Колькі замкаў было на беларускіх землях і чаму яны зніклі. Частка першая

беларусь краіна замкаў, беларускія замкі, замкі ў беларусі, колькі замкаў у беларусі

Беларусь часта называюць «Краінай замкаў», але на беларускіх землях засталося іх няшмат: у суседніх краінах іх нашмат больш. Чаму ж так сталася? Чаму ў «Краіне замкаў» іх можна пералічыць па пальцах рукі? Чаму яны зніклі? І ці было іх так шмат?

PALATNO расказвае пра беларускія замкі.

Быхаў

замак у быхаве, быхаўскі замак, замкі беларусі, беларускія замкі
Магчымы выгляд Быхаўскага замка. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Напрыканцы XVI стагоддзя гетман ВКЛ Ян Хадкевіч пачынае будаваць на быхаўскіх землях замкавыя ўмацаванні. Ужо ў XVII стагоддзі замак і горад атрымалі магутную бастыённую фартыфікацыю і ўяўлялі сабой адзіны комплекс абарончых збудаванняў. Трапіць у горад было магчыма толькі праз тры каменныя брамы.

Быхаў спрабавалі асадзіць, штурмаваць і захапіць шмат разоў. Асабліва гэта было маштабна падчас руска-польскай вайны. Быхаўцы адмовіліся здавацца рускім, і нават угаворы цара не пераканалі іх. За тое, што Быхаў не здаўся рускім, польскі кароль вызваліў быхаўцаў ад падаткаў на 20 гадоў. Акрамя гэтага быхаўцы змаглі падчас вылазкі з замку забіць казака Залатарэнку, які кіраваў аблогай.

Быхаў быў важным стратэгічным горадам на руска-польскай мяжы. Быхаў быў ва ўладанні Сапегаў — аднаго з буйнейшых магнацкіх радоў. Сапегі клапаціліся пра абарону і развіццё гораду.

У часы Паўночнай вайны горад двойчы быў у аблозе. Доўгі час Быхаў быў важным стратэгічным пунктам, але пасля ўключэння значнай часткі сучаснай Беларусі ў склад Расійскай імперыі горад цалкам пазбавіўся свайго значэння.

Ад Быхаўскага замку да нашага часу ацалелі толькі рэшкі валоў.

Давыд-Гарадок

Замак у Давыд-Гарадку, беларускія замкі, замкі ў беларусі
Замак у Давыд-Гарадку. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Гісторыкі лічаць, што горад узнік прыкладна ў XII стагоддзі. З-за асаблівых умоў Палесся з пушчаў і балот горад не меў гарадской лініі ўмацаванняў. Замак размяшчаўся на гары, якая была да пяці метраў ў вышыню.

Давыд-Гарадок быў вялікакняжацкім валоданнем, але яго часта перадавалі ва ўтрыманне. Нарэшце, Давы-Гарадок перадалі Радзівілам. У часы валодання ім Радзівіламі захаваліся падрабязныя інвентары, і мы ведаем, як выглядаў, перабудоўваўся замак.

Замак шмат разоў фігуруе ў гісторыі ВКЛ. Па-першае, у сярэдзіне XVII стагоддзя Давыд-Гарадок быў галоўнай базай паўстанцаў Пінскага павету. Па-другое, падчас руска-польскай вайны замак захапілі рускія, ён моцна пацярпеў, хоць і знаходзіўся далёка ад цэнтру ваенных дзеянняў.

Пазней замак аднавіўся, каля яго разрастаўся горад з цэрквамі і касцёламі. Аднак ужо з сярэдзіны XVIII стагоддзя замак пачынае паступова разбурацца разам з яго ўмацаваннямі. З мясцовага цэнтра абароны Давыд-Гарадок пераўтвараецца ў перыферыйную рэзідэнцыю Радзівілаў.

Друя

Замак у Друі, беларускія замкі, замкі ў Беларусі
Замак у Друі. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Друя знаходзілася ў паграніччы, таму была важным абаронным пунктам. Першапачаткова замак князёў Масальскіх, якія ім валодалі, знаходзіўся на левым беразе Друйкі. Аднак потым рускія войскі заваявалі Друю, а сам замак, верагодна за ўсё, знішчылі. Новы замак стаяў на правым беразе Друйкі.

