Тур у нашай ДНК: як бык стаў міфам і богам

тур жывёла, беларуская міфалогія

А вы ведалі, што яшчэ ў глыбокай старажытнасці людзі глядзелі на неба і бачылі… быка. Малады Месяц часцяком нагадваў галаву гэтай магутнай жывёлы. З даўніх часоў бык быў не проста жывёлай, а свяшчэнным сімвалам, з якім звязвалі амаль усё: ад урадлівасці і нараджэння да багоў да прыродных катаклізмаў і вечнай барацьбы святла з цемрай.

PALATNO — пра быкоў, якіх мы не ведаем.

Бык — гэта космас

У старажытныя часы нашы продкі глядзелі на неба і бачылі там не проста Месяц. А ў ім — рогі быка. Малады Месяц у форме сярпа так моцна нагадваў бычыны рог, што ў міфалогіі многіх краін Месяц і бык сталі адзіным вобразам.

У старажытнай Індыі бог Месяца Сома называўся «быком» і «самцом», а ў іранскай «Авесты» казалася, што Месяц утрымлівае насенне быка. Цікавы факт: цяжарнасць каровы доўжыцца каля 10 месяцаў, як і месяцовы год. Такая біялагічна-касмічная сувязь зачароўвала і натхняла людзей.

У старажытных культурах бык быў вобразам боскай моцы. Ён асацыяваўся з Торам у скандынаваў, Індрай у індыйцаў і Зеўсам у грэкаў (у рымлян — з Юпітэрам). У славян магутны бог грому Перун мог быць увасоблены як бык.

Бык у Беларусі быў не проста жывёлай

Культ быка на беларускіх землях прасочваецца ўжо з позняга неаліту. Археолагі знаходзілі ў некаторых магілах побач з касцямі людзей і дамашніх жывёл косці быкоў. У культуры доўгіх курганаў знаходзілі зубы быка, што, верагодна, сведчыла пра правядзенне рытуалаў. Носьбіты млаградскай культуры выраблялі гліняныя фігуркі быкоў — такі старажытны аналаг фігуркі для дамашняга алтара.

Адна з самых цікавых знаходак у Беларусі (і нават часткова ў Латвіі) — металёвая падвеска з галавой быка. На ілбе быка размяшчалася выява двайнога трохкутніка, а вакол — сем схематычных фігур.

Археолагі таксама знаходзілі косткі зуброў, а вось тураў — не. З аднаго боку, гэта падаецца дзіўным. Аднак ёсць меркаванне, што забойства тураў было пад забаронай, бо яны лічыліся свяшчэннымі істотамі, на якую нельга паляваць.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

Будзьце асцярожныя: гэтых беларускіх нячысцікаў вы можаце сустрэць летам

Нячысцікі, якія любяць алкаголікаў ці валодаюць скарбамі. Расказваем пра іх

Тры беларускія нячысцікі, пра якіх вы маглі не ведаць


Яшчэ ў XVI стагоддзі цяжарныя жанчыны на беларускіх землях насілі паясы з туравай шкуры, каб роды былі лягчэйшымі.

Культ тура моцна пранізаў беларускія народныя традыцыі і фальклор. Туры згадваюцца ў вясельных песнях, дзе жаніх і нявеста — гэта тур і турыца. А ў некаторых рэгіёнах Беларусі дзяўчаты насілі галаўныя ўборы з «рогамі тура», зробленыя з саломы і тканіны.

У Беларусі існуе дзясяткі паданняў пра валуны, што раней былі турамі ці валамі, а пасля ператварыліся ў камень.

Вярнуцца ўгару