Апошні рэктар мастацкага вучылішча ў Віцебску. Якім было жыццё Івана Гаўрыса

іван гаўрыс, янка гаўрыс, беларускія мастакі

Ён усё жыццё працаваў настаўнікам і марыў пра мастацтва. Ён стаў апошнім рэктарам Віцебскага мастацкага вучылішча і быў звольнены з-за злоўжыванняў. Ён заставаўся ў СССР, быў актыўным удзельнікам беларусізацыі. Аднак біяграфія Івана Гаўрыса была спалучаная з палітычнымі чысткамі — ён сам удзельнічаў у адлічэннях студэнтаў і шукаў «шкодную» літаратуру. А ўжо праз некалькі гадоў, у гады Вялікага тэрору, яго расстралялі.

PALATNO расказвае пра мастака Івана Гаўрыса.

Настаўніцтва і УНОВИС

Іван Гаўрыс нарадзіўся ў вёсцы Кухчыцы на Міншчыне ў 1890 годзе. У 1909 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля чатыры гады працаваў настаўнікам у народных школах. У 1912 годзе паступіў у Віленскі настаўніцкі ўніверсітэт, але не змог скончыць яго з-за Першай сусветнай вайны, хоць правучыўся там два курсы. Пасля пачатку вайны яго прызвалі ў войска, служыў на Віцебшчыне.

У 1917 годзе здарыўся Кастрычніцкі пераварот. Гаўрыс у той час знаходзіўся ў Віцебску, а з прыходам савецкай улады атрымлівае пасаду справавода ў Віцебскім губернскім ваенным камісарыяце. Увесь час службы ён думае пра працяг вучобы, таму ўжо ў 1918 годзе паступіў у Віцебскі настаўніцкі інстытут на фізіка-матэматычны факультэт, у якім адвучыўся некалькі гадоў. У той жа час вучыцца ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Далейшую кар’еру Гаўрыс хацеў звязаць і звязаў з мастацтвам.

У 1920 годзе Іван Гаўрыс уступіў у УНОВИС, быў членам творчага камітэта групы. Удзел у аб’яднанні дапамог Гаўрысу ў кар’еры: яшчэ навучэнцам Віцебскага мастацкага вучылішча ён сам выкладаў у майстэрнях малодшых вучняў.

ШТО ЗА УНОВИС?
Гэта было мастацкае аб’яднанне авангардыстаў, створанае Казімірам Малевічам у Віцебску. Назва аб’яднання з’яўляецца акронімам — «Утвердители нового искусства».

Як фінансавая праверка зачыніла

У 1922 годзе Гаўрыс скончыў вучылішча і стаў яго кіраўніком, бо значная частка выкладчыкаў з’ехала з Віцебска. Праз год пасля прызначэння на пасаду ва ўстанове адбылася фінансавая праверка. У 1923 годзе рэвізія губернскага аддзела Рабоча-сялянскай інспекцыі вынесла даволі жорсткі прысуд. Гаўрыса змясцілі з пасады, а выконваць яго абавязкі ў вучылішчы паставілі чалавека з боку. Таксама былога рэактара абвінавацілі ў недахопах і злоўжываннях. Ужо пазней вучылішча рэарганізавалі ў Віцебскі мастацкі тэхнікум.

Пасля звальнення Гаўрыс уладкаваўся настаўнікам у школе. Зусім хутка адбылося ўзбуйненне БССР, Віцебск стаў часткай БССР, а ў рэспубліцы пачалася беларусізацыя. Тады Іван Гаўрыс вырашае стаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

У 1925 годзе Гаўрыс удзельнічае ў Першай Усебеларускай выстаўцы. На ёй паказалі тры карціны мастака — «Кветкі», «Затока», «Маёўка ў 1905 годзе». Цікава, што ў гэтых працах Гаўрыс вярнуўся да рэалістычнасці. На другой выстаўцы таксама выстаўляўся, але яго працы не адзначылі і нават не апублікавалі рэпрадукцыі. У 1930-я гады таксама працуе выкладчыкам, але жыццё мастака на той час значна змяняецца.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Амаль сто гадоў таму адбылася Усебеларуская выстаўка

Удзел у чыстках і сфабрыкаваная справа супраць Гаўрыса

У 1930-я гады Іван Гаўрыс удзельнічаў у палітычных чыстках нядобранадзейных студэнтаў.

У 1933 годзе стаў кіраўніком камісіі, якая правярала бібліятэкі на прадмет ідэалагічна шкоднай літаратуры.

У 1937 годзе Івана Гаўрыса асудзілі па сфабрыкаванай справе «Польскай арганізацыі вайсковай». Першыя арышты праводзіліся яшчэ ў 1933 годзе, але ў 1937 годзе яны сталі маштабнымі — было затрымана каля 21 тысяч чалавек. Па гэтай справе былі арыштаваны ў асноўным палякі і беларусы.

Гаўрысу прызначылі найвышэйшую меру пакарання. У хуткім часе, 4 лістапада 1937 года, быў расстраляны ля Віцебска.

Вярнуцца ўгару