PALATNO расказвае пра тое, як беларусы раней называлі нябожчыкаў, мерцвякоў і пахаванне.
Нябожчык — да і пасля пахавання
Нябожчыкаў да і пасля пахавання ў розных кутках Беларусі называлі па-рознаму.
Да пахавання. Найбольш распаўсюджанай назвай у цэнтральнай і ўсходняй частцы Беларусі было пакойнік. У заходняй частцы найбольш распаўсюджанай было слова нябожчык. Цікава, што ў цэнтральнай Беларусі, на значнай частцы Гомельшчыны і на ў заходняй частцы Магілёўшчыны дамінавала слова мярцвец.
Пасля пахавання. Пасля пахавання найбольш распаўсюджаным словам было нябожчык. Разам з ім даволі шмат сустракалася слова пакойнік. У асобных мясцінах (Смаргоншчына, Піншчына, ля Рэчыцы, ля Краснаполля, ля Бабруйска і Мар’інай Горкі) выкарыстоўвалі слова пакойны.
Мярцвяк, мрэц, смерць
Мёртвага чалавека, якога агульнапрынята называць нябожчыкам, у Беларусі маглі называць і іншымі словамі.
Слова мярцвец вядома ва ўсёй Беларусі і шырока выкарыстоўвалася.
На Гродзеншчыне і Брэстчыне мёртвага чалавека называлі мрэц. У гэтых рэгіёнах выкарыстоўвалі яшчэ і слова мярэц.
На Смаргоншчыне і Валожынчыне мёртвага чалавека называлі мярцвяк. Такое ж слова выкарыстоўвалі на Гомельшчыне.
Ва ўсходняй частцы Беларусі таксама сустракаецца слова мярцвяц.
На поўдні Міншчыны дамінавала слова мярцвік.
Ля Нароўлі таксама выкарыстоўвалі, і больш нідзе ў Беларусі, слова смерць для апісання мёртвага чалавека.
Як называлі пахаванне нябожчыка
Найбольш распаўсюджаным словам для пахавання нябожчыка было хаваць.
На Магілёўшчыне, на Палессі і Віцебшчыне нябожчыкаў харанілі.
Цікавосткай з’яўляецца тое, што ля Баранавічаў выкарыстоўвалі больш слова пратаць.