Дакументальныя фільмы пра прыроду становяцца не проста нагодай для захаплення, але і напамінам для чалавека пра адказнасць перад планетай. Мы зрабілі падборку адных з найлепшых кінастужак, якія паказваюць, што прырода — гэта найвялікшы твор, і мы — яго частка.
«Планета Зямля» (Planet Earth)
Год: 2006
Гэта дакументальны серыял ад BBC, які складаецца з 11 эпізодаў. Дакументалку здымалі пяць гадоў у 64 краінах свету. «Планета Зямля» паказвае розныя ландшафты нашай планеты: ад гор і пустэльняў да лясоў і акіянаў. Асаблівая ўвага ў дакументальным серыяле надаюць складанасці экасістэм і неверагодным стратэгіям выжывання жывёл.
«Сіняя планета II» (Blue Planet II)
Год: 2017
Серыял з’яўляецца працягам арыгінальнай «Сіняй планеты», якая выйшла ў 2001 годзе. У працягу яшчэ больш глыбока даследуюць акіяны, унікальныя паводзіны марскіх істот (некаторыя былі знятыя ўпершыню!). Музыку да серыялу пісаў сам Ханс Цымер. Серыял складаецца з сямі эпізодаў.
«Жыццё» (Life)
Год: 2009
Серыял «Жыццё» ад BBC складаецца з 10 эпізодаў, кожны з якіх прысвечаны асобнай групе жывёл ці раслін. Гэты серыял паказвае розныя формы жыцця на нашай планеце: птушак, рыб, насякомых і млекакормячых, а таксама раскрывае іх эвалюцыйныя стратэгіі выжывання.
«Наша планета» (Our Planet)
Год: 2019
Дакументальны серыял ад Netflix складаецца з 8 эпізодаў. У ім даследуюцца розныя рэгіёны Зямлі: ад арктычных рэгіёнаў да трапічных лясоў. Наша планета» не толькі захапляе гледачоў сваёй кінематаграфіяй, але і падкрэслівае неабходнасць захавання прыроды і яе экасістэм.
«Зямля: адзін цудоўцы дзень» (Earth: One Amazing Day)
Год: 2017
Гэта дакументальны фільм праводзіць гледача праз адзін поўны дзень на Зямлі, паказваючы розныя цуды прыроды. Ад узыходу да заходу сонца фільм раскрывае жыццё на розных кантынентах і ў розных асяродках пражывання. У серыяле выкарыстаны здымкі, якія былі зроблены з дапамогай сучасных тэхналогій, яны дазваляюць убачыць рэдкія моманты з жыцця жывёл.