Чаму пандэміі, тэхналогіі і грошы растуць хутчэй, чым мы гэта ўяўляем

як растуць грошы, што такое складаныя адсоткі, як развіваюцца пандэміі, што такое экспаненцыяльны рост

Што звязвае пандэміі, тэхналогіі і грошы? Напрыклад, тое як яны могуць расці. Іх рост можна растлумачыць праз экспаненцыяльны рост — гэта калі значэнне павялічваецца не на фіксаваную велічыню, а на працэнт ад папярэдняга значэння. Таму пандэміі, тэхналогіі і грошы растуць хутка і больш «выбухова».

PALATNO расказвае як гэта магчыма на прыкладзе пандэмій, тэхналогій і грошай.

Як распаўсюджваюцца вірусы?

Што адбываецца пры пандэміях? Як яны развіваюцца? Пры захворванні кожны заражаны чалавек можа заразіць некалькіх іншых. Гэта запускае ланцуговую рэакцыю: адзін заразіць двух, двое чалавек чатырох, а чатыры ўжо восем чалавек і гэта далей…

На пачатку пандэміі колькасць заражаных невялікая і, здаецца, што праблема знаходзіцца пад кантролем, але праз некалькі «крокаў» рост становіцца сапраўды выбуховым.

Тэхналогіі паляпшаюцца хутка і часам незаўважна

У сусвеце тэхналогій дзейнічае Закон Мура (гэты закон тлумачыць працу мікрачыпаў). Аднак больш важна, што можа растлумачыць тое, што новая тэхналогія становіцца асновай для больш хуткага развіцця наступных тэхналогій. Напрыклад, хуткасць апрацоўкі дадзеных, памеры памяці і прапускная здольнасць інтэрнэту ўзрастаюць экспаненцыяльна.

Тэхналогіі сапраўды развіваюцца хутчэй, чым мы ўяўляем? Так! Наш мозг думае лінейна: калі мы чакаем невялікага паляпшэння, то тэхналогіі пераўзыходзяць нашы чаканні. Яшчэ ў 2000 годзе мабільныя тэлефоны былі дарагімі і павольнымі, а ўжо сёння ў нашай кішэні знаходзіцца прылада ў разы больш магутная, чым суперкамп’ютары XX стагоддзя.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: 

Як даўжэй захаваць рэчы і навошта гэта ўвогуле рабіць

«Я — смерць, разбуральнік свету». Навошта быў патрэбны «Манхэтанскі праект»

Як раней людзі прачыналіся без будзільнікаў? Ці яны існавалі і раней?


Грошы: складаныя працэнты і экспаненцыяльны рост капіталу

У фінансах дзейнічае прынцып складаных адсоткаў. Грошы «працуюць» на сябе, бо працэнты налічваюцца не толькі на пачатковую суму, але і на ўжо назапашаныя адсоткі. Напрыклад, калі вы ўкладаеце тысячу долараў пад 10% гадавых, то за год сума вырасце да 1 100 долараў. За другі год адсоткі налічваюцца ўжо на 1 100 долараў — сума будзе 1 210 долараў. А ўжо праз дзесяць гадоў на вашых рахунку будзе прыкладна 2 590 долараў, а праз 20 гадоў — больш за 6 700.

На ранейшых этапах грошы растуць павольна, але з часам рост паскараецца. Дарэчы, гэтым можна растлумачыць і тое, што багатыя становяцца яшчэ багацейшымі: яны могуць укладаць вялікія сродкі ў інвестыцыі і чакаць ад іх экспаненцыяльнага росту.

Людзі сапраўды недаацэньваюць экспаненцыяльны рост?

У большасці выпадкаў, так. Справа ў тым, што людзі звыклі да лінейнага мыслення: то бок, у тэрмінах пастаяннага дабаўлення (1, 2, 3…), а не множання (2, 4, 8…).

З-за гэтага людзі часта не бачаць рост у самым пачатку, бо ён здаецца марудным і незаўважным, але з часам ён нібыта выбухае. Аднак усё гэта тлумачыцца экспаненцыяльным ростам.

Людзям складана ўявіць, што дробныя змены на ранніх этапах сапраўды могуць прывесці да велізарных наступстваў.

Вярнуцца ўгару