Навукоўцы і даследчыкі працуюць кожны дзень, каб жыццё чалавецтва станавілася лягчэй, каб свет навокал быў больш зразумелым… У гэтай падборцы мы раскажам толькі пра некаторыя з дзясяткаў адкрыццяў, зробленых навукоўцамі ў гэтым годзе.
PALATNO расказвае, што новага і цікавага навукоўцы знайшлі ў гэтым годзе.
Змест
- Космас
- Навукоўцы знайшлі планету з пахамі яек і запалак
- Планета-саўна
- Грунт з адваротнага боку Месяца
- Планета, якая нагадвае вочны яблык
- Планета з атмасферай
- У Марса ёсць акіяны?
- Медыцына
- У лячэнні шызафрэніі надышла новая эра?
- Органы свіней чалавеку
- Фізіка
- Рэактар на сонечным святле
- Даследаванне антыматэрыі
- Паўправаднік з графена
- Адным радком
Космас
Навукоўцы знайшлі планету з пахамі яек і запалак
Астраномы знайшлі планету, якая, верагодна пахне гарэлымі запалкамі і тухлымі яйкамі. Пах звязаны з газамі, якія выяўлены ў атмасферы, — дыяксід серы і серавадарод. Планета знаходзіцца ў сузор’і Лятучай Рыбы ў 35 светлавых гадах ад нас.
Светлавы год не з’яўляецца адзінкай вымярэнню часу, бо светлавы год паказвае, на якой адлегласці адзін аб’ект знаходзіцца ад іншага. Да прыкладу, Зямля знаходзіцца ў васьмі светлавых хвілінах ад Сонца. Гэта значыць, што людзі бачаць Сонца не такім, які ёсць у моманце, а якім яно было восем хвілін таму.
Планета-саўна
Навукоўцы знайшлі планету, якая з’яўляецца першым даказаным фактам існавання «паравой» планеты. Раней астраномы лічылі, што падобныя планеты могуць існаваць у тэорыі, а ў 2024 годзе даказалі назіраннямі.
Яна размяшчаецца ў 100 светлавых гадах ад Зямлі. Яна ахутаная тоўстай паравой абалонкай. Планета ў два разы большая за Зямлю, яе маса ў тры разы большая і мае атмасферу, якая амаль цалкам складаецца з вадзянога пару.
Грунт з адваротнага боку Месяца
Кітайскі месяцовы зонд упершыню даставіў на Зямлю грунт з адваротнага боку Месяца. Даследаванні паказалі, што адваротны бок Месяца пакрыты старажытнейшым і таўсцейшым пластом грунту, чым той бок, што бачны.
Кітай спадзяецца, што да 2030 года зможа высадзіць на Месяцы першых астранаўтаў. Да таго ж кітайцы плануюць запусціць яшчэ дзве місіі для збору ўзораў грунту з Марса і Юпіцера.
Планета, якая нагадвае вочны яблык
Ці думалі вы, што астраномы змогуць знайсці планету, якая нагадвае чалавечы вочны яблык? А такая, магчыма, сапраўды існуе. Экзапланета LHS 1140 b знаходзіцца ў 48 светлавых гадах у сузор’і Кіта.
Навукоўцы лічаць, што гэта планета можа быць ледзяной сферай, падобнай да спадарожніка Юпіцера Еўропы. Таксама навукоўцы мяркуюць, што на планеце можа быць акіян памерам у палову Атлантычнага акіяну.
Дарэчы, спадарожнік Еўропу працягваюць вывучаць, каб даведацца, ці можа быць там жыццё. Апошнія даследаванні, якія былі праведзеныя ў гэтым годзе, накіраваныя на ацэнку таўшчыні ледзянога панцыра.
Планета з атмасферай
Навукоўцы працягваюць шукаюць падобныя да Зямлі планеты. І адной з такіх з’яўляецца супер-Зямля 55 Cancri e. Планета знаходзіцца ў 41 светлавым годзе ад нас. Адразу скажам: не, на ёй, хутчэй за ўсё, жыць будзе немагчыма.
Паказанні паказалі, што тэмпература не такая высокая, як меркавалася раней, бо ў гэтым дапамагае атмасфера. Але астраномы мяркуюць, што жыць будзе на планеце немагчыма: магчыма, палова планеты пакрытая лавай, а другая палова ўвогуле знаходзіцца ў пастаяннай цемры.
У Марса ёсць акіяны?
Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта даказалі, што ў Марса ёсць падземныя акіяны: прыкладна, на 11-20 кіламетраў пад марсіянскай глебай. Гэта не пацвярджае, што на Марсе ёсць жыццё, аднак даказвае, што месца, дзе яно магло з’явіцца і падтрымлівацца, там існуе.
