Беларускія стартапы працягваюць здзіўляць свет сваімі інавацыямі і тэхналагічнымі дасягненнямі. Аўтаматызацыя дакументазвароту, робататэхніка, дакладнае земляробства — кампаніі могуць здзіўляць і паказваць, што беларусы могуць быць лідарамі ў розных галінах.
PALATNO расказвае пра пяцёрку стартапаў з беларускімі каранямі.
PandaDoc
Першым у нашым спісе — галоўны беларускі аднарог! Гэта — PandaDoc. Кампанія спецыялізуецца на аўтаматызацыі працэсаў дакументазвароту. Стартап з’явіўся напачатку 2010-х, дзякуючы Мікіце Мікадзе і Сяргею Барысяку.
PandaDoc дапамагае карыстальнікам ствараць, адпраўляць і падпісваць дакументы анлайн, што робіць працэсы хутчэйшымі і больш эфектыўнымі для бізнесу. Кампанія стала лідарам у сваёй галіне і прыцягнула значныя інвестыцыі з боку вядучых венчурных фондаў. Платформа інтэгруецца з рознымі CRM-сістэмамі, ERP-сістэмамі і іншымі бізнес-прыкладаннямі, што дазваляе лёгка ўключыць яе ў існуючыя працэсы кампаніі.
PandaDoc працягвае актыўна развівацца і ўдасканальваць свае прадукты. Кампанія мае амбіцыі стаць глабальным лідарам у галіне аўтаматызацыі дакументазвароту. Бясспрэчна, PandaDoc з’яўляецца прыкладам для іншых беларускіх кампаній, як можна дасягнуць поспеху, дзякуючы інавацыям і ўменню адаптавацца для патрэб сучаснага бізнесу.
Flo
Flo Health — гэта яшчэ адзін паспяховы беларускі стартап. Кампанія стварыла мабільнае прыкладанне для жаночага здароўя і сачэння за менструальным цыклам. Flo запусцілася ў 2015 годзе, а на сённяшні дзень прыкладаннем карыстаюцца мільёны чалавек. Яе заснавальнікамі з’яўляюцца Дзмітрый і Юрый Гуранікавы.
Кампанія актыўна супрацоўнічае з медыкамі, каб забяспечыць дакладнасць і надзейнасць сваіх сэрвісаў. У прыкладанні ёсць шырокі функцыянал: сачэнне за менструальным цыклам, за яго сімптомамі, планаванне цяжарнасці. У прыкладанні ўбудаваны штучны інтэлект, які дае персаналізаваныя рэкамендацыі і парады.
На 2024 год Flo Health мае больш за 200 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце.
Чаму Flo стаў папулярным? Бо стваральнікі змаглі выкарыстаць апошнія тэхналогіі і засяродзіцца на патрэбах карыстальнікаў.
Wargaming
Адна з самых вядомых назваў кампаній у нашым спісе — Wargaming. Кампанія вядомая сваёй гульнёй World of Tanks, якая стала феноменам і прыцягнула тысячы гульцоў па ўсім свеце.
Кампанію заснаваў Віктар Кіслы ў 1998 годзе. Пачатковыя праекты былі звязаныя з распрацоўкай стратэгічных гульняў, адной з першых дастаткова вядомых стала Massive Assault. Знакамітыя «танчыкі» ці World of Tanks з’явяцца толькі ў 2010 годзе. У 2013 годзе кампанія запусціла World of Warplanes, яшчэ праз два гады — World of Warships.
Wargaming актыўна ўдзельнічае ў культурных і адукацыйных праектах, звязаных з ваеннай гісторыяй. Кампанія супрацоўнічала з музеямі, гістарычнымі арганізацыямі і іншымі ўстановамі для папулярызацыі ведаў пра ваенную гісторыю і тэхніку.
Што атрымалася ў Wargaming? Кампанія перамагла, дзякуючы сваёй арыентацыі на якасць, тэхналагічны працэс і задавальненне патрэб сваіх кліентаў.
Rozum Robotics
Магчыма, вы не чулі пра Rozum Robotics, але гэта дастаткова вядомая кампанія ў сферы робататэхнічных рашэнняў. Прадукцыя ўключае робаты-маніпулятары і сістэмы аўтаматызацыі вытворчасці.
Кампанія з’явілася ў 2015 годзе і хутка заваявала прызнанне. Яе заснаваў Віктар Хамянок, якія сышоў з кампаніі ў 2022 годзе. Хамянок палічыў, што кампанія, якая супрацоўнічае з Ростехам, не зможа стаць чымсьці вялікім, чым звычайная лакальная расійская кампанія.
Асноўным прадуктам кампаніі стаў робат PULSE, які празначаны для аўтаматызацыі вытворчых працэсаў: зборка, зварка, упакоўка і іншыя задачы. Яшчэ адзін з прадуктаў — Franka Emika Panda: гэта таксама робат, які выкарыстоўваюць для дакладных задач, яна часцей працуюць у лабараторыях. Унікальным праектам кампаніі стала аўтаматызаваная сістэма для прыгатавання кавы Rozum Cafe: цяпер каву і напоі гатуе не барыста, а робат.
Rozum Robotics удзельнічае ў навуковым даследаваннях і распрацоўках у робататэхніцы. Кампанія супрацоўнічае з рознымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, для якіх прапануюцца індывідуальныя рашэнні для аўтаматызацыі вытворчасці. Rozum Robotics атрымала мноства ўзнагарод і прызнання за свае інавацыйныя рашэнні і ўклад у развіццё робататэхнікі.
OneSoil
Апошні ў нашым спісе — агратэхналагічны стартап OneSoil. Стартап з’яўляецца платформай для аналізу сельскагаспадарчых угоддзяў пры дапамозе штучнага інтэлекту і спадарожнікавых здымкаў. Стартап дапамагае фермерам паляпшаць ураджайнасць і аптымізаваць выкарыстанне рэсурсаў.
Заснавальнікі — Усевалад Генін, Слава Мазай і Саша Якаўлеў.
OneSoil пачалася яшчэ ў 2014 года, калі невялікая каманда пачала аналізаваць спадарожнікавыя здымкі для сельскагаспадарчых патрэб. Праз тры гады, у 2017-м, кампанія была афіцыйна заснаваная. У 2018 годзе кампанія запусціла мабільнае прыкладанне OneSoil Scouting і інтэрактыўную карту OneSoil Map.
У 2021 годзе OneSoil адкрыла офісы ў Цюрыху і Варшаве. Так кампанія афіцыйна стала швейцарскай. Гэта рашэнне дазволіла значна пашырыцца і заняць сваё месца на міжнародным узроўні. Да гэтага часу кампанія атрымала інвестыцыі ад некалькі венчурных фондаў і працягвае развівацца і пашырацца.
Добра, а што такое OneSoil? Гэта платформа для фермераў — мабільнае прыкладанне для маніторынгу палёў і іншыя інструменты для дакладнага земляробства. Разам з гэтым кампанія вырабляе розныя прадукты, якія дапамагаюць развівацца больш эфектыўна ў аграрным сектары.
Кампанія імкнецца зрабіць сучасныя тэхналогіі даступнымі для кожнага фермера. А яшчэ OneSoil — гэта яркі прыклад паспяховага беларускага стартапа, які дасягнуў міжнароднага прызнання дзякуючы сваім інавацыйным тэхналогіям і намаганням у галіне дакладнага земляробства.