Манархі і іх дзівацтвы. Якія дзіўныя звычкі былі ў еўрапейскіх уладароў?

Ізабела Кастыльская, манархі іспаніі, еўрапейскія каралі

Яны давалі зарок не мыцца і думалі, што шкляныя — гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі каралеўскія асобы здзіўлялі эксцэнтрычнымі паводзінамі. У іх была неабмежаваная ўлада і асаблівасці, якія сёння выклікалі б  як мінімум трывогу ў псіхіятра.

PALATNO паглыбляецца ў гісторыю і вывучае дзівацтвы манархаў Еўропы.

Карл VI — «шкляны кароль»

Гады: 1368-1422

Французскі манарх Карл VI пакутаваў на вострую форму псіхозу. Найбольш вядомы ягоны страх быў такі: кароль лічыў, што ён зроблены са шкла. Таму насіў спецыяльнае адзенне, каб не разбіцца, і забараняў дакранацца да сябе.

Часам Карл забываў, хто ён такі, нават уцякаў з палаца, бо не пазнаваў слуг і членаў сям’і. У выніку кароль стаў марыянеткай у руках дваран.

Ізабела Кастыльская — каралева, якая не любіла мыцца

Гады: 1451-1504

Каралева Ізабела стала вядомай як сузаснавальніца Іспаніі разам з Фердынандам Арагонскім. Падчас рэканкісты яна дала зарок не мыцца, пакуль масульманская Гранада не будзе здадзеная. Атрымліваецца, што Ізабела не мылася каля трох гадоў.

Наступствы аказаліся негатыўнымі. Сцвярджаецца, што каралева мела праблемы са скурай і здароўем.

карл vi, французскія манархі, еўрапейскія каралі
«Шкляны кароль». Ілюстрацыя створаная штучным інтэлектам.

Людовік XIV — зусім не каралеўская гігіена

Гады: 1638-1715

Людовік XIV, больш вядомы як «Кароль-Сонца», быў адным з самых уплывовых уладароў Еўропы. А вось яго стаўленне да гігіены выклікала здзіўленне, але, можа быць, не ў тыя часы.

Штодня караля апраналі пры дваранскім натоўпе, аўдыенцыі часта праходзілі ў спальні — часам тады, калі караля толькі-толькі абудзілі.

Вядома, што Людовік амаль не мыўся, бо меркаваў, што вада шкодная для здароўя. Ён карыстаўся парфумамі і духмянымі мазямі, каб замаскіраваць непрыемны пах.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Борджыя, Людовік і Генрых. Самыя крывадушныя ўчынкі гістарычных дзеячаў

 

Фантастыка+рэальнасць: расказваем, навошта чытаць казкі Гофмана

 

Гарадзельская ўнія: як яна змяніла ВКЛ?


Георг III — манарх, які гаварыў без перапынку

Гады: 1738-1820

Георг III стаў вядомым як «вар’яцкі кароль» з-за працяглых псіхалагічных зрываў. Сучасныя гісторыкі думаюць, што ў караля магло быць біпалярнае расстройства. Георг размаўляў з шалёнай хуткасцю, пісаў бессэнсоўныя тэксты. Ён нават сцвярджаў, што меў зносіны з нябеснымі істотамі.

Псіхічны стан Георга пагоршыўся настолькі, што ў 1811 годзе на трон узышоў яго сын.

Вярнуцца ўгару