PALATNO спрабуе разабрацца ў новым дзіўным маладзёжным слэнгу.
Анк — гэта супрацьлегласць скуфа (пра іх ніжэй). Гэта мужчыны за 30 гадоў, якія спрабуюць быць на адной хвалі з моладдзю.
Альт — гэта людзі з так званым альтэрнатыўным меркаваннем. Яны нібыта не такія як усе, супраць сістэмы, стэрэатыпаў і гэтак далей.
Бос КФС — гэта значыць, што ў вас ёсць лішняя вага.
Бос художкі — гэта пра тых, хто спрабуе вылучыцца: напрыклад, у каго яркія валасы, ці цікавая вопратка. Міленіялы называюць босаў художкі нефармаламі.
Гітара і палітра — гэта гетэрасексуальныя і гомасексуальныя адносіны адпаведна.
Дэд інсайд — адчуванне ўнутранай спустошанасці, гэта эмацыянальны стан. Часам кажуць дэдінсайднуцца — гэта значыць маркоціцца.
Імба — гэта выраз, які выкарыстоўваюць, калі расказваюць пра штосьці неверагодна крутое.
Квадробер — людзі, які імітуюць жывёл. Напрыклад, ходзяць у масках жывёл, гаўкаюць ці мяўкаюць.
Крынж ці крынге — штосьці дзіўнае, што асуджаюць, нешта няёмкае.
Найк про — такія каментарыя часта можна заўважыць пад фотаздымкамі дзяўчын. Такі каментарый значыць, што дзяўчына дэманструе сваю фігуру і носіць адзенне, што надта аблягае фігуру. Калі раней гэта была пазітыўная заўвага, то цяпер лічыцца, што гэта негатыўны і абразлівы каментарый.
Норміс — звычайны чалавек, які не вылучаецца з натоўпу. Гэта не значыць нешта негатыўнае.
НПС — гэты тэрмін прыйшоў у рэальнае жыццё з гульняў: non-playable character («не гульнявы персанаж»). Так называюць людзей, якія думаюць крытычна, у каго няма свайго меркавання.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Чэрап — смех, а вочы — слухаюць? Што значаць эмодзі, якія выкарыстоўвае моладзь
Нуб — чалавек, у якога няма досведу ў нейкай справе. Першапачаткова, гэты тэрмін з’явіўся ў геймерскім асяроддзі, так называлі людзей, які толькі-толькі пачынаў гуляць.
Пікмі — гэта ад англійскага «pick me», то бок «абяры мяне». Так называюць жанчын, якія імкнуцца прыцягнуць усімі спосабамі ўвагу мужчын.
Плакі-плакі — гэта скарочаная версія фразы: «Што ты лысы, плакі-плакі ці нармалдакі?». Яе прыдумаў беларускі трэш-стрымер Мэлстрой. Яе звычайна выкарыстоўваюць, каб зачапіць чалавека.
Скуф — скуфамі называюць мужчын за 30, у каго ёсць залішняя вага. Аднак гэта характарыстыка пра ўнутраны стан чалавек: ён кансерватыўны, асуджае трэнды і пастаянна скардзіцца.
Слэй — цудоўна выглядаць ці быць паспяховым.
Сігма — самадастатковы чалавек, якому не патрэбна адабрэнне іншых людзей. У большасці выпадкаў гаворка ідзе пра мужчыну.
Соявы — паходзіць ад англійскага soyboy, што значыць фемінных юнакоў без мужнасці. Звычайна соявымі называюць людзей (і не толькі хлопцаў), які не падрыхтаваныя да дарослага жыцця.
Стрэйт — гэта антыподы альтам. Яны трансліруюць прынятыя ў грамадстве ідэалы і нормы.
Стэн — чалавек, у якога ёсць аб’ект абажання, кумір. Звычайна так кажуць пра фанатаў. Новае слоўца з’явілася дзякуючы Эмінему і яго песні Stan.
Тільт — стан моцнага стрэсу.
Офнік ці офніца — неадукаваны ці абмежаваны чалавек, у якога надта высокае пра сябе меркаванне, і які вырашае праблемы з дапамогай фізічнай сілы.
Чэчык — гэта юнак, пра якога мы нічога не ведаем, пакуль не пазнаёмімся бліжэй: потым ён можа аказацца альтам ці кімсьці яшчэ.
Шкло — штосьці, што выклікае пачуццё суперажывання падчас чытання ці прагляду фільмаў. Есці шкло — суперажываць персанажу.
Штрых — юнак, які звязаны з крыміналам.
Ш-общительная — так кажуць пра дзяўчыну, у якой нібыта шмат партнёраў. Гэта абразлівы тэрмін.