У XVII стагоддзі Друяй пачаў валодаць канцлер ВКЛ Леў Сапега. Пры ім адбылася руска-польская вайна: Друю занялі рускія, а само паселішча пацярпела ад баявых дзеянняў. Друю таксама занімалі і шведы, якія абрабавалі мястэчка.

У апошні раз пра сярэдневяковыя ўмацаванні Друі было вядома ў 1664 годзе. Тады рускія войскі напалі на мястэчка і спалілі яго. Цяпер сляды ад таго, якой была Друя ў часы Вялікага Княства Літоўскага, надзейна схаваныя гарадской забудовай.

Дуброўна

замак у дуброўна, дубровенскі замак, беларускія замкі, замкі ў беларусі
Замак у Дуброўна. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Замак у Дуброўна меў зручнае размяшчэнне, бо з трох бакоў яго абаранялі рэкі Днепр і Дуброўна. Адзіны шлях да замку быў па насыпу… А само паселішча ўзнікла на той зямлі прыкладна ў XIV стагоддзі. Ад пачатку ўмацаванні замку былі слабымі: Дуброўна неаднаразова захоплівалі рускія войскі, спальвалі паселішча, а потым яно хутка аднаўлялася.

Вядома, што на шляху замка быў умацаваны падзамак з трыма вежамі. Найбольш небяспечным месцам для Дубровенскага замка лічыўся бок ад ракі Дуброўны, таму там пабудавалі яшчэ дзве вежы.

У часы руска-польскай вайны Дуброўна знаходзіўся ў аблозе, аднак як і ў выпадку са Старым Быхавым, замак не здаваўся. Рускага цара гэта злавала, але жыхары і шляхта Дуброўна не збіралася проста здацца рускім. Аднак з кожным днём у аблозе надзея на вызваленне пачала знікаць, таму было вырашана здаць замак. У адказ на гэта Дуброўна спалілі, частку шляхты ўзялі ў палон, а ўсё палоненае насельніцтва забралі на Русь.

У часы Паўночнай вайны Дуброўна знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, а Сапегі ваявалі на баку шведаў. Дуброўна разам з замкам занялі і спалілі рускія. Ужо вядома, што ў 1712 годзе ў Дуброўне замку не было.

Іказнь

замак у іказні, іказненскі замак, беларускія замкі, замкі ў беларусі
Замак у Іказні. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Іказнь стала мястэчкам у XVII стагоддзі, але пра яе існаванне вядома на два стагоддзі раней. У 1504 годзе там пачалі будаўніцтва замку і ўласна самога паселішча.

Вядома, што там узвялі каменны замак і драўлянае паселішча. Пасля пабудовы замак узмацнялі, хоць і сцены былі пабудаваныя таксама мураваныя. Сам замак размяшчаўся на выспе, таму быў абаронены з усіх бакоў вадой.

Іказненскі замак перажыў руска-польскую вайну, але не змог перажыць Паўночную. Гаспадары замку — Сапегі — прынялі бок шведаў, таму лёс замку ў Іказні быў адзін… Да нашага часу ён не захаваўся.

Койданава

Замак у Койданаве, койданаўскі замак, беларускія замкі, замкі ў Беларусі
Сцяна Койданаўскага замка. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Койданава таксама было ў валоданні Радзівілаў. Цяпер мы ведаем пад Койданавым горад Дзяржынск — атрымаў сваю назву ў савецкі час.

На Койданава неаднаразова нападалі і разбуралі: рабілі гэта і крымскія татары, і маскоўскія войскі. Вядома, што ў XVI стагоддзі ў Койданаве меўся драўляны замак, яго абкружаў роў, што быў злучаны з рэчкай Няцечай. У першай палове таго ж стагоддзя драўляны замак замянілі каменным з дзевяццю вежамі.

