Пагарталі старонкі «Віленскіх губернскіх ведамасцяў» і аднавілі карціну штодзённай небяспекі, якая магла напаткаць жыхароў беларускіх зямель паўтара стагоддзя таму.
PALATNO расказвае, што адбывалася з крыміналам на Віленшчыне 150 гадоў таму.
Змест
Пажары былі адной з галоўных катастроф
Амаль паўстагоддзя таму на старонках «Віленскіх губернскіх ведамасцяў» дамінавалі паведамленні аб побытавых інцыдэнтах. Найбольш тыповымі і распаўсюджанымі лічыліся пажары, крадзяжы ды няшчасныя выпадкі.
Пажары былі масавай праблемай. Яны знішчалі маёмасць, часцей адбываліся ў мястэчках і вёсках, дзе была драўляная забудова са шчыльным размяшчэннем будынкаў.
Асноўнай прычынай было неасцярожнае абыходжанне з агнём і няправільная канструкцыя пячы. Толькі за адзін месяц у Віленскай губерні магло адбыцца да 20 пажараў.

Пажары былі сістэмнай рызыкай не толькі для жыцця, а яшчэ і для эканомікі: разам з хатай часцяком гарэлі гаспадарчыя пабудовы з запасамі і інвентаром. Так, за сухімі газетнымі радкамі пра колькасць пажараў і знішчаную маёмасць хаваліся чалавечыя трагедыі: у пажары сям’я магла страціць і дах над галавой, і сродкі да існавання.
Эпідэміі, пакінутыя дзеці і няшчасныя выпадкі
Асобнае месца займалі няшчасныя выпадкі: утапленні, смерці ад марозу, выпадковыя траўмы, самагубствы. Гісторыі пра няшчасныя выпадкі асабліва паказальныя, бо галоўным ворагам чалавека паўтара стагоддзя таму было асяроддзе. Холад, агонь, цяжкая праца і адсутнасць медыцынскай дапамогі забіралі жыцці не радзей за злачынствы.
У паведамленнях рэгулярна згадваюцца інфекцыйныя захворванні: былі зафіксаваны выпадкі воспы, сібірскай язвы. Побач з гэтымі паведамленнямі абавязкова прыпісвалася, што ўлады прымаюць усе меры барацьбы з распаўсюдам хвароб.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Тры дактары з беларускіх зямель, якія змянілі медыцыну. Расказваем пра Свянціцкага, Чачота і Чарвякоўскага
Асаблівым пунктам былі згадкі пра пакінутых немаўлят і больш старэйшых дзяуей. У адным здарэнні дзіця знайшлі мёртвым, а ў другім аддавалі ў выхаваўчы дом. Газета не тлумачыць абставін і не шукае вінаватых.
Побач стаяць самагубствы. У допісах пра іх адзначаецца ўзрост, спосаб, прычына, часам пішуць імёны людзей ці прыналежнасць да якой-небудзь сям’і.
Як кралі і забівалі 150 гадоў таму
Крадзяжы былі і фіксаваліся нават паўстагоддзя таму. Як правіла, панавала дробная маёмасная злачыннасць, якая біла па самых канверсійных каштоўнасцях таго часу. Кралі коней, адзенне і рэчы, зерне і прадукты, а яшчэ — грошы. Конь быў універсальнай каштоўнасцю (гэта транспарт, тавар і сродак працы), таму іх кралі часта. Без каня селянін губляў магчымасць апрацоўваць зямлю, перавозіць грузы і зарабляць на жыццё. Крадзяжы адбываліся там, дзе быў слабы кантроль за рэчамі: на двары, у карчме ці на дарозе.
У той жа час гвалтоўныя злачынствы трапляліся радзей і падаваліся вельмі суха. Яны апісваліся лаканічна: што здарылася, дзе здарылася і што зрабілі на гэты конт улады.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Заходняя Беларусь і БССР у 1925 годзе: чым адрозніваўся крымінал?






