
Напрыканцы жніўня 1941 года Адольф Гітлер разам з Беніта Мусаліні наведалі Брэсцкую крэпасць, якую нацысты спрабавалі захапіць цэлы месяц вайны. Гэта было прапагандысцкае шоу ад Гітлера для Мусаліні, якому ён паказваў якіх вынікаў дасягнула Германія ў СССР.
PALATNO расказвае дэталі візіту дыктатараў у беларускі горад.
Змест
Прапагандысцкае шоу для нерашучага Мусаліні
У жніўні 1941 года нацысцкія войскі актыўна прасоўваліся па савецкай тэрыторыі. На той момант ужо была акупаваная Беларусь, краіны Балтыі, войскі прасунуліся глыбока ва Украіне і ўварваліся ў Расію. Салдаты вермахта ўжо былі амаль ля Ленінграда, узялі Смаленск. У жніўні 1941 года ў «катлах» знаходзіліся да мільёна савецкіх вайскоўцаў, нямецкая прапаганда называла яшчэ большыя лічбы. Пры гэтым савецкая армія ўжо наносіла першыя контрудары, а ключавыя гарады — Ленінград, Масква, Кіеў — яшчэ не былі ўзятыя.
У Італіі поспехі былі зусім іншымі, а Адольфу Гітлеру былі патрэбны вынікі ад свайго саюзніка. Італьянскія войскі ваявалі ў Афрыцы і на Балканах. У Афрыцы італьянскія войскі разам з немцамі пад кіраўніцтвам Эрвіна Ромеля трымалі ў аблозе Табрук: там жа назіраліся вялікія страты і дэфіцыт забеспячэння. Ва Усходняй Афрыцы стан быў зусім дрэнны, бо на гэтым напрамку італьянскія войскі амаль пасыпаліся і ўжо ў лістападзе 1941 года яны складуць зброю. На Балканах італьянскія корпусы ўдзельнічалі ў карных аперацыях. Разам з гэтым італьянскіх салдат накіравалі на фронт у Савецкі Саюз: корпус уваходзіў у групу армій «Поўдзень», а падчас паездкі ў СССР Мусаліні асабіста наведаў распалажэнне сваіх вайскоўцаў.
У гэтай сітуацыі Адольф Гітлер вырашыў, што для Мусаліні трэба правесці паказальны тур па ўсходнім фронце. Галоўнай задачай было паказаць хуткія поспехі аперацыі «Барбароса» і тое, што робіць нямецкая звышцяжкая артылерыя.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Бліцкрыг, масавыя забойствы, СССР разам з Рэйхам. Якімі былі першыя тыдні Другой сусветнай вайны?
«Я — смерць, разбуральнік свету». Навошта быў патрэбны «Манхэтанскі праект»
Мастацтва на шлемах. Як і чаму амерыканцы малявалі на касках падчас В’етнамскай вайны
Гітлер паказаў Мусаліні новую марціру, якую пасля рэдка выкарыстоўвалі

У 1957 годзе былі нацысцкі лётчык Ганс Баўр выпусціў кнігу «Я быў пілотам Гітлера». Пасля вайны Баўр быў захоплены савецкімі войскамі, быў у лагерах да 1955 года, а пасля яго перадалі Заходняй Германіі. У кнізе Баўр згадвае сустрэчу Гітлера і Мусаліні ў Брэсце:
«Гітлер запрасіў Мусаліні ў Брэст-Літоўск на дэманстрацыю апошняй нямецкай 60-cм аблогавай гарматы. Я ляцеў разам з імі двума на “Юнкерсе”, былі яшчэ некаторыя людзі ў самалёце. У палёце зразумеў, што адзін з рухавікоў губляе бензін. Неўзабаве праз лабавое шкло ўжо амаль нічога не было бачна. Не ведаў, што лепш было зрабіць: вярнуцца ці ляцець далей. Нарэшце, Брэст-Літоўск быў недалёка, я выключыў рухавік і працягнуў палёт. Калі мы прызямліліся, я ўбачыў, што мой самалёт выглядаў як сардзіна, якую толькі што выцягнулі з бляшанкі».
Самалёт Баўра з Гітлерам і Мусаліні вылецеў з «Воўчынага логава» і сеў у Тэрэспалі 26 жніўня. Пасля пасадкі пасажыры паабедалі. Дарэчы, разам з Мусаліні ляцеў і яго сын. З Тэрэспаля Гітлер з Мусаліні паехалі ў калоне аўтамабіляў у Брэсцкую крэпасць. Там Гітлер тлумачыў, як дзейнічае новая гармата, яны агледзелі разбурэнні крэпасці і адправіліся далей. Экскурсаводам для нацысцкага і італьянскага лідараў выступіў фельдмаршал Гюнтэр фон Клюге.

Паездка ў Брэст была часткай вялікага тура Гітлера і Мусаліні ў СССР. Пасля Брэста яны наведалі поўдзень Украіны, дзе знаходзіўся італьянскі корпус.