PALATNO — пра беларускія прыказкі пра каханне.
- Ад кахання няма спакойнасці ні ў касцеле, ні на дзеле, ні на пасцелі
- Любіць — не сена касіць
- Няхай мяне той чапае, хто каханне ў сэрцы мае
- Дзе міла — сем вёрст не крыва
- Не тупай нагою: не лягу з табою
- Каб той марне здох, што любіць разам двох
- Кахаў Ганулю, а палучыў дулю
- Быў час, калі дзеўкі любілі і нас
- Дзеўка — не конь, збрую не надзенеш
- Хто п’яніцу палюбіць — жыццё сабе загубіць
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: «Даганяючы не нацалавацца». Як пра каханне і адносіны гавораць беларусы?
