Напрыканцы 1950-х гадоў у Францыі з’явілася новае кіно, якое паўплывала на кінамастацвта ўсяго свету, і працягвае ўплываць дагэтуль. Рэжысёры крытыкавалі традыцыйны падыход да кіно і імкнуліся зрабіць сапраўднае мастацтва. Навошта гэта было трэба? Што змянілася? І які быў у іх уплыў?
PALATNO даследуе «новую хвалю» ў кіно.
Змест
Што новага было ў «новай хвалі»?
Часам рэжысёры адмаўляліся ад традыцыйнага сцэнарнага падыходу. Акцёры часцей імправізавалі ў дыялогах і паводзінах сваіх персанажаў, каб дадаць больш натуральнасці і сапраўднасці фільму.
Класічнае кіно арыентавалася на драматычны канфлікт у пачатку, кульмінацыю і развязку. У фільмах «новай хвалі» гэтыя элементы размываліся, сюжэт у кіно мог стаць фрагментарным ці ўвогуле заставацца адкрытым. Галоўнымі станавіліся гісторыі рэжысёра або герояў, якія адлюстроўвалі ў іх асабістыя перажыванні ці ідэі.
Змяніўся падыход і да здымкі кіно. Рэжысёры выкарысталі новыя тэхналогіі, да прыкладу, лёгкія партатыўныя камеры, што дазвалялі здымаць на вуліцы і ў рэальных месцах, а не ў студыяй. У многіх фільмах выкарыстоўваліся дакументальныя прыёмы.
Рэвалюцыйнай стала адмова ад класічнага студыйнага святла. Замест гэтага выкарыстоўвалася натуральная асвятленне, якое надавала карціне шчырасць і непасрэднасць.
Некаторыя рэжысёры эксперыментавалі з мантажом. У фільме Жана-Люка Гадара «На апошнім дыханні» быў выкарыстаны прыём скачковага мантажу: рэзкія стыкі, адсутнасць «гладкіх» пераходаў.
Рэжысёр = акцёр?
Удзельнікі «новай хвалі» лічылі, што фільм з’яўляецца найперш выказванне аўтара: гэта таксама называюць «тэорыяй аўтара». Гэты падыход быў папулярызаваны кінакрытыкамі з часопіса Cahiers du cinéma, які сцвярджалі, што рэжысёр з’яўляецца не проста тэхнічным кіраўніком, а творцам, які ўкладае ў кожны фільм уласны стыль.
У кожным фільм можна было ўбачыць унікальны стыль і тэмы, уласцівыя канкрэтнаму рэжысёру. Напрыклад, Гадар быў схільны да рэфлексіі ў кіно, альбо засяроджанасць Труфо на тэмах дзяцінства.
Рэжысёры разглядалі свае фільмы як інструмент для выказвання ўласных думак, эмоцый і адчуванняў.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Якія фільмы стварылі сучасны кінематограф?
Ці праўда, што першы беларускі фільм быў пра прастытуцыю?
Пяць фільмаў, якія вы павінны паглядзець да канца 2024 года
Франсуа Труфо. Ён стаў адным з першапраходнікаў у «новай хвалі». Ён надаваў вялікую ўвагу да персанальных і эмацыянальных аспектаў жыцця ў сваім кіно. Ён часта звяртаўся да тэмаў дзяцінства, кахання і сямейных узаемаадносін. Яго галоўнымі кінапрацамі сталі фільмы «400 удараў» (гісторыя хлопчыка, які адчувае сябе пакінутым у свеце дарослых) і «Жуль і Джым» (фільм пра класічны рамантычны трохвугольнік).
Жан-Люк Гадар. Рэжысёр любіў эксперыменты з формай і структурай: выкарыстоўваў інавацыйны мантаж, гуляўся з сюжэтам і разрываў класічныя наратыўныя каноны. У фільмах Гадар любіў даваць спасылкі на філасофію, літаратуру і мастацтва, а з часам яго творчасць стала багатай на палітычныя заявы. Самымі вядомымі фільмамі рэжысёра сталі «На апошнім дыханні» (гэта ключавы фільм «новай хвалі», які стаў літаральна іконай), «Пагарда» (разважанне пра сутнасць кіно).
Клод Шаброль. Шаброля часта называюць «французскім Хічкокам» за стварэнне напружаных і псіхалагічных драмаў, ён часта здымаў у жанры псіхалагічнага трылера. Рэжысёр любіў даследаваць сямейныя і сацыяльныя канфлікты, крытыкаваў грамадства спажывання. Галоўнымі працамі Шаброля былі «Красунчык Серж» (фільм расказвае пра сустрэчу двух сяброў), «Кузэны» (даследаванне розніцы паміж гарадскім і правінцыйным светам).
Аньес Варда. Стала адной з ключавых фігур у сусветным кіно, яе дакументальныя і мастацкія эксперыменты паўплывалі на развіццё «жаночага кіно». Яе галоўнай цікавасцю ў кіно сталі жаночыя гісторыі, яна эксперыментавала з формай і візуальнай эстэтыкай. Галоўнымі працамі сталі «Шчасце» (даследаванне жыцця жанчыны-бяздомніцы), «Без даху, без правоў» (яшчэ адно дакументальна-мастацкае даследаванне жыцця жанчыны-бяздомніцы), «Клеа ад 5 да 7» (гісторыя спявачкі, якая чакае вынікаў медабследавання).
Эрык Рамер. Рамер быў аматарам мінімалізму ў апавяданні і акцэнтаваў увагу гледачоў на дыялогах. Ён даследаваў маральныя дылемы, а ў фокусе яго фільмаў былі маладыя героі на мяжы этычнага выбару. Яго фільмы сталі ўзорам для рэжысёраў, якія цікавяцца ўнутраным светам персанажаў. Галоўнымі фільмамі сталі «Ноч у Мод» (фільм пра маральныя дылемы і ролю кахання ў жыцці чалавека), «Калекцыянерка» (гісторыя пра сутыкненне розных каштоўнасцей і маральных прынцыпаў).
Тэма і героі
Рэжысёры «новай хвалі» паказвалі ў фільмах рэаліі пасляваеннай Францыі: эканамічныя цяжкасці, сацыяльныя змены, новае месца моладзі ў грамадстве. Героі часта сутыкаліся з экзістэнцыяльнымі пытаннямі — каханне, свабода, смерць, прызначэнне чалавека.
Галоўныя героі часта былі далёкія ад ідэалаў класічнага кіно. Гэта маглі быць адзіночкі, бунтары або людзі, якія шукаюць сваё месца ў свеце.
Замест эпічных сюжэтаў і герояў фільмы «новай хвалі» часта даследавалі штодзённасць, маленькія драмы і эмацыянальныя станы.
Уплыў «новай хвалі» на кінематограф
Рух «новай хвалі» паўплываў і натхніў рэжысёраў па ўсім свеце. Французы не толькі далі натхненне, але і пачалі сваім рухам «незалежнае кіно». Яны паказалі, што можна здымаць кіно з мінімальным бюджэтам і ўсё роўна дасягаць мастацкіх вяршынях.
У наступныя дзесяцігоддзі змяненні, якія пачалі дзякуючы «новай хвалі», сталі асновай для многіх эксперыментальных і рэвалюцыйных праектаў.
«Новая хваля» стала рэвалюцыйнай з’явай, якое змяніла падыход да кінавытворчасці ва ўсім свеце. Гэтае кіно натхніла многіх рэжысёраў, у тым ліку ў Галівудзе, на пераасэнсаванне сваіх падыходаў, што прывяло да ўзнікнення «новага Галівуда» ў 1970-х гадах.