Мы часта задаём сабе пытанне: а што паглядзець? Прапануем вам не акунацца ў галівудскае кіно, а паглядзець, што здымаюць нашы суседзі. PALATNO расказвае пра пяцёрку добрых польскіх фільмаў.
Змест
«У лесе сёння не засне ніхто» (W lesie dziś nie zaśnie nikt)
Год: 2020
Група падлеткаў прыязджае ў ізаляваны лагер, дзе ўдзельнікі павінны часова адмовіцца ад сучасных тэхналогій. Але іх адпачынак ператвараецца ў жах, калі яны трапляюць у пастку ў лесе, што поўны смяротнай небяспецы. На шляху да выратавання героі сутыкаюцца са сваімі страхамі і загадкавымі істотамі, якія палююць на іх. У фільма ёсць другая частка, якая расказвае гісторыю маладога паліцэйскага з усходняй Польшчы.
«Дзяўчаты з Дубаю» (Dziewczyny z Dubaju)
Год: 2021
Маладыя польскія мадэлі і актрысы праз агенцтва мадэлінгу атрымліваюць прапанову практычна казачнага заробку ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Яны павінны будуць адправіцца ў Дубай, каб бавіць час на раскошных вечарынках разам з арабскімі шэйхамі. Аднак па-за прыгожай абалонкай хаваецца цёмны бізнес па аказанні сексуальных паслуг. Фільм расказвае пра асабістыя драмы гераінь, а таксама мы бачым, які кошт яны плацяць за раскошнае жыццё.
«Клір» (Kler)
Год: 2018
Фільм расказвае пра жыццё трох каталіцкіх святароў у сучаснай Польшчы. У кожнага з іх свае праблемы, тайны і грахі: адзін злоўжывае алкаголем, другі апынуўся ў цэнтры фінансавых махінацый, а трэці змагаецца са спакусамі. Стужка даследуе складаныя пытанні веры, крывадушнасці і маралі ўнутры касцёла.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Што такое імяніны? Чаму іх святкуюць некалькі разоў на год?
«Цела Хрыста» (Boże Ciało)
Год: 2019
Галоўны герой Даніэль — малады чалавек, які адбывае пакаранне ў турме. Ён марыць стаць святаром, але не можа гэта зрабіць з-за свайго мінулага. Пасля вызвалення ён трапляе ў невялікую вёску, дзе выпадкова прыкідваецца новым святаром. Ён прыцягвае ўвагу мясцовых жыхароў сваёй шчырасцю і нестандартнымі падыходамі да рэлігійных пытанняў, але яго таямніца можа быць раскрытай.
«Халодная вайна» (Zimna wojna)
Год: 2018
Фільм расказвае гісторыю кахання двух таленавітых людзей — музыканта Віктара і спявачкі Зулы. Яны сустракаюцца ў пасляваеннай Польшчы і ўлюбляюцца адзін у аднаго. Іх пачуцці праходзяць праз розныя выпрабаванні: ад цяжкасцяў новага палітычнага рэжыму да асабістых канфліктаў. Аднак, нягледзячы на моцнае каханне, іх лёсы разыходзяцца. Гэты фільм расказваем нам пра немагчымасць застацца разам і адначасова пра немагчымасць жыць адзін без аднаго.