PALATNO дзеліцца беларускімі прыказкамі, якія былі зафіксаваны яшчэ 150 гадоў таму.
Змест
- Бычкі бушуюць, вясну чуюць
- Вясна не мясна, а восень не малочна
- Да духа не здзявай кажуха, а по дусе ў тым жа кажусе
- Да Міколы няма харошай дарогі ніколі
- Жураўлі прыляцелі, дзеўкі ашалелі
- Любага госцю вясною частуюць мядком, а восенню малачком
- Адна ластаўка вясны не робіць
- Прыйдзе марец, ні адзін заплача старэц
Бычкі бушуюць, вясну чуюць
Так жартаўліва гаварылі пра сватанне моладзі.
Вясна не мясна, а восень не малочна
Такую прыказку выкарыстоўвалі, калі казалі пра тое, што ўвесну быдла худое, а каровы восенню не давалі малако.
Да духа не здзявай кажуха, а по дусе ў тым жа кажусе
Так гаварылі, калі была халодная вясна. Часам прыказку выкарыстоўвалі ў пачатку лета.
Да Міколы няма харошай дарогі ніколі
Такую прыказку часцяком выкарыстоўвалі ў двух выпадках. У першым, калі была зіма (да пачатку снежня). У другім, калі стаяла вясна (да пачатку мая). Прыказка азначала, што надвор’е не вельмі ўстойлівае і было складана перасоўвацца на дарогах.
Жураўлі прыляцелі, дзеўкі ашалелі
Прыказку выкарыстоўвалі, калі казалі пра дзяўчат увесну. Лічылася, што менавіта вясной дзяўчаты хадзілі на вячоркі і забавы больш, чым у любыя іншыя часы году.
Любага госцю вясною частуюць мядком, а восенню малачком
Для беларусаў у даўнія часы мёд вясной быў рэдкасцю, таму дарагіх для гаспадароў гасцей частавалі менавіта гэтым прадуктам. А восенню колькасць малака была значна меншай, таму малаком восенню таксама частавалі дарагіх гасцей.
Адна ластаўка вясны не робіць
З-за адной шчаслівай абставіны нельга казаць пра поўны поспех.
Прыйдзе марец, ні адзін заплача старэц
У гэтым выпадку пад старцам мелі на ўвазе жабрака. А прыказка азначала, што ўвесну ў даўнія часы станавілася складана з ежай.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
«Даганяючы не нацалавацца». Як пра каханне і адносіны гавораць беларусы?
Бог, маці, тры дзяўчыны з вянкамі. Як беларусы верылі ў долю
