Вы чытаеце:
Пяць фільмаў і пяць серыялаў, калі вы сумуеце па «‎Гульні тронаў»

Пяць фільмаў і пяць серыялаў, калі вы сумуеце па «‎Гульні тронаў»

джон сноу, гульня тронаў, серыялы падобныя да гульні тронаў

Калі вы захапляецеся эпічнымі гісторыямі, цікавымі і складанымі персанажамі, якія зрабілі «‎Гульню тронаў» знакавым серыялам, то гэта падборка фільмаў і серыялаў для вас! 

PALATNO расказвае пра фільмы і серыялы, якія будуць падобныя да «‎Гульні тронаў».

«‎Вікінгі» (Vikings)

Серыял расказвае пра легендарнага скандынаўскага героя і вікінга Рагнара Лодброка. У серыяле паказваецца жыццё вікінгаў, іх набегі на Еўропу, палітычныя інтрыгі і ўзаемаадносіны ў сям’і і грамадстве.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». У «‎Вікінгах» таксама шмат інтрыг і змагання за ўладу. У ім шмат жорсткіх сцэн бітваў і персанажаў са складанымі лёсамі, якія могуць змяняцца і развівацца на працягу сюжэта.

«‎Чужаземка» (Outlander)

Серыял заснаваны на серыі кніг Дзіяны Габалдон і расказвае пра ваеннага медыка Клэр Рэндэл з 1940-х гадоў. Рэндэл падарожнічае ў часе і ў выніку трапляе ў Шатландыю XVIII стагоддзя. Яна спрабуе прыстасавацца да жыцця ў мінулым і аказваецца ўцягнутай у шматлікія гістарычныя падзеі.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». У «‎Чужаземкі» шматгранныя персанажы, розныя інтрыгі, як і ў «‎Гульні тронаў». У серыяле шмат гісторыі, хоць і з фантастычнымі элементамі, як падарожжы ў часе.

«‎Вядзьмак» (The Witcher)

Серыял заснаваны на папулярнай серыі кніг польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Галоўны герой — паляўнічы на монстраў Геральт з Рывіі, паляўнічы на монстраў, якога ведаюць як Вядзьмак. Геральт падарожнічае па свеце і змагаецца з монстрамі.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». У «Ведзьмаку‎» зроблены моцны акцэнт на інтрыгі і барацьбу за ўладу, як і ў «‎Гульні тронаў». Абодва серыялы насычаныя складанымі персанажамі з уласнымі матывацыямі. У іх ёсць шмат фэнтэзійных элементаў: напрыклад, магія і монстры.

геральт з рывіі, серыял вядзьмак
Геральт з серыялу Netflix «‎Вядзьмак».

«‎Рым» (Rome)

Гэты гістарычны серыял апісвае падзеі канца Рымскай рэспублікі і пачатка імперыі. Галоўнымі героямі з’яўляюцца два рымскія салдаты, якія аказаліся ўдзельнікамі і сведкамі ключавых гістарычных падзей.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». «‎Рым» паказвае складаную палітычную і гістарычную сітуацыю, што можа нагадаць «‎Гульню тронаў».

«‎Каралеўства» (Kingdom)

Гэты карэйскі серыял спалучае гістарычную драму з жахамі. Дзеянне адбываецца ў перыяд дынастыі Часон, калі краіна сутыкнулася з эпідэміяй зомбі. Галоўным героем выступае прынц, які спрабуе разабрацца ў прычынах эпідэміі і выратаваць каралеўства.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». «‎Каралеўства» паказвае і барацьбу за ўладу, і жахі — гэта падобна да таго, як змешваюцца жанры ў «‎Гульні тронаў».

«‎Апошняя дуэль» (The Last Duel)

Фільм Рыдлі Скота пра апошнюю санкцыянаваную дуэль у сярэднявечнай Францыі. Галоўныя героі — два рыцары, якія сутыкнуліся ў паедынку пасля абвінавачання аднаго з іх у гвалце над жонкай другога.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». Фільм даследуе тэмы гонару, справядлівасці і помсты. Акрамя гэтага, у «‎Гульні тронаў» шмат увагі нададзенае інтрыгам, што робіць фільм падобным да «‎Гульні тронаў» па змесце.

фільм апошняя дуэль
Кадр з фільму «‎Апошняя дуэль».

«‎Уладар пярсцёнкаў» (The Lord of the Rings) і «‎Хобіт» (The Hobbit)

Эпічныя фэнтэзійныя фільмы, заснаваныя на кнігах Дж. Р.Р. Толкіна расказваюць пра барацьбу дабра і зла ў Міжзем’і. У фільмах гісторыя круціцца вакол Кальца Улады і яго ўплыву на свет і яго насельнікаў.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». Як і «Гульня тронаў‎», гэтыя фільмы маюць вялізны фэнтэзійны свет, насычаны разнастайнымі расамі, магіяй і эпічнымі бітвамі.

«‎Беавульф» (Beowulf)

Фільм заснаваны на старадаўнім англійскім эпасе пра героя Беавульфа, які змагаецца з монстрамі.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». Абодва творы — «‎Беавульф» і «‎Гульня тронаў» — спалучаюць міфалагічныя элементы з рэалістычнымі і жорсткімі сцэанамі.

фільм сэрца цмока
Кадр з фільму «‎Сэрца цмока».

«‎Сэрца цмока» (Dragonheart)

Гэта серыя фэнтэзійных фільмаў пра рыцара, які спачатку змагаецца з цмокам, але потым аб’ядноўваецца з ім для барацьбы супраць злога караля.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». «‎Сэрца цмока» — гэта фэнтэзі, героіка, змаганне з звышнатуральнымі істотамі.

«‎Гладыятар» (Gladiator)

Эпічны фільм Рыдлі Скота расказвае гісторыю рымскага генерала, якому здрадзілі і зрабілі гладыятарам. Гэта гісторыя пра помсту і змаганне за справядлівасць.

Падабенства да «‎Гульні тронаў». «‎Гладыятар» мае шмат агульнага з «‎Гульнёй тронаў» у плане палітычных інтрыг і змагання за ўладу. Абодва творы ўключаюць і сцэны бітваў, і залішнюю жорсткасць, а таксама даследуюць пытанне гонару.

Вярнуцца ўгару