Now Reading
Як абраць ідэальны ровар

Як абраць ідэальны ровар

як абраць ровар у беларусі, ровары ў беларусі

Лета — час, калі паездкі на роварах становяцца максімальна актуальнымі. Роварныя маршруты за горад ці вандроўкі на роварах, паездкі на працу ці навучанне дзяцей… Падрабязна разбіраем, што трэба ведаць пра ровары — ад руля і тармазных калодак да памераў колаў і перадач.

Віды ровараў

виды велосипедов какие бывают

Выбар ровара залежыць ад таго, якім чынам вы хочаце яго выкарыстоўваць і дзе будзеце на ім катацца. Канешне, тут ролю будзе гуляць і колькасць грошай, якія вы гатовыя выдаткаваць на пакупку ровара. Раскажам пра чатыры асноўныя катэгорыі ровараў, якія апошнім часам абіраюць людзі.

Горныя ровары. Трывалыя і прызначаныя для бездарожжа, але на іх таксама можна ездзіць па горадзе, на асфальце.

Гарадскія (дарожныя) ровары. З самой назвы вынікае, навошта патрэбныя гэтыя ровары: паездкі па горадзе. Гэтыя ровары рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі ў горадзе на роварных сцежках ці асфальтаваных дарогах.

Круізныя ровары. Круізныя ровары часцяком называюць чоперамі. Яны падыходзяць для роварных шпацыраў. Такія ровары не зроблены для бездарожжа, крутых пад’ёмаў і вялікіх хуткасцей.

Гібрыдныя ровары. Гэта нешта сярэдняе паміж горнымі і гарадскімі роварамі. Яны не такія хуткія, як гарадскія, і не такія трывалыя, як горныя. Аднак яны падыходзяць для доўгіх паездак.

Вядома, гэта не ўсе катэгорыі і віды ровараў. Ёсць спецыфічныя, напрыклад, тандэмы, ровары BMX, фэтбайкі. Але для пачаткоўцаў усё-ткі трэба спыніцца на гэтых чатырох — горных, гарадскіх, круізных і гібрыдных.

Памеры рамы і колаў

Пры выбары ровара трэба пачынаць з памераў рамы і колаў.

Памеры рамы ровара — важны фактар камфорту язды: галоўнае, што яны ўплываюць на пасадку раварыста. Часцей за ўсё вымяраюць вертыкальную (падсядзельную) трубу, часам — даўжыню верхняй трубы (ад руля да сядла).

  • рама 15 цаляў: рост 145-165 см;
  • рама 16 цаляў: рост 150-170 см;
  • рама 17 цаляў: рост 155-175 см;
  • рама 18 цаляў: рост 160-180 см;
  • рама 19 цаляў: рост 170-185 см;
  • рама 20 цаляў: рост 175-190 см;
  • рама 21 цаля: рост 180-195 см;
  • рама 22 цалі: ад 190 см і вышэй.

Памер кола ровара — гэта дыяметр вобада кола без уліку памераў покрыўкі. Памер вымяраецца ў цалях, радзей — у сантыметрах. Пры яздзе па горадзе лепш за ўсё абіраць колы 26, 28, 29 цаляў. Ровары з памерам 20 цаляў зручны ў захаванні, але менш зручныя пры яздзе.

Руль у ровара

руль велосипеда

Відаў рулёў і тыпаў вынасу рулёў бывае шмат. Адна з самых важных рэчаў у ровары — вынас, які мацуе руль да ровара. У залежнасці ад тыпу рулявой калонкі канструкцыі вынасаў дзеляцца на разьбовыя і безразьбовыя. Разьбовыя інтэграваныя са стрыжнем, які ўстаўляецца ўнутр штока: ён фіксуецца клінам-фіксатарам. У іх лёгка мяняць вышыню руля, але яны больш цяжкія цяжэй і канструктыўна складаныя. У безразьбовых складана наладжваць вышыню руля, але вялікі плюс у тым, што яны канструктыўна больш лёгкія пры зборцы.

