Беларуская эканоміка «90-х»: нацыянальная валюта, залежнасць ад Расіі, новая дзяржаўная мадэль

беларускія зайчыкі, беларускія грошы, беларуская валюта, беларуская эканоміка

PALATNO расказвае, якой была эканоміка ў 1990-я гады.

У якой атмасферы беларуская эканоміка жыла ў 1990-я?

Савецкая эканоміка была адзіным механізмам, у якім кожная рэспубліка была асобнай дэталлю. У гэтым механізме Беларусь займала асаблівае месца: у краіне было развітое машынабудаванне, электроніка, хімічная і лёгкая прамысловасць. Аднак большасць вытворчасці прадпрыемстваў ішло на кааперацыю з прадпрыемствамі іншых савецкіх рэспублік.

Умоўна кажучы, МАЗ выпускаў грузавікі. Рухавікі да іх прыязджалі з Яраслаўля, электроніка ішла з краін Балтыі, а шыны — з Омска. Калі СССР разваліўся, то гэтыя сувязі абарваліся. У выніку заводы стаялі, а людзі не атрымліва заробкаў.

У Беларусі няма сваёй нафты ці газу, але ў савецкія часы гэта не было праблемай, бо ўсё размяркоўвала Масква. Пасля 1991 года беларускаму боку трэба было плаціць па рынкавых коштах. Большасць нафтагазавых рэсурсаў для незалежнай Беларусі ішло з Расіі, з часам кошты пачалі павышацца, а для маладой Беларусі гэта было цяжкім ударам. Фактычна, без расійскіх энергарэсурсаў беларуская эканоміка не магла існаваць. Гэта залежнасць стане вечнай праблемай і галоўным рычагом ціску Масквы на Мінск.

У 1990-я ў многіх крамах былі пустыя паліцы, людзі стаялі ў чэргах за прадуктамі. Была ўведзена сістэма з талонамі на прадукты. У часы, калі межы адкрыліся, з’яўляюцца човеншчыкі, якія ехалі ў Польшчу і Літву, каб прывезці тавар на продаж. Пачынаецца эпоха базараў, дзе прадаюць усё: ад джынсаў і магнітафонаў да каўбасы.

Эканамічны калапс і «зайчыкі». Якімі былі раннія 1990-я

У пачатку 1990-х Беларусь была без агульнай грашовай сістэмы. Спачатку хадзілі савецкія рублі, але ў хуткім часе ўводзіцца нацыянальная валюта. У 1992 годзе ў Беларусі ўвялі беларускі рубель, які атрымаў у народзе назву «зайчыкі». На грашах былі выявы жывёл — заяц, зубр, воўк, мядзведзь, вавёрка. Першыя беларускія грошы, якія былі заменай савецкіх рублёў, хутка сталі паўнавартаснай нацыянальнай валютай, але асацыяваліся яны з беднасцю і крызісам.

У людзей было адчуванне, што старое жыццё знікла, а новага яшчэ няма: калі раней дзяржава кантралявала кошты на прадукты і тавары, то ў часы незалежнасці цэны на базавыя прадукты — хлеб, малако, цукар — рэзка павялічваюцца.

А як у гэтых умовах выжывалі людзі? З’явіліся вялікія рынкі, дзе прадавалася патрэбнае для жыцця. Людзі пераставалі давяраць грошай і ператваралі іх у тавары, а пасля займаліся бартарам. Тысячы беларусаў ездзілі ў Польшчу, Літву, Украіну, Расію, каб прывезці адтуль тавараў і прадаваць на базарах. Прыкладна ў тыя часы, у беларусаў з’явілася неафіцыйная валюта, у якой лічацца кошты дагэтуль — долары.

