Больш за пяцьдзясят гадоў таму амерыканскія астранаўты зрабілі адзін з самых вядомых здымкаў нашай планеты. Гэта была першая фатаграфія асветленай Зямлі. PALATNO расказвае, як з’явілася фатаграфія «Сіні марбл».
Вельмі асаблівы здымак
Самая асветленая і вядомая фатаграфія Зямлі была зробленая 7 снежня 1972 года экіпажам касмічнага карабля «Апалон-17». Астранаўты зрабілі здымак на шляху да Месяца на адлегласці прыкладна 29 тысяч кіламетраў ад паверхні Зямлі. Сонца знаходзілася за спінай касмічнага карабля, што дало магчымасць убачыць планету без ценяў. З-за становішча карабля паўночнае і паўднёвае паўшар’і апынуліся «перавернутымі» адносна звыклага нам размяшчэння.
Здымак быў зроблены на камеру Hasselblad 500EL з аб’ектывам Zeiss. Камеры ад шведскай кампаніі Hasselblad пачалі выкарыстоўвацца ў касмічных місіях з 1960-х гадоў. Дарэчы, на адну з такіх камер знялі першы крок Ніла Армстранга на Месяцы.
На фотаздымку «Сіні марбл» выразна бачныя Афрыка, Аравійскі паўвостраў і частка Антарктыды. Фотаздымак стаў важным культурным і экалагічным сімвалам. На ім Зямля адлюстравана цалкам асветленай. Часта «Сіні марбл» выкарыстоўваюць у экалагічных ініцыятывах, каб напомніць пра важнасць захавання планеты.
Вельмі асаблівая місія «Апалона-17»
Экіпаж «Апалона-17» стаў вядомым не толькі з-за «Сіняга марбла», але і іншай прычыне. Астранаўты, якія ляталі ў рамках праграмы «Апалон» да Месяца ў 1972 годзе, сталі апошнімі, хто быў на спадарожніку Зямлі.
У экіпажы былі камандзір Юджын Сернан (першы на цяперашні час чалавек, які ступіў на паверхню Месяца), пілот і першы прафесійны геолаг на Месяцы Харысан Шміт, пілот Рон Эванс. Астранаўты правялі на паверхні Месяцы больш часу, чым іх папярэднікі, — 75 гадзін. За час знаходжання на Месяцы астранаўты сабралі больш за 100 кілаграм месяцовага грунту.
«Апалон-17» стаў фінальнай кропкай у праекце амерыканскай касмічнай місіі, якая пачалася ў 1969 годзе. Гэты палёт стаў і самым паспяховым для амерыканскай касманаўтыкі. Пасля «Апалона-17» праграму спынілі з-за высокага кошту і змены прыярытэту ў даследаваннях космасу.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Што рабіў беларускі касманаўт Кавалёнак у космасе?
Спагетыфікацыя: што будзе, калі скочыць у чорную дзіру
Як правільна глядзець «Зорны шлях» (Star Trek)?