы. Героі жывуць побач адзін з адным у шмпатпавярхоўцы і ўтойваюць свае фантазіі. Аднак іх захапленні пачынаюць перасякацца, што прыводзіць да серыі бязглуздых і часам трывожных падзей.

Вярнуцца ўгару