10 парадаў, калі вы паступаеце ва ўніверсітэт у Польшчы

учёба в польше для беларусов, университеты в польше для беларусов, polish for belarus, польский язык для беларусов

Вучыцца за мяжой — мара для многіх беларускіх школьнікаў. Атрымаць дыплом еўрапейскага ўзору, завесці міжнародныя знаёмствы, вывучыць новую мову — усё гэта можна зрабіць у Польшчы, не едучы далёка ад дому.

Маючы ўласны досвед вучобы ў польскім універсітэце, мы падрыхтавалі для вас топ-10 парадаў, на што варта звярнуць увагу да і пасля паступлення. Праверце, на якім этапе цяпер вы.

PALATNO сумесна са школай польскай мовы Polish for Belarus расказвае, як падрыхтавацца да студэнцтва ў Польшчы.

Так, без польскай мовы нікуды

Вядома, самае галоўнае — своечасова займіцеся вывучэннем мовы. Так, беларусы маюць вялікую спакусу адкладваць гэтую справу на апошні момант. «Што там вучыць?», — думаюць многія. Тая ж беларуская, але прыпраўленая легендарным «пшпш». Думаюць — і памыляюцца.

Для таго, каб вучыцца ва ўніверсітэце, мала разумець вуснае маўленне. Хаця і яно на лекцыях па матэматыцы будзе ой якім нялёгкім! Да таго ж трэба ўмець хутка пісаць канспект па-польску, а таксама быць гатовым да вусных адказаў на экзаменах.

Найлепш пачаць вывучаць мову яшчэ ў дзявятым класе. За дзявяты засвоіць узроўні А1 і А2, за дзясяты — В1 і В2, а адзінаццаты прысвяціць вывучэнню профільных прадметаў на польскай мове. Калі ваш дзявяты клас ужо мінуў, то пачаць вучыць мову можна і пазней, але рабіць гэта ў інтэнсіўным рэжыме. Як? У складанні плана навучання не абысціся без прафесіяналаў.

Школа польскай мовы Polish for Belarus мае навучальныя праграмы для розных узроўняў — ад А1 да С1. Праграмы распрацавалі таленавітыя выкладчыкі, якія рады дапамагчы вам авалодаць патрэбным узроўнем мовы ў анлайн-фармаце. Усе заняткі толькі ўжывую з выкладчыкам, каб ён мог своечасова пракаментаваць вашы поспехі і тое, над чым варта папрацаваць. Для эфектыўнага замацавання матэрыялу дамашнія заданні выконваюць на спецыяльнай навучальнай платформе, а таксама студэнтаў запрашаюць на афлайнавыя мерапрыемствы. Выпускнікі Polish for Belarus атрымліваюць такую падрыхтоўку, што 100% з іх здаюць дзяржаўны экзамен і праходзяць сумоўе на карты паляка або сталы побыт.

учёба в польше для беларусов, университеты в польше для беларусов, polish for belarus, польский язык для беларусов
Каманда Polish for Belarus.

Памятайце, што мінімальны ўзровень валодання мовай для паступлення ў польскую ВНУ — гэта В1. І адпаведны сертыфікат трэба мець на руках у чэрвені, калі пачынаецца ўступная кампанія.

Чэк-ліст дакументаў

Падумайце загадзя пра неабходныя дакументы. Складзіце чэк-ліст і прытрымлівайцеся яго. У чэк-ліст абавязкова ўвойдуць апастыль атэстата, прысяжны пераклад дадатку да атэстата і іншыя дакументы. Праверыць поўны спіс можна на сайце ўніверсітэта, у які вы плануеце паступаць. Памятайце, што патрабаванні да абітурыентаў могуць вельмі адрознівацца ў розных навучальных установах.

Таксама варта падумаць пра дакументы, неабходныя для візы (напрыклад, карта паляка, даведка аб прыняцці на вучобу, выпіска аб першай аплаце вучобы).

Абмяркуйце вучобу з тым, хто ўжо адвучыўся

Паразмаўляйце з тымі, хто ўжо вучыцца ў абраным вамі ўніверсітэце або жыве ў абраным вамі горадзе. Зрабіць гэта лёгка — варта толькі пашукаць адпаведныя форумы і групы ў сацыяльных сетках. Палякі аддаюць перавагу Facebook і перапісцы ў яго мэсэнджары. Калі дагэтуль не маеце там профілю — час задумацца пра яго стварэнне. Гэта значна палегчыць пошук кантактаў.

Стыпендыя!

Даведайцеся, на якія стыпендыі вы можаце прэтэндаваць. Шанец атрымаць стыпендыю мае кожны, нават калі вы паступілі на платнае аддзяленне. Ёсць рэктарская стыпендыя — яе можна атрымаць ужо ў другім семестры, маючы добрыя адзнакі і спіс пазалекцыйных актыўнасцяў за плячыма.

