Як палякі жартуюць з беларусаў? Паглядзелі лепшыя анекдоты суседзяў

беларусы і палякі, польскія анекдоты, польскія жарты, жарты пра беларусаў, анекдоты пра беларусаў

PALATNO шукае польскія анекдоты.

Палякі жартуюць не пра беларусаў, а пра Лукашэнку

Сустракаюцца два беларусы. Адзін кажа:
— Ведаеш, Лукашэнку надакучыла быць прэзідэнтам.
— Ты жартуеш! — не верыць другі.
— Усур’ёз! Каранацыя ў сераду.

* * *

Беларуская шахматная федэрацыя звярнулася ў сусветную федэрацыю з прапановай увесці новую фігуру. Яго клічуць прэзідэнт. Ён ходзіць, як яму заўгодна, абыгрывае, каго хоча.

* * *

Апошні дзень перад канцом свету. Бог наведвае Барака Абаму, Уладзіміра Пуціна і Лукашэнку. Затым кожны з іх перадае пасланне нацыі.

Абама амерыканцам: — У мяне для вас дзве навіны: добрая і дрэнная. Добрая ў тым, што Бог сапраўды існуе. Дрэнная ў тым, што заўтра канец свету.

Пуцін расіянам: — У мяне для вас дзве дрэнныя навіны. Бог сапраўды існуе, а заўтра канец свету.

Лукашэнка: — У мяне дзве добрыя навіны. Бог прызнаў легітымнасць майго кіраўніцтва, і я буду кіраваць да канца свету.

* * *

Лукашэнка ляціць на верталёце са сваімі сынамі Віктарам і Дзмітрыем.

Віктар прапаноўвае: — Тата, давай выкінем 100 долараў. Хтосьці знойдзе і будзе рады.

Дзмітрый кажа: — Давай выкінем сто такіх паперак. Тады сто чалавек будуць рады.

Раптам пілот заяўляе: — Хлопцы, выкідвайце тату. Уся краіна будзе шчаслівая.

* * *

Прэзідэнт Лукашэнка прыходзіць у пачатковую школу. Ён дазваляе дзецям задаваць пытанні. Маленькі Алесь пытаецца:

— У мяне тры пытанні. Па-першае, як вы сябе адчуваеце пасля перамогі на выбарах, якія вы сфальсіфікавалі? Па-другое, ці не лічыце вы, што забарона беларускага сцяга ў Беларусі — гэта паранойя? Па-трэцяе, ці праўда, што вы хочаце перадаць уладу свайму малодшаму сыну?

Пачаў думаць Лулкашэнка, але прагучаў званок. Пасля перапынку дзеці вярнуліся ў клас, селі, і тут Пятро падняў руку.

— У мяне пяць пытанняў да прэзідэнта. Па-першае, як вы сябе адчуваеце пасля перамогі на выбарах, якія вы сфальсіфікавалі? Па-другое, ці не лічыце вы, што забарона беларускага сцяга ў Беларусі — гэта паранойя? Па-трэцяе, ці праўда, што вы хочаце перадаць уладу свайму малодшаму сыну? Па-чацвёртае, чаму званок на перапынак прагучаў на дваццаць хвілін раней? І па-пятае, што здарылася з маленькім Алесем?

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Дзесяць чыста беларускіх анекдотаў пра сям’ю

 

Як жартавалі і над чым смяяліся беларусы сто гадоў таму?

 

Анекдоты на Новы год па-беларуску


Вярнуцца ўгару