Лічыцца, што шмат мільярдаў гадоў таму атмасфера Марса была дастаткова шчыльнай і цёплай, каб на планеце былі невялікія вадаёмы і, магчыма, акіяны. Калі планета страціла атмасферу, то пераўтварылася ў халодную і засушлівую пустыню. Марсіянскія акіяны з паверхні маглі знікнуць тры мільярды гадоў таму.
Навукоўцы лічаць, што людзі не змогуць выкарыстоўваюць падземную ваду з Марса, улічваючы адлегласць, на якой яна знаходзіцца.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Як склаўся лёс першых беларускіх акадэмікаў
Фатограф, навуковец, шляхціц. Расказваем пра Льва Дашкевіча
Беларускія вынаходнікі, якія змянілі свет
Медыцына
У лячэнні шызафрэніі надышла новая эра?
У 2024 годзе зацвердзілі новы прэпарат для лячэння шызафрыніі Xanomeline-trospium.
Упершыню прэпарат выпрабавалі яшчэ ў 1990-х як лек хваробы Альцгеймера. Падчас першых выпрабаванняў удзельнікі адчуванне менш эпізодаў хвалявання і галюцынацый.
А яшчэ навукоўцы са Швецыі распрацавалі аналіз крыві, які можа ідэнтыфікаваць хваробу Альцгеймера ў чалавека ў гадах з дакладнасцю ў 90%.
Вынікі прымусілі даследчыкаў праверыць прэпарат на хворых на шызафрэнію, але сур’ёзныя пабочныя эфекты выключылі выкарыстанне ксанамеліну. Доўгія гады навукоўцы дапрацоўвалі прэпарат. Цяпер яны змаглі выключыць пабочныя эфекты (трэмар, павелічэнне вагі). Псіхіятры лічаць, што ў лячэнні шызафрэніі гэта сапраўды важны прагрэс.
Органы свіней чалавеку
У гэтым годзе трансплантолагі паспяхова перасадзілі некалькі органаў ад свіней чалавеку. Большая частка аперацый была праведзеная на нырках — найбольш запатрабаваных органе для трансплантацыі.
У Бостане хірургі перасадзілі свіную нырку 62-гадоваму мужчыне. Нырку загадзя генетычна мадыфікавалі для выдалення шкодных генаў, дадалі чалавечыя гены для паляпшэння сумяшчальнасці. Потым аналагічную аперацыю правялі дактары ў Нью-Ёрку. У Кітаі медыкі перасадзілі свіную печань клінічна мёртваму чалавеку.
Пакуль міжвідавыя трансплантацыі не з’яўляюцца звычайнай практыкай. Ні адзін з пацыентаў не пражыў доўга пасля перасадкі, але яны памерлі па незвязаных з аперацыяй прычынах.
Фізіка
Рэактар на сонечным святле
Навукоўцы стварылі прататып рэактара, які можа здабываць вадароднае паліва, а пры гэтым выкарыстоўваюцца толькі сонечнае святло і вада.
Адзначаецца, што такая тэхналогія не можа працаваць ноччу ці ў дрэннае надвор’е, але можа захоўваць энергію і выкарыстоўвацца ў любы час. Праект знаходзіцца ў пачатковым стане.
Даследаванне антыматэрыі
CERN і Такійскі ўніверсітэт правялі дэманстрацыю лазернага астуджэння пазітронія (атамападобны стан электрона і пазітрона, створаны ў лабараторыі, для даследавання антыматэрыі).
Астуджэнне пазітронія можа адкрыць новыя шляхі для вывучэння ўласцівасцей антыматэрыі.
Паўправаднік з графена
У 2024 годзе навукоўцы стварылі паўправаднік на аснове графена. Раней графен ніколі не выкарыстоўвалі ў электроніцы, аднак навукоўцы змаглі вырашыць праблемы, якія раней перашкаджалі.
Паўправаднікі з графенам паменшаюць час перадачы дадзеных і энергаспажыванне.
Адным радком
Землятрусы могуць дапамагаць ствараць залатыя самародкі: яны выклікаюць электрычныя зарады ў мінералах, а гэта можа спрыяць склейванню дробных фрагментаў золата.
Space X правялі выпрабаванні ракеты SpaceX Starship. Ракета-носьбіт змагла кантралявана вярнуцца на Зямлю.
Чалавек старэе штодня, але навукоўцы выявілі, што наша цела перажывае два, так бы мовіць, прарывы старэння: адзін ва ўзросце 45 гадоў, другі — у 60 гадоў.
Даследчыкі ў Гімалаях знайшлі новы від змей і назвалі іх у гонар акцёра Леанарда Ды Капрыё.
Мяжа глабальнага пацяплення будзе перавышаная (амаль дакладна). Планета працягвае награвацца з шалёнай хуткасцю, але ў гэтым годзе сярэдняя тэмпература падскочыла больш чым на 1,5°C. Чым цяплей на планеце становіцца, тым больш шкодныя наступствы змянення клімату мы адчуваем.