Першы беларускі лётчык? Гісторыя авіятара Рыгора Пятроўскага

першы беларускі лётчык, рыгор пятроўскі, гжэгаж пятроўскі, беларускія лётчыкі

Чалавек, які палюбіў неба пасля вялізнай любові да мора. Чалавек, пра месца нараджэння якога спрачаюцца дагэтуль. Ён быў адзін з першых, хто сеў на самалёт у Расійскай імперыі. Ён быў адзін з першых, хто пачаў пісаць навуковыя працы пра авіятараў і авіясправу.

PALATNO расказвае пра ўраджэнца Беларусі Рыгора Пятроўскага.

Месца нараджэння выклікае пытанні

Рыгор нарадзіўся ў сям’і Віктара і Лідзіі Пятроўскіх, якія ў даўнія часы належалі да вядомага шляхецкага роду Плюшчэўскіх-Плюшчыкаў. Бацька будучага авіятара быў інжынерам, а падчас яго нараджэння знаходзіўся на пасадзе галоўнага архітэктара Віцебска. Свае дзіцячыя гады Рыгор правёў на Віцебшчыне ў маёнтку Міхалова. У сувязі з працай бацькі сям’я часта пераязджала з месца на месца: Рыгор вучыўся ў гімназіях Віцебска, Наварасійска, Пецярбурга і Тбілісі.

Пытанне аб месцы нараджэння Пятроўскага спрэчнае сярод гісторыкаў. Адны лічаць, што ён нарадзіўся ў Кракаве, таму частка польскіх гісторыкаў называе Пятроўскага польскім лётчыкам. Па іншай версіі Пятроўскі нарадзіўся ў радавым маёнтку Міхалове на Віцебшчыне, дзе правёў дзяцінства.

У 1899 годзе Пятроўскі паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, які паспяхова заканчыў. Падчас навучання ва ўніверсітэце юнак імкнуўся да незалежнасці: узімку крышыў лёд на Вісле, а ўлетку ездзіў у Познаньскае ваяводства на сельскагаспадарчыя работы. Пасля заканчэння ўніверсітэта Пятроўскі вырашаў не будаваць юрыдычную кар’еру, а пайсці на флот.

У 1903 годзе добраахвотна паступае юнкерам у Балтыйскі флот. У наступным годзе Пятроўскі пагаджаецца на кругасветнае плаванне на парусным судне. Калі экіпаж знаходзіўся ў Бразіліі, то дайшлі звесткі пра пачатак руска-японскай вайны — і экіпаж вярнуўся. У Расійскай імперыі працягвае служыць на флоце, з часам атрымаў чын мічмана. У 1905 годзе ў Кранштаце пачалося паўстанне матросаў, а пасля яго падаўлення сотні ўдзельнікаў судзілі. Пятроўскі прысутнічаў на судовых працэсах як сведка, дзякуючы яго паказанням ваенны суд змякчаў прысуды абвінавачваным. У гэты ж час будучы авіятар паспеў скончыць марское вучылішча.

першы беларускі авіятар, першы беларускі лётчык, лётчыкі ў расійскай імперыі, рыгор пятроўскі
Рыгор Пятроўскі справа.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Што рабіў беларускі касманаўт Кавалёнак у космасе?

 

Беларускія вынаходнікі, якія змянілі свет

 

Чаму пачалася Першая сусветная вайна


Кінуў флот, вывучаў Арктыку, зацікавіўся авіятарствам

У 1908 годзе Рыгор Пятроўскі вырашаў падаць у адстаўку. Так ён кідае ваенны флот, але працягвае «жыць» морам ужо ў гандлёвым флоце. Адразу пасля звальнення Пятроўскі купіў прамысловую шхуну і некалькі разоў плаваў на рускую поўнач. За год да нечаканага многімі сыходу з ваеннага флоту Пятроўскі суправаджаў адмірала Фёдара Дубасава ў Мурманскі край. Магчыма, гэта паездка паўплывала на звальненне з флоту.

Праўда, звальненне было кароткатэрміновым. Ужо ў 1909 годзе Пятроўскі вяртаецца на службу на марскі флот: непрацяглы час служыў на караблі «Алмаз», атрымаў званне лейтэнанта і праходзіў падрыхтоўку ў Генеральным штабе марскога флоту.