У часы руска-польскай вайны Койданава некалькі разоў спальвалі і спустошвалі. Аднак дакладна вядома, што замак змаглі аднавіць. Ён разам з кальвінісцкім саборам праіснаваў да 1940-х.

Копысь

замак у копысі, беларускія замкі
Замак у Копысі. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Пасля ўключэння Копысі ў склад Вялікага Княства Літоўскага горад пастаянна трапляў на мапу ваенных дзеянняў. Ад пачатку Копысь быў вялікакняжацкім валоданнем, потым ім валодалі Астрожскія, Радзівілы, прынцэсы Нейбургскія і зноў Радзівілы.

У руска-польскую вайну фартыфікацыйныя пабудовы Копысі не змаглі прывесці ў належны стан. Мясцовае насельніцтва само здало горад і замак. Потым рускія адступілі і зноў узялі штурмам горад. Пра сам замак і горад ужо пасля гэтай вайны было вядома з інвентару: горад быў абнесены драўлянай сцяной з вежамі, а сам замак быў таксама драўляным.

Падчас Паўночнай вайны горад і замак цалкам спалілі рускія войскі падчас адступлення. Пасля ўключэння Копысі ў склад Расійскай імперыі горад пачалі аднаўляць, перабудоўваць.

Клецк

Клецкі замак узнік даўно, але стаў часткай Вялікага Княства Літоўскага толькі з XVII стагоддзя. Клецк часта перадавалі ва ўладанне розным князям. Апошнімі князямі Клецка былі Радзівілы.

Як і большасць уладанняў Радзівілаў, Клецк меў не толькі замак, але і гарадскую сістэму абароны. У XVII стагоддзі інвентар Клецка ўзгадвае пра Высокі і Дольны замкі. Высокі замак абружала драўляная сцяна, унутры былі гаспадарчыя пабудовы і цэйхгаўз (ваенны склад). У Дольным замку было дзесяць вежаў, дзве брамы.

Горад абаранялі самі жыхары, але ў большасці яны не маглі супрацьстаяць рэгулярнаму войску. Падчас руска-польскай вайны Клецк узялі рускія і спалілі яго: Дольны замак цалкам знік, ад Высокага замку засталася толькі брама і агароджа. Аднавіцца замак не змог і пасля Паўночнай вайны — Клецк знішчылі зноў. Пасля той вайны замак больш не аднаўлялі.

Любча

замак у любчы, беларускія замкі, замкі ў беларусі
Замак у Любчы. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

У гарадскога пасёлка ў Гродзенскай вобласці таксама ў свой час быў замак. Любча ў розныя гістарычныя перыяды належала розным князям, але ў выніку яе валадарамі сталі Радзівілы.

Любчанскі замак стаяў на левым беразе Нёмана, з трох бакоў яго акружаў абарончы роў. У XVI стагоддзі ў замку былі чатыры вежы. Само мястэчка таксама было абароненае. Аднак усе гэтыя фартыфікацыі не дапамаглі ў войнах…

У сярэдзіне XVII стагоддзя мястэчка захапілі казакі і яно моцна пацярпела. Ужо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у інвентары замку ўзгадвалася толькі пра дзве межы замест чатырох.

Ляхавічы

замак у ляхавічах, ляхавіцкі замак, беларускія замкі, замкі ў беларусі
Замак у Ляхавічах. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Ляхавічы лічыліся вялікакняжацкім уладаннем, якое трымалі ў свой часы магнаты Гаштольды, Радзівілы, Хадкевічы і, у рэшце рэшт, Сапегі. Пры Хадкевічах у Ляхавічах з’явіўся магутны бастыённы замак. Фактычна замак быў астраўным, ён меў штучнае абвадненне, лічыўся адным з самых магутных у Рэчы Паспалітай. Ад замку вырас і сам горад…

Ляхавічы асаджалі падчас антыфеадальнай вайны, а ў часы руска-польскай вайны сам замак (хутчэй за ўсё, пра гэта не расказваюць гістарычныя дакументы) не змаглі ўзяць. Польская карона адзначала мужнасць жыхароў і шляхты, якая адмовілася ад супрацоўніцтва з рускімі войскамі і не здала замак: іх вызвалілі на розныя гады ад падаткаў.

