Як Хагрыд з «Гары Потэра» звязаны з Беларуссю?

хагрыд з гары потэра, сусвет гары потэра, як звязаны хагрыд і мінск

А Вы ведалі, што Хагрыд аднойчы быў у Мінску? Дакладней, ён ехаў па чарговай важнай місіі ад Дамблдора праз Мінск. Як ён туды трапіў? Што ён рабіў у Мінску? І ці праўда, што прыгода амаль не скончылася бойкай?

PALATNO расказвае пра цікавую сувязь сусвету Гары Потэра і Беларусі.

Спрэчка з вампірам

У пятай кнізе «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» Гары нарэшце сустракаецца з Рубеусам Хагрыдам, які доўгі час адсутнічаў у пачатку кнігі. Хагрыд расказвае доўгую гісторыю пра сваю адсутнасць і місію, якую даручыў яму дырэктар «Хогвартса» Альбус Дамблдор.

Высветляецца, што Хагрыд быў у Мінску. Вось як ён успамінае сваю вандроўку і Беларусь:

«Сутыкнуліся з парачкай вар’яцкіх троляў на польскай мяжы, і ў мінскім бары з вампірам крыху пасварыўся, а так усё прайшло даволі добра. Потым мы дабраліся да месца і пайшлі ў горы, каб адшукаць іх…»

Хутчэй за ўсё, згаданыя падзеі адбываліся ўлетку 1995 года.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Фантастыка+рэальнасць: расказваем, навошта чытаць казкі Гофмана

 

10 пытанняў пра «Гары Потэра», якія дапамогуць не разгубіцца, калі «Дзіравы кацёл» памылкова перанясе ў свет потэраманаў

 

Ад «‎Оскараў» да прафесар Макгонагал.‎ Сем выбітных роляў Мэгі Сміт


хагрыд, мадам алімпія максім, сусвет гары потэра
Хагрыд і Максім.

Стоп: а навошта Хагрыду было ехаць праз Мінск?

Падзеі, згодна з якімі Хагрыд трапляе ў Мінск, адбываюцца адразу пасля заканчэння чацвёртай часткі «Гары Потэра». Прафесар Альбус Дамблдор дае заданне для Хагрыда і кіраўніцы школы «Шармбатан» Алімпіі Максім знайсці ў гарах ва Усходняй Еўропе веліканаў. Падарожжа з Англіі для Хагрыда і Максім адбываецца са сваімі цяжкасцямі: на польскай мяжы яны б’юцца з тролямі, а потым, уласна, трапляюць у Беларусь. Хутчэй за ўсё, пасля яны едуць у Карпаты.

Дамблдор даў заданне менавіта Хагрыду і Мадам Максім, бо ў іх ёсць кроўныя сувязі з веліканамі: у Хагрыда маці была веліканшай, а Максім паходзіць з роду веліканаў (хоць і адмаўляе гэта).

Хагрыд і Максім павінны былі наладзіць кантакты з веліканамі і схіліць іх на бок Ордэна Фенікаса ў барацьбе супраць Цёмнага Лорда. На момант місіі Хагрыда, веліканы былі амаль знішчаны і жылі ў цяжкіх умовах. Гэта заданне мела вялікае значэнне, бо веліканы маглі стаць вельмі небяспечнымі, калі б далучыліся да боку Валдэморта. Валдэморт таксама спрабаваў схіліць іх на свой бок.

Місія Хагрыда і Максім прайшла няўдала: веліканы абралі бок Валдэморта.

Вярнуцца ўгару