Што адбылося з эканомікай пасля выбараў Лукашэнкі

Да сярэдзіны 1990-я гадоў Беларусь жыла ў стане амаль пастаяннага крызісу. У краіне была вялікая інфляцыя, калі месячны заробак «з’ядаўся»за лічаныя дні. Можна сказаць, што вулічны гандаль стаў асноўным спосабам выжывання ў тыя часы. Дзесяцігоддзямі людзі жылі ў Саюзе, дзе за іх усё вырашалі чыноўнікі ў кабінетах, а цяпер людзі не ведалі, чаго чакаць ад наступнага дня.

Аляксандр Лукашэнка стаў вядомы тым, што абвінавачваў высокіх чыноўнікаў у карупцыі, бязладдзі ў краіне. У выбарчай кампаніі ён крытыкаваў прыватызацыю ў Расію, бо разумеў, што такога ж лёсу баяцца беларусы. Лукашэнка прапанаваў беларусам стабільнасць, якую яны чакалі першыя гады незалежнасці.

Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі ў Беларусі ўсё яшчэ быў урад, які праводзіў ліберальныя рэформы. Аднак новы прэзідэнт хутка заняў іншы, супрацьлеглы бок, таму зрабіў стаўку на замарозку прыватызацыі, увядзенню кантролю за коштамі і забяспечваў занятасць (то бок, калі прадпрыемствы былі стратнымі, іх усё роўна не зачынялі, каб у людзей была праца).

У сярэдзіне 1990-х гадоў пачала фарміравацца мадэль кіравання эканомікай Лукашэнкам. Так дзяржава стала галоўным гаспадаром банкаў, заводаў, газет і параходаў. Эканоміка падтрымлівалася энергарэсурсамі дзякуючы дамовам, якія заключаў Лукашэнка з Расіяй.

Пасля рэферэндума 1996 года Лукашэнка атрымаў амаль неабмежаваныя паўнамоцтвы, што дазволіла яму кансалідаваць эканамічную мадэль. Сотні прадпрыемстваў заставаліся дзяржаўнымі, прыватызацыя ў Беларусі спынілася. Апорай лукашэнкаўскай фінансавай сістэмы сталі менавіта дзяржаўныя прадпрыемствы, які выконвалі сацыяльную функцыю таксама.

Цікава, што Беларусь пачала атрымліваць нафту і газ па ўнутрырасійскіх цэнах, значна ніжэйшых за сусветныя. Заводы-перапрацоўшчыкі ў Мазыры і Наваполацку рабілі прадукты з нафты і прадавалі ў Еўропу ўжо па рынкавай цане. Такая бізнес-мадэль добра спрацавала: браць танна ў Расіі, прадаваць даражэй на Захадзе.

Чаму ў канцы 1990-х пачаўся крызіс?

На фоне суседніх краін, якіх трэсла ад нестабільнасці і рэформаў 1990-х гадоў, Беларусь пачала выглядаў як выспа парадку і стабільнасці. Прадпрыемствы ў краіны працавалі, нават стратныя заводы не зачыняліся. Заробкі выплачваліся своечасова, хоць былі вельмі маленькімі.

Аднак за гэтай стабільнасцю хаваліся праблемы. Эканоміка стаяла на адным месцы, яны не мадэрнізавалася: заводы працавалі па старых схемах, без інвестыцый і новых тэхналогій. З-за замарозкі прыватызацыі ў Беларусі не з’явіўся новы клас прадпрымальнікаў і бізнес-эліты, якая здольная развіваць краіну.

У 1998 годзе ў Расіі пачаўся фінансавы крызіс, Беларусь адразу гэта адчула. Экспарт у Расію адразу скараціўся, бо там ужо не было таго пакупніцкага попыту, беларускія прадпрыемствы страцілі грошы і кантракты, а ўнутры краіны зноў узнік дэфіцыт. Той крызіс паказаў, што беларуская эканоміка не самастойная.

Канец 1990-х гадоў паказаў, што ў Беларусі няма хаосу з-за рэформаў, але сістэма трымалася толькі на «допінгу» з Расіі, таму толькі так магла падтрымліваць такую стабільнасць.

Вярнуцца ўгару