Міжваенная Польшча ездзіла не на адной «народнай» машыне, а адразу на некалькіх. Спачатку ў Польшчы едзілі на простым Ford, які дапамагаў краіне стаць на колы пасля Першай сусветнай вайны, а затым на Polski Fiat 508 — сімвале польскага тэхнічнага аптымізму. Некаторыя машыны збіралі ў Варшаве, іншыя завозілі непасрэдна з Італіі, Германіі ці ЗША.
PALATNO расказвае пра аўтамабілі ў Польшчы, якія былі папулярнымі стагоддзе таму.
Змест
Машына, якая дамінавала ў Польшчы
У самым пачатку незалежнай Польшчы на дарогах найчасцей сустракаўся не «свой» аўтамабіль, а завезены Ford. Паводле статыстыкі за 1923 год, на цывільным рынку ў краіне было 4 242 легкавыя аўтамабілі, сярод іх найбольш было «Фордаў» — 487 адзінак. Яны не былі адной і той жа мадыфікацыі, аднак сімвалам 1920-х гадоў у Польшчы стаў менавіта Ford Model T.

Ford Model T быў простым, танным і вядомым ва ўсім свеце. Аўтамабіль добра перажываў дрэнныя дарогі і недахоп адпаведнага сервісу. Для маладой дзяржавы, у якой аўтамабільная інфраструктура толькі нараджалася, гэта было амаль ідэальным спалучэннем.
«Форд» заўсёды прадаваў не толькі машыну, але і саму ідэю даступнага аўто. Гэта добра бачна па польскай прэсе міжваеннага часу: у рэкламе за 1925 год фірма падкрэслівала «новыя мадэлі зніжанага кошту», удасканаленні і шырокую сетку прадстаўніцтваў у польскіх гарадах. Праз рэкламу аўтамабіль прадавалі як выгадны і практычны транспарты сродак — менавіта так «Форд» і выйграваў на пасляваенным рынку.
Італьянскі госць, які стаў сваім
Калі «Форд» быў машынай першай пасляваеннай хвалі, то ў другой палове 1920-х гадоў адной з самых любімых марак у гарадской Польшчы становіцца Fiat. У другой палове 1920-х аўтамабілі гэтай маркі сталі аднымі з найбольш папулярных у краіне: у сярэднім за год прадавалася каля 450 аўтамабіляў. Уласны салон Fiat у Польшчы з’явіўся яшчэ ў 1922 годзе. Аўто прадавалі пра сетку пунктаў у Львове, Познані, Кракаве і іншых гарадах.

Самай знакамітай маркай становіцца Fiat 501. Чаму менавіта гэтая машына стала такой папулярнай? Аўтамабіль трапіў у патрэбную эпоху, калі гарадскія жыхары — дактары, гандляры, інжынеры — хацелі падкрэсліць еўрапейскі стыль і заможнасць, але не маглі дазволіць сабе дарагую амерыканскую машыну. Іншымі словамі, Fiat прадаў Польшчы не толькі тэхніку, але і стыль.
І яшчэ адна важная дэталь: менавіта поспех Fiat у продажах падрыхтаваў глебу для будучай ліцэнзійнай вытворчасці ў Польшчы. Спачатку ў краіне адкрыліся салоны і пачаў працаваць імпарт, а потым — у 1930-я гады — з’явіўся Polski Fiat.
Польскі народны аўтамабіль
Калі трэба назваць толькі адзін аўтамабіль, без якога міжваенную Польшчу цяжка было б уявіць, то гэта будзе Polski Fiat 508. У 1938 годзе аўтар і аўтамабільны эксперт Вітольд Рыхтэр пісаў, што «508-я» сталі першым народным аўтамабілем у Польшчы. Да другой сусветнай вайны на заводзе ў Варшаве выпусцілі каля 3,5 тысяч грамадзянскіх Fiat 508, а яшчэ вялікую колькасць спецыяльных версій і мадыфікацый.
Сакрэт поспеху «508-га» быў у тым, што гэта быў не звычайны ліцэнзійны італьянскі аўтамабіль. Польскія інжынеры падмацавалі яму падвеску, каб машына лепш адчувала сябе на польскіх дарогах. Гэта быў кампраміс: замест шыку палякі абіралі здольнасць машыны ездзіць там, дзе асфальт толькі абяцалі пакласці ў нябачнай будучыні.
Рэкламавалі «508-ы» праз нацыянальны гонар. У 1934 годзе Войцэх Косак стварыў рэкламу гэтай мадэлі, у якой аўтамабіль на фоне падгальскага пейзажу абганяе воз. Гэта быў маленькі маніфест у звычайнай аўтарэкламе, як польская сучаснасць абганяе традыцыйную Польшчу, але робіць гэта ўсё роўна па-свойму і без адмовы ад нацыянальнага гонару.

