Што такое Спас? Колькі іх усяго? Капаемся ў таямніцах свята

яблычны спас, мядовы спас, арэхавы спас, праваслаўныя святы

Жнівень — асаблівы месяц для праваслаўных вернікаў. У гэты месяц святкуюць тры значныя святы, вядомыя як Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спасы. У кожнага з іх ёсць унікальныя традыцыі, гісторыю і духоўны сэнс.

PALATNO расказвае пра Спас, якога кожны жнівень аж цэлых тры.

Мядовы Спас

Калі: 14 жніўня

Гэта першы Спас, які адзначаюць у жніўні. Ён азначае пачатак двухтыднёвага Успенскага посту, які працягнецца амаль да канца жніўня.

ШТО ЗА ЎСПЕНСКІ ПОСТ?
Успенскі пост — адзін з чатырох вялікіх пастоў у праваслаўных вернікаў. Галоўны сэнс посту палягае ў духоўнай падрыхтоўцы вернікаў да Успення Божай Маці. Успення — пераход Дзевы Марыі ад зямнога жыцця да жыцця вечнага.

Мядовы Спас звязаны са святам сямі мучанікаў Макавеяў, якіх забілі за веру і за адмовы ўшаноўваць паганскіх багоў.

Галоўнай традыцыяй Мядовага Спасу з’яўляецца асвячэнне мёду ў царкве. У народнай традыцыі Мядовы Спас адзначае пачатак збору ўраджаю: у гэты час пачынаюць збіраць першы мёд і іншыя плады. Лічыцца, што ў гэты дзень вада ў рэках і азёрах становіцца асвечанай, таму многія вернікі купаюцца, каб ачысціцца і духоўна, і фізічна.

Яблычны Спас

Калі: 19 жніўня

Яблычны Спас з’яўляецца адным з найважнейшым свят у праваслаўнай традыцыі. Гэты Спас яшчэ вядома як Праабражэнне Гасподняе.

У чым гісторыя гэтага свята? Падчас Праабражэння Ісус Хрыстос падняўся на гару разам з трыма вучнямі памаліцца. Падчас малітвы твар Ісуса заззяла як сонца, а адзенне стала белым. У той час з’явіліся два прарокі, Маісей і Ілля, каб паразмаўляць з Ісусам Хрыстосам. Гэта падзея ў рэлігійнай традыцыі паказвае боскасць Ісуса, якая прадвяшчае яго ўваскрэсенне.

У праваслаўнай традыцыі ў Яблычны Спас пачынаецца збор садавіны, асабліва яблыкаў. Сабраную садавіну звычайна неслі ў царку, каб асвяціць. На гэты Спас гатуюць розныя стравы з яблыкаў: пірагі, кампоты, варэнне. Вядома, потым гэтыя стравы станавіліся часткай святочнага стала.

Існуюць розныя павер’і і прыкметы, звязаныя з Яблычным Спасам. Пасля свята ночы становяцца халаднейшымі, а восень павольна пачынаецца.

Арэхавы Спас

Калі: 29 жніўня

Арэхавы Спас вядомы пад назвамі Хлебным Спас ці Трэці Спас. Гэты дзень мае глыбокія рэлігійныя і культурныя карані і звязаны з некалькімі важнымі падзеямі.

Лічыцца, што ў гэты дзень у 944 годзе перанеслі Нерукатворны Абраз Гасподні ў Канстанцінопаль. Паводле падання, ён з’явіўся на палатне, якім Ісус Хрыстос выцер твар. Палатно нібыта валодала цудадзейнай сілай і было адным з першых абразоў Хрыста.

Арэхавы Спас лічыцца пачаткам збору арэхаў і хлеба з новага ўраджаю. Вернікі прыносяць у царкву арэхі і хлеб з новага ўраджаю для асвячэння. Пасля службы арэхі і хлеб ядуць і дзеляцца з блізкімі.

Вярнуцца ўгару