У 1953 годзе ў Іране адбыўся ўнутраны палітычны крызіс, але на самой справе гэта была адна з найбольш значных таемных аперацый халоднай вайны. Абранага прэм’ер-міністра, якога называлі рэфарматарам і змагаром за іранскую незалежнасць, зрынулі. Усё гэта адбывалася з-за аперацыі, спланаванай спецслужбамі ЗША і Вялікабрытаніі.
PALATNO расказвае, як урад ЗША удзельнічаў у змене ўлады ў Іране 73 гады таму.
Змест
Як нафта змяніла гісторыю Ірана
Пасля Другой сусветнай вайны Іран стаў важным геапалітычным актывам. У Іране знаходзіліся вялікія запасы нафты, а яшчэ краіна мела стратэгічнае геаграфічнае размяшчэнне.
Яшчэ ў часы вайны частка краіны была акупаваная — з поўначы знаходзіліся брытанскія войскі, а з поўдня размяшчаліся савецкія часткі. Аднак фармальна Іран абвясціў аб нейтралітэце, хоць і меў цесныя сувязі з нацысцкай Германіяй. Пасля вайны Іран не стаў нічыей калоніяй, там існаваў уласны ўрад і была манархічная форма кіравання, але замежныя войскі ўсё яшчэ знаходзіліся ў краіне. Пасля вываду замежных войскаў Іран заставаўся моцна залежным ад знешніх сіл.
Доўгі час іранская нафтавая прамысловасць кантралявалася брытанскай Anglo-Iranian Oil Company. У 1951 годзе іранскі парламент аднабакова прыняў закон аб нацыяналізацыі нафты, што прывяло да крызісу: брытанцы пачынаюць эканамічны ціск і спыняюць пастаўкі нафты на заходнія рыкі, вытворчасць нафты была амаль цалкам спыненыя. Урад прэм’ера Махамеда Масадэка ў той час быў вельмі папулярным, але менавіта Масадэк абвастрыў супрацьстаянне з замежнымі ўладамі.
Да нафтавай праблемы ЗША і Вялікабрытанія бачылі ў Іране магчымую рызыку. У той час ідзе халодная вайна, а СССР можа ўплываць і ўплывае (хоць і не так значна) на Іран. Заходнія краіны лічылі Масадэка небяспечным, бо той адстойваў іранскія інтарэсы, а гэта не ўпісвалася ў логіку халоднай вайны, дзе ты ці абіраеш заходні бок, ці савецкі.
Як амерыканцы і брытанцы планавалі пераварот у Іране
У канцы 1952 года спецслужбы Вялікабрытаніі звярнуліся да ЗША з просьбай дапамагчы падрыхтаваць змову супраць Масадэка, якога лічылі галоўнай пагрозай у Іране. Спачатку адміністрацыя Гары Трумана не хацела ўдзельнічаць, але затым прэзідэнт змяніўся, і Дуайт Эйзенхаўэр даў згоду на аперацыю.
План называўся TP-AJAX. ЦРУ распрацавала яго ў супрацоўніцтве з MI6, яе кіраўніком прызначылі ўнука Рузвельта — Керміта Рузвельта-малодшага.

Аперацыю правялі ў жніўні 1953 года ў некалькі этапаў:
- 15 жніўня Масадэку паведамілі пра яго адстаўку, але той супраціўляўся і працягваў кіраваць краінай. Масадэк і яго людзі аказаліся падрыхтаваныя для гэтага кроку, а частку ўдзельнікаў змовы ўвогуле змаглі арыштаваць. Важна, што яшчэ за некалькі месяцаў да гэтага сталі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што Масадэк злоўжывае ўладай. Інфармацыйная кампанія супраць Масадэка была часткай плана ЦРУ і МІ6.
- У наступныя дні пачаліся масавыя выступленні, якія выклікалі хаос, а частка арміі перайшла на бок змоўшчыкаў. У гэтыя дні актыўна праводзілася кампанія інфармацыйнай прапаганды пра незаконнасць знаходжання Масадэка ва ўрадзе, якога нібыта звольніў шах. У войску і паліцыі падкупалі і вербавалі службоўцаў на бок шаха. У дні перавароту шах уцёк за мяжу і вярнуўся толькі пасля арышту Масадэка.
- 19 жніўня сілы, якія падтрымлівалі шаха, здолелі арыштаваць Масадэка, а новым прэм’ерам стаў Фазлола Захедзі. Затым адбыўся суд, на якім Масадэка прыгаварылі да трох гадоў пакарання.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Бацькі амерыканскага суддзі, які судзіць Мадуру, паходзяць з Беларусі і Літвы
Гітлер-правадыр і Сталін-бацыла. Як у пранацысцкай газеце пісалі пра Гітлера і Сталіна
Тры скандалы Белага дома, пра якія вы маглі не ведаць
Што адбывалася пасля перавароту
Пасля перавароту шах Махамед Рэза Пехлеві атрымаў больш шырокую ўладу, а знешняя палітыка стала арыентавацца на Вашынгтон. Новы ўрад падпісваў пагадненні, якія дазвалялі заходнім кампаніям атрымліваць прыбытковыя долі ў іранскай нафтавай сферы, значная частка кантролю вярталася заходнім краінам.
Пасля 1953 года шахская ўлада хутка засвоіла важную рэч: каб больш не паўтарыўся Масадэк, трэба было жорстка кантраляваць унутраную палітыку. Пад кіраўніцтвам шаха сістэма бяспекі SAVAK выкарыстоўвалася для жорсткага кантролю грамадства.
Доўгатэрміновыя наступствы аперацыі заходніх спецслужб у Іране былі іншымі. Пераварот стаў асноўным сімвалам заходняга ўмяшання ў іранскія справы і стварыў фундамент для моцнага анты-заходняга руху, якія пасля паўплывалі на рэвалюцыю 1979 года.


