Як немцы святкуюць Каляды

каляды ў германіі, калядныя традыцыі германіі

Германія славіцца сваімі традыцыямі святкавання Калядаў. У іх спалучаюцца старажытныя звычаі, сямейныя традыцыі і сучаснасць. 

PALATNO расказвае, як немцы традыцыйна святкуюць Каляды.

Адвент

Калядны сезон у Германіі пачынаецца з Адвента — чатыры тыдні перад Калядамі. Гэта час падрыхтоўкі да свята. Людзі дораць адзін аднаму адвент-календары (кожны дзень чалавек адчыняе маленькае акенца ў такім календары і атрымлівае маленькі падарунак). У традыцыі ёсць адвентавы вянок: гэта вянок з яловых галінак з чатырма свечкамі, штотыдзень запальваецца адна свечка.

Печыва таксама з’яўляецца адным з элементам і сімвалам свята, якое набліжаецца. Асабліва папулярныя штолены (калядны кекс з садавінай і міндалем) і пячэнне Plätzchen, якое гатуе ўся сям’я.

Калядныя кірмашы праходзяць у кожным горадзе і мястэчку. Адны з самых вядомых калядных кірмашоў адбываюцца ў Дрэздэне, Нюрнбергу і Кёльне. На іх працуюць маленькія крамкі з падарункамі, вырабамі ручной работы і цацкамі. Папулярным напоям, які можна знайсці на кірмашах, ёсць глінтвейн, а паесці можна нямецкія каўбаскі, пернікі і міндаль у цукры.

У некаторых рэгіёнаў выкарыстоўваюць саламяных козлікаў як элемент дэкору.

Свята Святога Мікалая. 6 снежня дзеці атрымліваюць маленькія падарункі ад Святога Мікалая. Па традыцыі, дзеці пакідаюць чаравікі або шкарпэткі каля дзвярэй, каб раніцай знайсці ў іх слодычы. Калі дзіця паводзіла сябе дрэнна, то ў чаравіку можа апынуцца вугаль ці галінка.

Каляды

Святкаванне пачынаецца ўвечары 24 снежня. Сем’і збіраюцца разам, спяваюць калядныя песні, абменьваюцца падарункамі.

На святочным стале могуць быць розныя стравы, усё залежыць ад адпаведнага рэгіёна. Звычайна на сталах ёсць запечаны гусь ці качка, салаты, вараная бульба, штолен ці штрудзель.

25 і 26 снежня ў Германіі афіцыйна выхадныя дні. Вернікі ўдзельнічаюць у святочных службах, а сем’і ладзяць сумесныя абеды і вячэры. А яшчэ ў Германіі папулярная традыцыя чытання калядных казак, гэта могуць рабіць у грамадскіх месцах ці ў сямейным коле.

Пасля Калядаў, 6 снежня, адзначаецца Дзень Трох Каралёў. У большасці сем’яў елку прыбіраюць пасля гэтага дня.

Вярнуцца ўгару