А вось у часы Паўночнай вайны ў Ляхавіцкім замку абараняліся вайскоўцы Пятра I ад шведаў. Пасля вайны Ляхавічы перадалі ў валоданне віленскіх біскупаў. У 1775 годзе Ляхавічы вярнуўся да Рэчы Паспалітай, бо меў вялікае значэнне і ролю ў абароне.

Мір

замак у міры, мірскі замак, беларускія замкі, замак у беларусі
Мірскі замак. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Мірскі замак быў узведзены ўжо каменным з пяццю вежамі. Замак належаў Юрыю Ільінічу, а потым князям Радзівілам. Гісторыкі лічаць, што разам з перабудовай нясвіжскага замка ў Міры пачалі замяняць драўляныя фартыфікацыі на каменныя.

Падчас руска-польскай вайны Мір быў узяты рускімі войскамі, потым горад быў узяты шведскімі войскамі. У XVIII стагоддзі Мірскі замак, які ў перыяд цішы і міру аднаўлялі, зноў трапляе ў зону баявых дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны на яго нападаюць шведы і спальваюць замак, а падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі рускія зноў разбурылі замак.

Замак змаглі аднавіць да вайны 1812 года. Аднак падчас наступу французы ўзарвалі Мірскі замак.

Нясвіж

замак у нясвіжы, нясвіжскі замак, беларускія замкі, замак у беларусі
Нясвіжскі замак. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Сярэдневяковы Нясвіж меў замак, які спачатку быў драўляным, а пасля бастыённым, а яшчэ умацаванні гораду. З часам драўляны княжацкі замак вырашылі перабудаваць і узмацніць, рашэнне прымалася напрыканцы XVI стагоддзя падчас валадарання там Радзівілаў.

У перабудове замку ўдзельнічаў італьянец Джавані Бернардоні. Перабудаваны замак быў вялікі (прыкладна, паўтара футбольных полі). Замак абараняў роў з вадой, а з часам на яго сценах збудавалі вежы. У сутарэннях былі патаемныя хады.

Разам з перабудовай замку ў межах горада будаваліся ўмацаванні. Горад абараняўся бастыёнамі з усіх бакоў, а ў сам горад можна было патрапіць праз пяць брам. Разам з гэтым дарогу на замак закрывалі каменныя кляштары, якія ўзвялі ў важных месцах, якія былі перашкодай для магчымага наступу ворага.

Будоўля фартыфікацый у горадзе вялася на працягу многіх гадоў. Падчас войнаў супраць Масквы Нясвіж бралі два раз, а ўмацаванні пашкодзілі. Крытычнай стала Паўночная вайна, бо пасля яе горад не змог напоўніцу узнавіць умацаванні. Канчаткова Нясвіж быў здадзены падчас падзелаў Рэчы Паспалітай.

Слуцк

слуцкі замак, замак у слуцку, беларускія замкі, замкі ў беларусі
Слуцкі замак. Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Слуцк лічыўся адным з самых умацаваных гарадоў у Вялікім Княстве Літоўскім. Усё з-за таго, што на горад часта нападалі крымскія татары і іншыя ворагі.

Гісторыкі адзначаюць, што пра слуцкі замак вядома яшчэ на пачатку XIV стагоддзя — ён быў драўляным і з вежамі. Спачатку Слуцкам валодалі князі Алелькавічы, а потым горад перайшоў да Радзівілаў.

З-за частых нападаў у горада з’явіліся магутная ўмацаванні. У старажытнай частцы горада, які называўся Старым Слуцкам (там быў Верхні і Ніжні замкі) былі фартыфікацыйныя комплексы. Другую частку горада на левым беразе Случы таксама абаранялі ўмацаванні, і там таксама быў свой замак.

Слуцк быў непрыступным падчас вялікіх войнаў і паўстанняў. Калі Слуцк перайшоў да Расійскай імперыі, то яго значнасць і ўмацаванні сталі непатрэбнымі і з часам перайшлі ў заняпад.

Вярнуцца ўгару