Нямецкая музыка зрабіла велізарны ўнёсак у сусветную культуру. Яна падаравала свету вялікіх кампазітараў, чыя творчасць заклала аснову класічнай музыкі і ўзбагаціла яе новымі ідэямі. Імёны Баха, Бетховена, Вагнера, Брамса і Мендэльсона назаўсёды ўпісаны ў гісторыю музычнага мастацтва. Яны стварылі шэдэўры, якія працягваюць натхняць і ўздзейнічаць на слухачоў і сёння.
PALATNO каротка расказвае пра пяцёрку легендарных нямецкіх кампазітараў.
Людвіг ван Бетховен
Гады: 1770–1827
Стыль: класіцызм і рамантызм
Людвіг ван Бетховен нарадзіўся ў Боне. Ужо ў маладым узросце праявіў вялікія здольнасці да музыкі. У 1792 годзе ён пераехаў у Вену. Там стаў вучнем Ёзэфа Гайдна. Бехтовен хутка заваяваў прызнанне як віртуозны піяніст і кампазітар.
Музыка Бетховена ўвасабляе пераход ад класіцызму да рамантызму. Яна спалучала гармонію і структуру класічнай музыкі з новымі эмоцыямі і драматызмам. Калі Бетховен страціў слых, то працягваў пісаць шэдэўры, у тым ліку знакамітую «Сімфонію №9».
Бетховен аказаў вялікі ўплыў на развіццё сімфанічнай музыкі. Яго творчасць з’яўляецца пераходам ад класіцызму да рамантызму. Сімфоніі Бетховена адрозніваюцца маштабнасцю і складанасцю.
Іаган Себасцьян Бах
Гады: 1685–1750
Стыль: барока
Бах нарадзіўся ў музычнай сям’і ў Айзенахе. З ранняга ўзросту ён займаўся музыкай, працаваў і арганістам, і капельмайстрам у цэрквах і пры двары.
Бах стаў майстрам паліфаніі — спалучэння розных музычных галасоў. Яго музыка дэманструе тэхнічную дасканаласць і гарманічную разнастайнасць. Ён часта пісаў творы ў рэлігійным кантэксце, хоць таксама стварыў шмат свецкай музыкі.
Бах з’яўляецца адным з найбуйнейшых кампазітараў у гісторыі музыкі. Яго музыка ўражвае сваёй тэхнічнай складанасцю, глыбінёй і гарманічнай разнастайнасцю.
Рыхард Вагнер
Гады: 1813–1883
Стыль: рамантызм
Рыхард Вагнер нарадзіўся ў Лейпцыгу. Спачатку Вагнер займаўся літаратурай і драматургіяй, перш чым пачаць музычную кар’еру. Дарэчы, Вагнер працягваў пісаць і быў тэарэтыкам музыкі.
Вагнер вядомы стварэннем «оперы будучыні» — вялізных, эпічных твораў, якія аб’ядноўваюць музыку, паэзію, сцэнаграфію і драму. Ён укараніў прынцып лейтматыву, пры якім музычная тэма звязаная з пэўным героем і ідэяй.
Цыкл «Кольца нібелунга» складаецца з чатырох опер, якія разам ствараюць адзіны эпічны твор працягласцю 15 гадзін. Вагнер аказаў велізарны ўплыў на музыку, літаратуру і мастацтва XIX і XX стагоддзяў.
Іаганес Брамс
Гады: 1833–1897
Стыль: рамантызм
Брамс у Гамбургу і рана праявіў музычны талент. Пазней ён пераехаў у Вену, дзе правёў большую частку жыцця. Там ён стаў адным з найлепшых кампазітараў і піяністаў свайго часу.
Па сутнасці, Брамс увасабляе рамантычную музыку. Аднак ён заўсёды захоўваў павагу да класічнай формы і структуры. Яго творы адрозніваюцца багатым гарманічным гукам і складанымі рытмічнымі структурамі.
«Нямецкі рэквіем» стаў адным з самых вядомых рэквіемаў, а яго канцэрты для фартапіяна і скрыпкі з’яўляюцца стандартамі класічнага рэпертуару. Брамс быў адным з галоўных прадстаўнікоў рамантычнага руху, чыя музыка вядомая глыбінёй і тэхнічнай дасканаласцю.
Фелікс Мендэльсон
Гады: 1809–1847
Стыль: рамантызм
Мендэльсон нарадзіўся ў заможнай сям’і ў Гамбургу. Ён здзяйсняў гастролі па ўсёй Еўропе як піяніст і дырыжор, стаў адным з самых папулярных кампазітараў свайго часу.
Мендэльсон нагадвае лепшыя традыцыі класіцызму, але з рамантычным падыходам. Яго музыка з’яўляецца лёгкай і яркай, часта з ноткамі элегантнасці і хараства.
Уверцюра «Сон у летнюю ноч», якая ўключае знакаміты «Свадзебны марш», з’яўляецца адной з самых вядомых кампазіцый Мендэльсона. Ён таксама ўнёс значны ўклад у адраджэнне творчасці Баха.