0
Падзяліліся
У новым выпуску відэападкаста ГІСТФАК гаворым пра тое, як разгадаць сваё беларускае прозвішча: адкуль яно паходзіць і з чым яно звязанае? Глядзіце новы эпізод – і даведайцеся больш.
Гісторыя сям’і хвалюе кожнага. Прызнайцеся, вы хоць раз спрабавалі «дакапацца» да самых каранёў свайго радаводнага дрэва? Але ёсць яшчэ складанейшая, больш глыбінная рэч — гісторыя самага прозвішча. Адкуль яно з’явілася, як змянялася з часам і чаму цяпер гучыць так, а не іначай? На ўсе гэтыя пытанні вам дапамогуць знайсці адказ нашы вядоўцы Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч.
ПЕРШЫ ЭПІЗОД: Беларускія скарбы — дзе яны хаваюцца
ДРУГІ ЭПІЗОД: Рабства ў славян, ВКЛ і СССР