Ёсць сацыяльная стыпендыя — яе могуць атрымаць тыя, у чыіх сем’ях невысокі даход. Універсітэт можа мець і свае ўласныя стыпендыі — інфармацыю пра іх вы знойдзеце на сайце навучальнай установы.

Расказваем, дзе жыць

Удакладніце, ці можаце вы прэтэндаваць на месца ў інтэрнаце. Іншаземцы звычайна атрымліваюць яго без праблем, аднак важна своечасова падаць адпаведную заяву. Інтэрнаты бываюць самыя розныя — ад найтаннейшых, з адной кухняй і прыбіральняй на паверх, да зусім сучасных, дзе пакоі больш нагадваюць кватэры. Ад гэтага залежыць і кошт.

У многіх інтэрнатах людзей адной нацыянальнасці селяць побач, каб палегчыць ім побытавае жыццё. Таксама інтэрнаты звычайна маюць невялічкую краму, ціхі пакой для самастойнага навучання, гасцявыя пакоі для візіцёраў. Акунуцца ва ўнутранае жыццё інтэрнатаў дапаможа той жа Facebook — у ім ёсць групы для жыхароў канкрэтных інтэрнатаў.

Вучыцца давядзецца, але гэта будзе цікава

Будзьце гатовыя сапраўды вучыцца. Мы ведаем, як адбываецца навучанне ў беларускіх ВНУ: можна нічога не рабіць цягам семестра, а падчас сесіі вывучыць усё неабходнае, бо паміж экзаменамі студэнт мае некалькі дзён, а то і цэлы тыдзень.

У польскіх ВНУ ўсё іначай — кожны студэнт мае індывідуальны расклад. Ёсць базавыя прадметы, якія абавязкова трэба здаць у залежнасці ад спецыялізацыі. А ёсць тыя, якія кожны выбірае сам пад сябе — ад «The Beatles і іх час» да «Гісторыі і сацыялогіі парнаграфіі».

Таму нерэальна зрабіць сесію зручнай для ўсіх: у польскім універы можна мець два экзамены ў адзін дзень, а ўжо назаўтра — два залікі і яшчэ адзін іспыт. Калі гуляў цягам семестра, здаць экзамены ў такім рытме амаль немагчыма.

учёба в польше для беларусов, университеты в польше для беларусов, polish for belarus, польский язык для беларусов
Фота: Sebastian Huber / unsplash.com

«Шукайце ў крамах згушчонку, але не адмаўляйцеся пакаштаваць польскі журэк»

Не замыкайцеся на дыяспары. Так, першы час вам можа быць складана знайсці сябе ў новых рэаліях — вакол новая мова, новы горад, новыя парадкі. У гэтым шквале новага хочацца знайсці суайчыннікаў і трымацца іх — гэта дае пачуццё бяспекі і камфорту.

Аднак праз нейкі час варта даць Польшчы магчымасць адкрыцца для вас. Гукайце вясну з беларусамі, але не лянуйцеся зазірнуць і на польскі абрад таплення Мажанны. Шукайце ў крамах згушчонку, але не адмаўляйцеся пакаштаваць польскі журэк. Скарыстайцеся магчымасцю пашырыць і ўзбагаціць свой унутраны свет.

А што наконт семестра ў Італіі ці Нарвегіі?

Падарожнічайце. Калі ёсць запаветная віза і пакой у інтэрнаце ў Лодзі, нагадайце сабе пра лаўкосты і аўтобусы па Еўропе. Сачыце за зніжкамі і розыгрышамі перавозчыкаў. Не адмаўляйце сабе таксама ў паездках па Польшчы — тут ёсць не толькі горы і мора, але і цудоўныя азёры, каларытныя вёскі і прамысловыя рэгіёны.

А з добрым сярэднім балам вы маеце ўсе шансы на студэнцкі абмен і правесці семестр у Італіі ці Нарвегіі.

Зніжкі для студэнтаў

Карыстайцеся студэнцкімі зніжкамі. Маючы студэнцкі білет, вы зможаце плаціць менш не толькі ў грамадскім транспарце, але і ў многіх кавярнях і кебабных (асабліва тых, што размешчаны недалёка ад кампуса). А ў многія музеі ўвогуле бясплатны ўваход для студэнтаў.

Верце ў сябе!

Вучоба за мяжой, новыя сябры, першая праца, стыпендыя — усё гэта існуе не для абраных, а для кожнага з нас. Пры належнай падрыхтоўцы вы зможаце атрымаць тое, чаго жадаеце. Няхай вас не палохаюць бюракратыя і новая мова — успрымайце гэта як выклік. Выклік, з якім справіліся тысячы абітурыентаў. Справіцеся і вы.

 

Вярнуцца ўгару