Для кожнага тыпу ровара існуюць свае рулі. Напрыклад, для горных ровараў уласцівыя прамыя рулі («флэт» і «райзеры»), якія прадугледжваюць толькі адно палажэнне рук. Іх можна мадэрнізаваць — ставіць «рогі», якія дазваляюць павялічваць колькасць пазіцый.

Для дарожных ровараў выкарыстоўваюць падняты вертыкальны руль. Дзякуючы такому рулю ў раварыста будзе прамая пасадка.

Рулі «барановы рог» папулярныя для доўгіх паездак і вандровак. У іх ёсць чатыры варыяцыі для палажэння рук, а значыць, пашыраецца дыяпазон палажэння цела раварыста. Паходныя, ці рулі-бабачкі, маюць мноства палажэнняў для рук, варыянтаў пасадкі, папулярныя ў вандроўках.

Гэта толькі частка варыянтаў, даступных на рынку. Усё залежыць ад густу і фантазіі канструктараў.

Перадачы

Перадачы ў сучасных роварах выконваюць некалькі важных функцый. Па-першае, яны дапамагаюць зменшыць стамляльнасць раварыста. Па-другое, яны дапамагаюць «не забіць» ровар хутка. Падчас язды важна сачыць за перадачамі.

Як зразумець, колькі перадач у ровара? Трэба палічыць, колькі ўсяго на ровары зорак. Напрыклад, калі ля педалей тры зоркі, а ззаду іх сем, то ў ровары 21 перадача.

Пераключаць перадачы на ровары трэба толькі падчас язды і толькі па адной перадачы. Важна помніць, што моцны перакос ланцуга па дыяганалі — шкодны і спрыяе хуткаму зносу. Чым большая пярэдняя зорка, на якой мацуецца ланцуг, тым меншае мацаванне на задніх зорках — у гэтым можна арыентавацца на правільнасць перадач.

Тармазы ў роварах

тормоза велосипеда какие бывают

Тармазы ў сучасных роварах можна раздзяліць на тры асноўныя катэгорыі:

  • Барабанныя. Яны сустракаюцца ў дзіцячых і падлеткавых, некаторых гарадскіх роварах. Тармажэнне адбываецца шляхам кручэння педалей назад. Такі тып тармазоў не патрабуе асаблівага тэхнічнага абслугоўвання, аднолькава добра працуюць у любое надвор’е і на любым пакрыцці. Мінусы: абцяжарваюць ровар, звычайна з такім тормазам у ровара адна хуткасць, знос калодак нераўнамерны.
  • Абадныя (V-brike, гідраўлічныя, Cantilever, клешчавыя). Самыя ўжывальныя тармазы ў свеце. Тармажэнне адбываецца праз ўздзеянне на вобад колаў: рычаг праз тармазны трос перадае высілак на калодкі, якія тармозяць абады. Чым больш моцны націск на рычагі, тым больш хутка і моцна тармозіцца ровар. Абадныя тармазы простыя ў рэгуляванні, але іх даводзіцца нярэдка наладжваць і рамантаваць: такія тармазы хутка зношваюць калодкі і абады.
  • Дыскавыя (механічныя і гідраўлічныя). Дыскавыя тармазы апошнім часам сталі таксама распаўсюджанымі. Такія тармазы могуць тармазіць рэзка ці плаўна — на выбар раварыста. Сярод мінусаў можна адзначыць больш высокі кошт, чым на папярэднія, іх цяжка рамантаваць пры паломцы і складана наладжваць.

Амаль усе тармазы на сучасных роварах кантралююцца з дапамогай рычагоў на рулі.

Дзе можна купіць ровар у Беларусі

У Беларусі працуюць дзясяткі анлайн-крам, дзе можна выбраць і замовіць з даставай ровар у любую кропку краіны. Называем некаторыя:

Крама velo.by

Крама m-velo.by

Крама 21vek.by

Крама provelo.by

Крама «Твой велик»

Крама «Велозона»

Крама velogo.by

Крама veloplaneta.by

Крама «Велодом»

Крама Bikes&Electro Green

Крама «Велоцентр»

Крама VeloStrana

Крама «ВелоБайк»

Крама «МотоВело»

Крама xsport.by

А яшчэ ўжываныя ровары можна паглядзець на «Куфары».

Вярнуцца ўгару