У беларускай культуры тэма смерці — гэта не проста канец, але пераход, ахоплены мноствам эўфемізмаў. Яны паказваюць як нашы продкі праяўлялі павагу да гэтага працэсу, іх погляд на апошні шлях у жыцці. Гэтыя фразы не толькі змякчалі жорсткую рэчаіснасць смерці, але і адлюстроўвалі гістарычную глыбіню традыцыі: пачынаючы ад «пайсці ў вечнасць» і заканчваючы больш мудрагелістымі выразамі — «пайсці да Абрама на піва».
PALATNO расказвае, як беларусы размаўлялі пра смерць.
Дзясяткі фраз, якімі беларусы гаварылі пра смерць
Адыход у іншы свет, адыход у лепшы свет, адыход у нябыт — смерць Адыходзіць у вечнасць — паміраць Ажаніцца з сырою зямлёю — памерці, загінуць Аддаць духі Адкідваць капыты — так гаварылі і пра смерць чалавека, і пра смерць жывёл. У большасці выпадкаў, вядома, пра смерць жывёл. Адправіцца да Абрама на піва Адправіцца на той свет Адысці з гэтага свету Адпраўляць у Магілёўскую губерню — у замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. Аблівацца кроўю — знемагаць ад страты крыві, паміраць. Аддаваць Богу душу — паміраць. Аддаць канцы Адпраўляць у штаб Духоніна
Бог прыбраў — хто-небудзь памёр
Вымаць душу — даводзіць да смерці, знішчаць каго-небудзь Вынесці ўперад нагамі — пахаваць нябожчыка Выпростваць ногі — паміраць Вытрасці душу — забіць кагосьці.
Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.
Да веку — да самай смерці, да канца жыцця Даць дуба Дух выпусціць Духа не ўказаць Дні злічаны — гавораць, калі каму-небудзь засталося зусім нядоўга жыць. Дух выйшаў — смерць. Душа вон — раптоўная смерць. Дыхаць на ладан — быць цяжка хворым, блізкім да смерці.
Загавець душой Загадаць доўга жыць Замуж за пана Пясоцкага збірацца Заснуць вечным сном, заснуць навекі Згарнуць рукі Задзіраць ногі Загрымець касцямі — загінуць. Злажыць косці — загінуць. Зламаць галаву — скалечыцца, загінуць. Знайсці сабе магілу — быць забітым. Зводзіць у магілу (дамавіну, са свету) — даводзіць да смерці, гібелі.
Капаць магілу — рыхтавацца да смерці.
Легчы ў магілу Легчы трупам — загінуць (кажуць пры рашучасці што-небудзь зрабіць). Ляжаць у сырой зямлі — быць мёртвым, быць пахаваным.
Магіла возьме — так кажуць, калі хто-небудзь памрэ.
На паповы сані збірацца
На паповы сані збірацца Пачыць у бозе
Сыходзіць са сцэны
У вырай — на той свет, у магілу. У апошні шлях — цырымонія пахавання нябожчыка.
Як з крыжа зняты — вельмі слабы, даведзены да знямогі, ледзь жывы. Я́му заскварыць — загінуць, быць пахаваным.