«Наш свяшчэнне абавязак падаць руку дапамогі». Як савецкая прапаганда ўхваляла ўварванне СССР у Заходнюю Беларусь

17 верасня, паход чырвонай арміі ў польшчу, уварванне ссср у польшчу, савецкая прапаганда

PALATNO пагартала газеты.

Як «саветы» захапілі часткі Украіны і Беларусі

Уварванне ў Польшчу пачалося 17 верасня 1939 года. Савецкія войскі занялі Заходнюю Беларусь і Украіну, але афіцыйна не ўступалі ў вайну. Нагадаем, што 1 верасня нямецкія войскі пачалі напад на Польшчу — у гісторыі гэта лічыцца пачаткам Другой сусветнай вайны.

Амаль за месяц да нападу на Польшчу савецкі бок дамовіўся з нямецкім пра падзел сфер уплыву ў Еўропе. Пакт Рыбентропа-Молатава і яго сакрэтны пратакол зафіксаваў, што ўсходнія часткі Польшчы будуць знаходзіцца ў складзе Савецкага Саюза.

Вайсковая аперацыя СССР у Польшчы працягвалася ад 17 да 28 верасня. Кропкава савецкім войскам супраціўляліся яшчэ ў пачатку кастрычніка.

У савецкіх беларускіх газетах першапачаткова пра вайну Германіі з Польшчай пісалі няшмат. У асноўным, газеты размяшчалі кароткія навінавыя зводкі. Толькі праз некалькі дзён навіна пра вялікую вайну пачала выходзіць на першых старонках. Яскравая сітуацыя — са «Звяздой», калі два дні запар на перадавіцы друкаваліся прамовы Кліма Варашылава, дзякуючы якому была прайграна вайна з Фінляндыяй і які адзначаўся нават сучаснікі слабым вайсковым дзеячам.

У першыя дні верасня 1939-га пачала мабілізацыя, чаму шмат увагі надавалі газеты. Разам з прапагандысцкімі матэрыяламі пра вялікую колькасць моладзі, якая ўмоўна са школьнай лаўкі ішла ў прызыўныя пункты, знаходзіліся жахлівыя сходкі пра вайну.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

У жніўні 1941-га Гітлер і Мусаліні прыехалі ў Брэст. Што яны там рабілі?

 

Бліцкрыг, масавыя забойствы, СССР разам з Рэйхам. Якімі былі першыя тыдні Другой сусветнай вайны?

 

«У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца». Расказваем пра беларускія прыказкі пра вайну


«Ніякія межы не пасякуць на часці нашу родную зямельку-Беларусь»

На наступны дзень пасля пачатку ваеннай аперацыі СССР у Польшчы выйшаў чарговы нумар «Звязды». У ім насельніцтву тлумачылася, што савецкія войскі зайшлі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, каб «узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва». На першай паласе размяшчаўся партрэт Іосіфа Сталіна і Вячаслава Молатава.

іосіф сталін, вячаслаў молатаў, другая сусветная вайна, паход у польшчу
Першая паласа «Звязды» №215 за 18 верасня 1939 года.

У зводках пра захопы гарадоў у першыя дні аперацыі адзначалася, што «насельніцтва сустракае паўсямесна часці Чырвонай Арміі з лікаваннем». Пацвярджэння гэтаму спачатку ніякага не было, а пасля ў «Звяздзе» пачалі друкаваць фотаздымкі беларусаў з Заходняй Беларусі, якія нібыта ўсё жыццё чакалі прыходу савецкіх салдат.

Разам з гэтым газеты кожны нумар расказвалі пра «здзекі» палякаў над беларусамі. Нібыта беларусам забаранялі мець радыёпрыёмнік (гэта няпраўда, амаль кожны жыхар Польшчы ў міжваенны час мог сабе гэта дазволіць), гаварыць пра вайну і СССР, а яшчэ за палітычныя размовы пагражала да 15 гадоў турмы. Дарэчы, пра тое, што адбывалася ў «Вялікі тэрор» савецкія газеты чамусьці маўчалі.

У артыкуле пад назвай «Польскія паны векавечныя ворагі беларускага народа» кажацца пра тое, што хоць палякі атрымалі незалежнасць у 1918 годзе, урад краіны стаў капіталістычным. А пасля атрымання незалежнасці пачалі вайну супраць СССР і сталі спальваць беларусаў у вёсках. На містыфікацыяй і адкрытай прапагандзе грунтавалася тое, чаму савецкія войскі могуць перасекчы польскую мяжу. Так абгрунтоўвалі гэта газетчыкі, якія падкрэслівалі, што беларусаў у Польшчы быццам бы знішчалі, а «саветы» наадварот вызваляюць.

Як паказвалі ў ілюстрацыях уварванне ў Заходнюю Беларусь

На другі тыдзень савецкай аперацыі ў Польшчы ў газетах пачалі друкаваць прапагандысцкія ілюстрацыі і фотаздымкі, дзе салдат Чырвонай Арміі віталі жыхары Заходняй Беларусі.

газета звязда, прапаганда ў савецкіх газетах, савецкія газеты, уварванне ссср у польшчу
Пастановачныя здымкі ў Крэве, калі туды прыйшлі салдаты Чырвонай Арміі. Газета «Звязда», №222 за 26 верасня 1939 года.
газета звязда, прапаганда ў савецкіх газетах, савецкія газеты, уварванне ссср у польшчу
Савецкія салдаты раздаюць газеты жыхарам Заходняй Беларусі. Газета «Звязда», №223 за 27 верасня 1939 год.

28 верасня 1939 года афіцыйна савецкая аперацыя ў Заходняй Беларусі і Украіне была скончаная. СССР падпісалі новую дамову з нацысцкай Германіяй.

Менш чым праз два гады Германія нападзе на СССР.

Вярнуцца ўгару