У 1909 годзе французскі авіятар Луі Блерыё ўпершыню перасек Ла-Манш на аэраплане. Гэта падзея шырока абмяркоўвалася па ўсім свеце. А для Рыгора Пятроўскага стала паваротнай у жыцці: ён даведаўся пра гэта, калі яго карабель прыбыў у французскі порт Шэрбура. Па дарозе дадому ён зачытваўся брашурамі пра авіяцыю, кнігай пра аэрадынаміку ад француза Фердынанда Фербера.

Аднак ужывую ён ніколі не бачыў палёту. Такі выпадак выпаў на верасень 1909-га, калі Пятроўскі ўбачыў палёт авіятара Гіё ў Пецярбургу. Неўзабаве пасля гэтага ваенна-марскі флот Расійскай імперыі пачаў шукаць добраахвотнікаў для паступлення ў лётную школу ў Францыі. Пятроўскі адразу ж пагадзіўся, але ён не быў у ліку першых кандыдатаў і стаў авіятарам дзякуючы шчасліваму выпадку.

У той час у Францыі працавалі некалькі прыватных авіяцыйных школ. Увесну 1910 года сем расійскіх афіцэраў (Яновіч, Мацэвіч, Аляксандраў, Камароў, Зяленскі, Ульянін, Матыевіч-Мацеевіч) прыехалі ў французскі горад По, дзе пачалася падрыхтоўка авіятараў. Падчас палётаў капітан Яновіч разбіў самалёт, на якім ляцеў, і быў цяжка паранены. Замест Яновіча ў Францыю хутка дэлегавалі Пятроўскага.

Пятроўскі лічыў, што ўрокі пілатавання былі кароткачасовамі і даволі рэдкамі, таму пачаў задумвацца пра вяртанне дадому. Аднак усё ж змог атрымаць дыплом лётчыка вясной 1910 года.

Пасля навучання лётчык вярнуўся ў Расійскую імперыю і стаў авіяцыйным інструктарам.

Рыгор Пятроўскі, першы лётчык у Беларусі, першы беларускі лётчык, лётчыкі і авіятары ў расійскай імперыі
Рыгор Пятроўскі ў аэраплане.

Першы палёт Пятроўскага ў Расійскай імперыі, навуковая дзейнасць

24 верасня 1910 года Пятроўскі ўпершыню здзейсніў палёт дома, у Расійскай імперыі. Ён праляцеў на двухмесным «Блерыё-11» з Пецярбурга ў Кранштат над морам. Для гісторыі Расійскай імперыі гэта быў першы міжгародні пералёт.

Разам з гэтым Пятроўскі займаўся навуковай дзейнасцю. У Віцебску прачытаў лекцыю «Завоевание воздуха», у якой расказаў пра ўласны авіятарскі досвед, развіццё авіяцыі. Яго лекцыю пасля апублікавалі ў перыядычным друку, выдавалі асобнай брашурай. Пазней Пятроўскі дапрацаваў тэкст лекцыі, дадаў ілюстрацыі і рысункі, яна атрымала назву «Две основные идеи покорения воздуха». У 1910 годзе ў Севастопалі правёў выпрабаванні самалётаў з лыжамі, а затым падрыхтаваў кнігу «Гидроавиация».

У Першую сусветную вайну Пятроўскага ўключылі ў склад місіі адмірала Вясёлкіна ў Сербіі. Падчас вайны ён дастаўляў боепрыпасы з Расіі ў Белград. У 1915 годзе яго адпраўляюць на службу ў Вялікабрытанію, каб адтуль перадаваць авіяцыйныя рухавікі ў Расію. Потым з ваеннай місіяй яго дэлегавалі ў ЗША, дзе Пятроўскі стаў намеснікам ваенна-марскога аташэ пры расійскім пасольстве ў Вашынгтоне. У Амерыцы ён наладжваў сувязі з амерыканска-польскімі арганізацыямі.

рыгор пятроўскі, першы беларускі лётчык, беларускі лётчык

Пасля Кастрычнікага перавароту Пятроўскі некаторы час заставаўся ў Амерыцы: працаваў у польскіх замежных місіях, удзельнічаў у стварэнні асноў польскага войска. У 1919 годзе стаў афіцэрам польскага войска і пераехаў у Польшчу. У 1921 годзе быў дэмабілізаваны ў званні палкоўніка. Пасля службы працягваў пісаць кнігі, звязаныя з яго жыццём: «Американские зарисовки» (1926), «С высоты полёта и в перспективе времени (Репортаж лётчика)» (1932) па-польску, «Морские предприятия» (1935).

Памёр у 1935 годзе пад Варшавай. Пахаваны на ваенных могілках Павонзкі ў польскай сталіцы.

Вярнуцца ўгару