У тыя гады «508-ы» быў паўсюль: у прыватным карыстанні, у дзяржаўных установах, у спартыўных спаборніцтвах. У 1930-я гады аўтамабіль стаў зоркай масавай культуры — пра яго нават з’явілася песня са словамі «Ja mam! Ty masz! On będzie miał 508».
Амерыканскі аўтамабіль, сабраны ў Польшчы
У міжваеннай Польшчы Chevrolet быў цікавы тым, што быў адначасова замежным і мясцовым аўтамабілем. У 1936 годзе заводы ў Варшаве пачалі мантаж гэтых амерыканскіх аўтамабіляў. Паступова Chevrolet стаў машынай, якую ўбудавалі ў гарадское жыццё, у тым ліку яна стала любімым транспартным сродкам таксістаў.
Chevrolet любілі за тое, што яны выглядалі салідна і абяцалі больш камфорту ў параўнанні з канкурэнтамі. Для часткі польскіх пакупнікоў гэта быў спосаб паказаць, што ты не проста гараджанін, а чалавек з амбіцыямі. Пры гэтым варшаўская зборка рабіла гэты статус крыху бліжэйшым і больш заземленым.

З часам Chevrolet стаў машынай для перамог у спорце. Так, у 1939 годзе ў адным з ралі перамог Вітольд Рыхтэр на сваім Chevrolet.
Нямецкая сучаснасць, якая панавала ў польскіх гарадах
У канцы 1930-х гадоў Opel стаў сінонімам сучаснай еўрапейскай тэхнікі. У Польшчы гэтыя аўтамабілі мантавалі на варшаўскім заводзе, а некаторыя мадэлі для свайго часу былі вельмі прагрэсіўнымі — напрыклад, Opel Olympia і Opel Kadett.
Opel Olympia быў першым нямецкім серыйным аўтамабілем з саманясучым суцэльнаметалічным кузавам, а дзякуючы Opel Kadett малалітражкі атрымалі гідраўлічныя тармазы. Менавіта таму Opel быў для пакупнікоў аўтамабілем, які мог паказаць, што гаспадар абірае найбольш прасунутыя ў тэхніцы машыны.

Такія аўтамабілі добра ўпісваліся ў гарадское асяроддзе канца 1930-х гадоў, калі свет ужо забыўся на апошнюю вялікую вайну і ператварыўся ў сетку сучасных мегаполісаў.
Як далучыцца да аўтааматараў сёння
Для беларусаў і беларусак, якія цяпер жывуць у Польшчы, існуе нашмат большы выбар аўтамабіляў, чым сто год таму. А стаць часткай аўтааматарства лёгка і камфортна дапамогуць прафесіяналы, якія маюць шматгадовы досвед у навучанні ад нуля.
Аўташкола Denis Drive — сучасная школа падрыхтоўкі кіроўцаў, якая працуе ў Варшаве, Вроцлаве, Гдыні і Беластоку. Вам патрэбна толькі жаданне атрымаць правы і гатоўнасць адказна вучыцца, а спецыялісты аўташколы ва ўсім вам дапамогуць.
Справа пойдзе лягчэй, таму што аўташкола прыязная для замежнікаў. Тэарэтычныя заняткі адбываюцца па-руску, а практычныя — на польскай, рускай, украінскай або англійскай мовах. Курс да дэталяў прадуманы так, каб давесці навічка да здачы экзамена ў WORD на катэгорыю В. Напрыклад, практычныя заняткі праходзяць на такіх жа аўтамабілях, на якіх здаюць экзамен —Toyota Yaris, Hyundai i20, Suzuki Swift.
Аўташкола стварыла чат-бот, каб вы маглі камфортна высветліць многія пытанні самастойна ў зручнай форме https://t.me/DenisDrive_bot. Шукайце там больш інфармацыі, а таксама заходзьце на сайт https://ddrive.pl/pl. І няхай ваш шлях у шэрагі аўтааматараў будзе прыемным і хуткім.
