Скарына, Каліноўскі, Барбара Радзівіл. Кім бы яны былі ў 2025 годзе?

жанчыны ў гісторыі беларусі, гісторыя беларусі, беларускія гістарычныя дзеячы

Каліноўскі мог быць палітычным блогерам, Скарына — вядомым стартаперам, а Барбара Радзівіл прасоўвала бы фемінізм… Што рабілі і казалі б гэтыя гістарычныя дзеячы ў сучаснасці?

PALATNO расказвае, кім былі бы гістарычныя дзеячы ў 2025 годзе.

Францішак Скарына — беларускі Стыў Джобс?

францішак скарына, першадрукар беларусі, хто такі францішак скарына
Францішак Скарына ва ўяленні мастака — злева. Справа — як бачыць Францішка Скарыну штучны інтэлект, калі б ён жыў у 2025 годзе.

Проста ўявіце, што беларускі першадрукар пераносіцца ў 2025 год… і становіцца стартаперам!

Францішак Скарына прачынаецца ў сучасным Мінску — айфон у руцэ, за вакном стаіць электракар, а ў навінах зноўку кажуць штосьці пра штучны інтэлект. Скарына не губляецца: «‎Раней я друкаваў Біблію па-беларуску, каб людзі маглі чытаць і разумець, то цяпер трэба каб у кожнага ў кішэні быў доступ да ведаў. Па-беларуску!»

‎І так Францішак запусціў мабільную праграму Scaryna: старабеларускія тэксты ў сучасным перакладзе, падкасты з голасам Скарыны (са штучным інтэлектам, вядома), інтэрактыўныя курсы па гісторыі ВКЛ і беларускай філасофіі.

На краўдфаўндынгавых платформах праект Скарыны збірае тысячы рублёў за тыдзень, а папулярны блогер-моваахоўнік кажа: «‎Гэта не проста праграма, гэта адраджэнне праз тэхналогіі».

Аднак праграма Скарыны падабаецца не ўсім. Ксёндз Васіль з Дзісны піша рэакцыйны пост: «‎Штучны інтэлект і Біблія? Дзе страх Божы?» Але ўжо праз тыдзень ён сам слухае лекцыі Францішка Скарыны. Так, гэта, вядома, ерась, але модна!

Ужо зусім хутка Францішак Скарына выступае на TEDxPolatsk. У фінальным слове ён кажа: «‎Не давайце іншым гаварыць замест вас. Гаварыце самі. Па-беларуску!»

‎***

Францішак Скарына ніколі не запускаў адукацыйна-тэхналагічных стартапаў, але яго місія была менавіта такой: зрабіць веды даступнымі. У 2025 годзе мы можам працягваць гэта самі — праз новыя ідэі, культуру і мову.

Кастусь Каліноўскі — TikTok-рэвалюцыянер?

хто такі кастусь каліноўскі, чым знакаміты кастусь каліноўскі, рэвалюцыянер каліноўскі
Справа — так бачыць Кастуся Каліноўскага штучны інтэлект, калі б той жыў у 2025 годзе.

Што, калі б герой Паўстання-1863 жыў побач з намі, у 2025 годзе? Цяпер ён не піша лісты, але пытаецца ў сваіх сацыяльных сетках: «‎Ты падпісаўся на мой канал?»

‎У сучаснасці Кастусь з’яўляецца маладым палітычным блогерам з Гродна. Ён вядзе ўласны TikTok і YouTube, дзе размаўляе пра правы чалавека, свабоду, беларускую гісторыю і… лайфстайл. У першым жа відэа ён здымаецца на фоне лясной дарогі і кажа: «‎Мы тут, як сто, тры сотні гадоў таму. Толькі замест шабляў у нас у руках смартфоны. Але сутнасць тая ж — Беларусь мусіць быць вольнай».‎

Пра што здымае Каліноўскі?

  • «‎60 секунд пра Паўстанне» — кароткія гістарычныя відэа;
  • «‎Гавары праўду як Каліноўскі» — рубрыка з аналізам сучаснай палітыкі;
  • Влогі з вандровак па беларускіх мястэчках, дзе ён сустракаецца з мясцовымі жыхарамі і расказвае, як яны працягваюць супраціў.

‎‎Партызанскі штаб Каліноўскага ў 2025 годзе — гэта каворкінг у глыбіні Белавежскай пушчы з SMM-шчыкамі і экспертамі. Ён атрымлівае доступ да інтэрнэту праз Starlink. Каліноўскі кажа: «‎Паўстанне — гэта ўжо не шабля, а камера са стабілізатарам у тваёй руцэ».

‎Кастусь удзельнічае ў дэбатах з праўладнымі блогерамі, збірае данаты на гістарычны фонд. Яго баняць за «экстрэмізм‎», а ён адказвае стрыманым відэа: «‎Яны баяцца гісторыі. Значыць, мы ідзем правільным шляхам».‎‎

***

Хоць Кастусь Каліноўскі быў забіты расійскімі вайскоўцамі, яго дух не знішчыць: ён проста перайшоў у лічбавы фармат!

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

«Дом цмока» па-беларуску: Дэйман — Каліноўскі, Рэйніра — Барбара Радзівіл

 

Пяць сюжэтаў з беларускай гісторыі, па якіх серыялы былі бы не горш за «Гульню тронаў»

 

Гісторыя паўсядзённасці Паўстання 1863 года


Барбара Радзівіл — фэшн-інфлюэнсарка з Вільні?

барбара радзівіл, барбара і жыгімонт, жанчыны ў вкл, жанчыны ў беларускай гісторыі
Барбара Радзівіл на выяве мастака — злева. Справа — так яе бачыць штучны інтэлект, калі б яна жыла ў 2025 годзе.

Кім бы была Барбара Радзівіл у 2025 годзе? Дакладна — Instagram-каралевай і фэшн-інфлюэнсаркай з Вільні.

Профіль Барбары ў Instagram — гэта сумесь каралеўскага люксу, этна-фэшн натхнення і матывацыйнага фемінізму. У апісанні яе профілю напісана так: «‎Шляхцянка. Каралева. Вобраз, які ты не забудзеш».

‎У яе «‎інсце» шмат сэлфі з замку з подпісамі «‎Вільня заўсёды ў маім сэрцы». У «‎сторыз» яны выкладвае натхненыя цытаты, кшталту, «‎Не чакай караля. Стань каралевай сама!». У яе «‎рылсах» вы знойдзеце відэа з макіяжам, убраннем і каралеўскай атмасферай.‎ У Instagram яны выкладвае асабістае: лісты і фотаздымкі з Жыгімонтам з хэштэгам #ЖыгіБарбара.

‎‎‎‎Барбара Радзівіл запусціла ўласны падкаст пад назвай «‎Жанчыны, якія былі да нас». У падкастах яна расказвае пра вядомых беларускіх жанчын разам з гісторыкамі і культуролагамі. Галоўны пасыл Барбары: «‎Я не толькі каханая. Я — уплывовая».

‎‎***

Барбара Радзівіл ніколі не вяла Instagram, але яна дагэтуль натхняе. Яна была не толькі постаццю на гістарычным партрэце. Барбара Радзівіл — гэта гісторыя жанчыны ў свеце, які зрабіў з яе прыгожую спадарожніцу караля. Аднак калі ёсць класіка, якая не старэе, то ёсць і жаночая моц, якая не знікае праз стагоддзі.

Вярнуцца ўгару