Вярба — важнае дрэва для беларусаў. У ёй жывуць нячысцікі, яна з’явілася пасля ўцёкаў ад шлюба

вярба, вербніца, вербнае нядзеля

PALATNO расказвае пра адно з улюбёных дрэў беларусаў — вярбу.

Вярба — гэта дзяўчына, якая ўцякла ад шлюбу

Вярба з’яўляецца адным з самых улюбёных дрэваў беларусамі, якое яны шануюць. Нават існуе асобная легенда, адкуль вярба з’явілася.

Паводле даўніх уяўленняў, вярба з’яўляецца дзяўчынай не хацела выходзіць замуж за старога жаніха, таму ператварылася ў дрэва. Адметна, што ператварэнне ў вярбу ў дзяўчыны атрымалася па яе ўласнай волі і закляцці, а разам з ёй розныя прадметы таксама змаглі ператварыцца ў аб’екты прыроды. У баладзе апавядаецца, што гэта гісторыя стала вядомая дзякуючы купцам-гандлярам, якія ссеклі вярбу і зрабілі з яе гуслі. Гуслі расказалі, як дзяўчына хацела выйсці замуж за раўнага сабе і як цяжка ёй было змірыцца з ідэяй шлюбу за старога чалавека.

У баладзе расказваецца, што вярба расце ў нізінах, блізу вады — ля рэчак і ручаёў.

вярба, вялікдзень, святы беларусаў, беларускія святы

Атрыбут Вялікадня, вярбой б’юцца і жадаюць здароўя і багацця

Для беларусаў вярба ўжо ў даўнія часы стала сакральным дрэвам. Дарэчы, яе ранняе цвіценне было першай прыкметай вясны. З часам вярба стала атрыбутам Пальмавай нядзелі.

У беларусаў існуе звычай сцябаць адзін аднаго вярбовымі дубцамі. Пры гэтым трэба казаць наступнае: «Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень Вялікдзень. Будзь здаровы, як вада, і багаты, як зямля‎».

У беларусаў вярба з ядлоўцам, упрыгожаная штучнымі кветкамі і асвечаная ў царкве, служыла за магічны прадмет для выгану жывёлы ў поле на Юр’я, яе захоўвалі на покуце за абразом, а адну галінку садзілі ў адпаведным для яе месцы.

Вярбу ўжывалі як лекавую расліну, а галінкі вярбы абтыкалі палі з ахоўнымі мэтамі.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

«‎Гарадзенкі»: як моцныя жанчыны мянялі гісторыю горада

 

Мы «ажывілі» беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц. Паглядзіце на іх!

 

Скарына, Каліноўскі, Барбара Радзівіл. Кім яны маглі быць у 2025 годзе?


Вярба — месца жыхарства нячысцікаў

З другога боку, у беларускіх павер’ях менавіта вярбу абралі сваім прытулкам чэрці: з Вадохрышча да Вербнай нядзелі на ёй сядзяць нячысцікі і грэюцца на сонцы, а пасля таго як вярбу асвецяць, — валяцца ў ваду. Пры гэтым чэрці аддаюць перавагу сухой, дуплістай вярбы.

У павер’ях палешукоў вярба, што нахілілася над вадой, — «‎гэта праклятыя Богам мацеры, што страцілі сваіх дзяцей».

Вярнуцца ўгару