Як беларускія мастакі бачылі і паказвалі восень?

Валер'яна Жолтак, карціны беларускіх мастакоў пра восень

Як беларускія мастакі бачылі восень? Што яны малявалі? Родны дом? Знаёмы пейзаж? Прыгожы нацюрморт?

PALATNO расказвае і паказвае, як беларускія мастакі бачылі восень.

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц нарадзіўся ў 1870 годзе ў маёнтку Багданава (цяпер Валожынскі раён). Вучыўся на юрыста ў Пецярбургскім універсітэце, адначасова наведваў як слухач імператарскую Акадэмію мастацтва. У выніку, вучобу на юрыдычным факультэце ён кінуў і перайшоў у Акадэмію мастацтва. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму і ўвесь час праводзіў у радавым маёнтку, частка яго прац прысвечаная роднаму Багданаву.

фердынанд рушчыц, беларускія карціны пра восень, беларускія мастакі і восень
Карціна Фердынанда Рушчыца «Стары дом».

Карціна «Стары дом». Карціна была намаляваная ў 1903 годзе. Гэта тыпічная карціна для творчасці Фердынанда Рушчыца: у ёй ён ужыў матыў накцюрна, любімы сярод мастакоў-рэалістаў. Час, які мастак паказвае ў карціне, першая палова восені 1903 года. Для Рушчыца яго маёнтак з’яўляецца сімвалам спакою, традыцыі.

Вітольд Бялыніцкі-Бяруля

Вітольд Бялыніцкі-Бяруля нарадзіўся ў 1872 годзе ў Крынкаў на Магілёўшчыне. Бацькі хацелі, каб у сына была кар’ера вайскоўца, таму аддалі яго на вучобу ў кадэцкі корпус у Кіеве. Разам з гэтым Бялыніцкі-Бяруля наведваў мастацкую школу ў Кіеве ўвесь час, што вучыўся ў корпусе. Затым ён паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Пасля вучобы ў Маскве мастацкая кар’ера Вітольда атрымала новы зрух: пачаліся выстаўкі, у тым ліку і міжнародныя.

Вяршыняй творчасці Бялыніцкага-Бярулі лічыцца праца «Блакітная капліца» (1912 год). У тым годзе ён атрымаў медаль на барселонскай выстаўцы за карціну «Зімовы сон», а «Блакітная капліца» з’яўляецца такім перафразам той карціны. Спачатку быў створаны паменшаны варыянт «капліцы».

Бялыніцкі-Бяруля перажыў дзве сусветныя вайны. Ён памёр у 1957 годзе ў Маскве.

бялыніцкі-біруля мастак, мастакі пра восень, тэма восені ў карцінах
Карціна Бялыніцкага-Бярулі «Унылая пора, очей очарованье».

Карціна «Унылая пора, очей очарованье». Аснова творчых прац Бялыніцкага-Бярулі — пейзажы. Ён хацеў зразумець і адчуць прыроду. У сваіх мемуарах ён пісаў: «Усё сваё жыццё я шмат працаваў, вучыўся, назіраў і прыслухоўваўся да маўчання і гаворкі прыроды». Бялыніцкі-Бяруля перадаваў праз сваё майстэрства прыгажосць розных часоў году. Асабліва шмат у яго работах узгадваецца вясна і лета, але ён мог добра паказаць і яркую восень. Такой працай стала для яго карціна «Унылая пора, очей очарованье», якую ён напісаў у 1936 годзе, а назва карціна — спасылка да вершу Аляксандра Пушкіна.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Апантаны мастацтвам, расстраляны ў 1937-м. Расказваем пра мастака Рамана Семашкевіча

 

Праца за хлеб і самагубства ў рэчцы. Як жыла і што малявала Алена Кіш

 

«“Пагоня” вернецца!» Расказваем пра Уладзіміра Крукоўскага — сааўтара дзяржаўнага герба


Валер’яна Жолтак

Валер’яна Жолтак нарадзілася ў 1919 годзе ў Жлобіне. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча. Пасля вайны працавала ў Мінскім тэатры оперы і балета. Пасляваенныя гады сталі пачаткам для творчасці мастачкі. У 1950-м годзе зрабіла сур’ёзны творчы выбар — абрала нацюрморт як галоўны напрамак творчасці.

У 1957 годзе яна намалявала знакавы твор — «Званочкі лясныя», гэта летні нацюрморт. Разам з гэтым Жолтак любіла маляваць карціны з восеньскімі тэмамі.

Леанід Шчамялёў

Леанід Шчамялёў нарадзіўся ў 1923 годзе ў Віцебску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўна-мастацкі інстытут. Першыя карціны, якія прынеслі вядомасць мастаку, былі прысвечаны вайне. Сам Шчамялёў правёў на фронце Другой сусветнай вайны чатыры гады. Аднак тэмамі вайны, якія, безумоўна, сталі часткай яго асабістага жыцця, ён не абмяжоўваўся.

Шчамялёў маляваў пейзажы: вядомым цыклам стаў «Край мой, Міншчына», за яе ён атрымаў дзяржаўную прэмію. А яшчэ ён асабліва любіў маляваць партрэты жанчын.

леанід шчамялёў, карціна ліставей, беларускія мастакі восень
Карціна «Ліставей».

Карціна «Ліставей». Ва ўсіх жывапісных работах Шчамялёва адчуваецца гармонія чалавека і прыроды. Па сутнасці, гэта своеасаблівыя тэматычныя палотны, у якіх пейзаж адыгрывае адну з галоўных роляў. Тое ж самае мы можам назіраць і на карціне «Ліставей».

Вярнуцца ўгару