Як абраць экалагічную ёлку?

штучная елка, жывая елка, якую елка абраць на новы год

Якая елка будзе экалагічнай? Гэта дылема, якую даводзіцца вырашаць кожнаму з нас, калі надыходзіць снежань, а разам з ім — час ставіць ёлку.

«Экадом» расказвае, якую ялінку лепш за ўсё абраць на святы.

Самая экалагічная

Самым экалагічным варыянтам будзе той, што не наносіць шкоду вам і навакольнаму асяроддзю, мае мінімальны ці нулявы транспартны след. Напрыклад, ёлка з падручных матэрыялаў. Такімі матэрыяламі могуць быць фатаграфіі, якія нагадаюць пра найважнейшыя моманты года. Таксама можна зрабіць ёлку са знойдзеных у лесе яловых галінак. У выглядзе ёлкі можна скласці кнігі, сухія галінкі.

А калі ў хаце ёсць чатырохногія гадаванцы, якія грызуць ёлачныя цацкі, то са святочных асвятляльных агнёў, мішуры, паперы можна выкласці бяспечную і прыгожую насценную ялінку.

— Самым экалагічным варыянтам будзе не звыклыя для нас штучныя ці жывыя ёлкі, а тыя, што з’явіліся дзякуючы выкарыстанню дамашняга дэкору з дабаўленнем святочным элементаў. Так выкарыстоўваюцца тыя рэсурсы, якія ў вас ужо ёсць, — расказвае кансультантка па экадружалюбнаму спосабу жыцця.

Жывая і штучная — вечны выбар

Кансультантка «Экадома» сцвярджае, што самым экалагічным выбарам паміж жывой і штучнай ялінкай будзе менавіта натуральная елка:

— Аднак прыйдзецца выканаць некалькі ўмоў: месца пакупкі, узрост дрэва і магчымасць правільнай утылізацыі.

Узрост елкі не павінен перавышаць 3-4 гады, а пакупаць яе трэба толькі ў спецыяльных месцах: у лясніцтвах, на арганізаваных кірмашах і ў крамах, але пры наяўнасці там адпаведных дакументаў.

Калі яшчэ сорак гадоў таму можна было самастойна ссекчы ў лесе ялінку, якая вам спадабалася, то цяпер за такія дзеянні пагражае штраф да 30 базавых велічынь. Аднак варыянт з прагулкай у лесе і выбарам ялінкі яшчэ існуе: для гэтага трэба звярнуцца ў лясніцтва і атрымаць неабходны дазвол, а затым у суправаджэнні супрацоўніка лясгаса прайсці ў прызначанае месца і ссекчы елку.

Самы папулярны выбар ялінкі — кірмаш. Жывая елка будзе экалагічнай толькі ў тым выпадку, калі яе спецыяльна вырошчваюць і легальна затым высякаюць. Калі дрэва ссеклі ўздоўж нейкай дарогі, а затым прадалі на кірмашы — такая пакупка паспрыяе разбурэнню лясной экасістэмы.

— Трэба правільна ўтылізаваць елку пасля свят. Трэба знайсці магчымасць даставіць яе на спецыялізаваную кантэйнерную пляцоўку, дзе ў рамках гарадской праграмы збору елак дрэва адправіцца на пераапрацоўку ў дранку. Толькі ў такім выпадку варыянт з жывой елкай можна назваць адносна экалагічным.

Штучная ёлка будзе экалагічнай толькі ў выпадку, калі вы выкарыстоўваеце яе больш за 20 гадоў.

Лепш абраць беларускае дрэва?

Апошнім часам папулярныя сталі елкі з Даніі. Прадаўцы запэўніваюць, што яны не толькі створаць святочную атмасферу, але не будуць абсыпацца і калоцца, хоць каштуюць даражэй. Перш чым патрапіць у Беларусь, дацкія дрэва пераадольваюць адлегласць у 1 800 кіламетраў, а гэты прыводзіць да выкіду парніковых газаў. Ва ўмовах беларускіх кватэр — там шмат цяпла і мала вільгаці — піхта таксама пачынае абсыпацца.

Выбар беларускага дрэва, якое высадзілі і выгадавалі ў Беларусі, будзе аптымальным. Так транспартны след будзе мінімальным: у паветра паступіць менш забруджвальных рэчаваў.

Яшчэ адным трэндам з’яўляецца елка ў кадцы. Даць другое жыццё такой елцы складана, а прычыны ўсё тыя ж: цёплае паветра, нізкая вільготнасць у памяшканні. Спецыялісты раяць трымаць елкі ў кадцы, калі вы плануеце сапраўды даць ёй другое жыццё, не трымаць у кватэры больш за тры дні. Разам з гэтым трэба ўвільгатняць паветра побач з кадкай, а затым — пасля трох дзён — перасадзіць дрэва ў грунт.

Можна яшчэ купіць пароды, якія растуць у памяшканні на працягу ўсяго года: кіпарысы, араўкарыі і іншыя паўднёвыя дрэвы. Але і за імі патрэбны дбайны догляд.

Штучная ёлка будзе экалагічнай толькі ў выпадку, калі вы выкарыстоўваеце яе больш за 20 гадоў.

* * *

Напрыклад, у Мінску вывазам сабраных у насельніцтва елак будуць займацца дзве кампаніі. У «РЕМОНДИС Минск» каля тысячы кропак, куды можна прывезці навагодняе дрэва. Другая кампанія — «Спецкоммунавтотранс». У Мінскім раёне вывазам елак займаецца дзяржаўная прадпрыемства «ЭкаСпецТранс».

Вярнуцца ўгару