Пра Palatno

На русском

PALATNO.media — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.

Няхай галасы рэгіёнаў Беларусі будуць гучнымі!

Хто мы

PALATNO.media стварае каманда журналістаў, якія да 2021 года працавалі ў «Рэгіянальнай газеце» з рэдакцыяй у Маладзечне. Усе самыя яскравыя пратэсныя фота з Маладзечна, якія бачыла Беларусь і свет, здымала наша Настасся Уткіна, а відэа — Зоя Хруцкая і Ігар Палынскі. Пасля ператрусаў у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» і дамах супрацоўнікаў мы выехалі з Беларусі і цяпер працуем у Беластоку.

Навошта мы

Мы бачым, як шмат гісторый людзей з рэгіёнаў Беларусі, якія павінны быць пачутымі. Пра тое, што адбылося, што адбываецца цяпер і якой можа быць Беларусь будучыні. Што б ні адбывалася ў свеце, нам важна, каб галасы беларускіх рэгіёнаў былі гучнымі.

Што мы робім

У нашым медыя мы асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі. Наша задача — даць веды і натхненне пра тое, як спрычыніцца да трансфармацыі беларускага грамадства ў дэмакратычную краіну.

Хто наш чытач

Калі мы думаем пра нашага чытача, то ўяўляем, што ён або яна моцна трымаецца каранёў і цягнецца да сонца. Калі ў любым месцы свету ты адчуваеш сябе жыхаром свайго роднага месца і хочаш, каб на радзіме стала жыць лепш, мы спадзяёмся быць табе карысным.

Дзе нас чытаць

Асноўны наш рэсурс — сайт https://palatno.media/. Тут можна знайсці нашы публікацыі — тэксты, падкасты і відэа. У нашых сацыяльных сетках запрашаем абмяркоўваць тое, што важна табе.

Instagram: https://www.instagram.com/palatno_media/
Telegram: https://t.me/palatno/
Facebook: https://www.facebook.com/palatnomedia/
Twitter: https://twitter.com/palatno_media/

Сувязь

Пошта: editor@palatno.media
Тэлеграм-бот: t.me/palatno_bot