Як выехаць у Амерыку сто гадоў таму? Расказваем пра падарожжы, кошты і эміграцыйныя агенцтвы

падкаст зямля свабоды, падкаст пра эміграцыю, падкаст пра іміграцыю, беларусы ў амерыцы, беларускія яўрэі

Сто гадоў таму дзясяткі тысяч людзей з’язджалі з беларускіх зямель у Злучаныя Штаты Амерыкі па лепшае жыццё, новыя перспектывы і вялікія грошы. Іх жыццё на радзіме, у Беларусі — ці ў Расійскай імперыі, ці Польшчы, ці БССР — было складаным і са шматлікімі выпрабаваннямі. У падкастах «Зямля Свабоды» мы расказваем гісторыі ўраджэнцаў Беларусі — пра тое, як яны жылі на беларускіх абшарах сто гадоў таму і што атрымалі на чужыне, куды часцяком з’язджалі без грошай, але са спадзяваннямі на лепшае.

PALATNO пагутарыла з гісторыкам з Музея эміграцыі ў Гдыні, каб даведацца больш, як людзі сто гадоў таму пераязджалі ў Амерыку.

Супрацоўнік Музея эміграцыі ў Гдыні Лукаш Падляшэўскі расказаў, як сто гадоў таму эмігранты з зямель Расійскай імперыі выязджалі ў Амерыку. Што гэта былі за людзі? Навошта яны ехалі ў Амерыку? Што з сабой везлі? Хто арганізоўваў падарожжы і плаціў за іх?

Першы эпізод: «Мы пыталіся ў людзей, як трэба есці бананы». Гісторыя Хільды Сігал з Пружанаў, якая пераехала ў Нью-Ёрк

Другі эпізод: «Я амаль забыла старую краіну». Гісторыя Хэлен Гурынскі-Вайнберг, якая з’ехала з Камянца ў Нью-Джэрсі

Трэці эпізод: «Калі пераходзіў мяжу, страціў бот і ўсе долары». Гісторыя Джэка Левіна, які з’ехаў з Міншчыны ў Нью-Ёрк

Чацвёрты эпізод: «Я рады, што нарадзіўся ў Еўропе». Гісторыя Маера Гарбуса, які пераехаў з Пінска ў Нью-Ёрк

* * *

Першы сезон падкаста «Земля свабоды»:

Даплыць да «Свабоды». Гісторыя Разалін, якая капала тунэль у Амерыку

Слухаў прамовы Леніна і Троцкага — замест камунізму абраў Амерыку. Гісторыя Ірвінга Маркмана

Гісторыя Молі, якая з’ехала з двума доларамі з Пінска ў Амерыку

Са Слуцка ў Філадэльфію за тры месяцы. Гісторыя Луіса, які шукаў лепшае жыццё

Прыгоды, а не небяспечная вандроўка ў невядомае. Гісторыя Эдны, якая пераехала з Петрыкава ў Нью-Ёрк

З Клецка ў Нью-Ёрк — і назад. Гісторыя Пола, які прыехаў на радзіму чужынцам

З Наваградка ў Кліўленд і Нью-Ёрк. Гісторыя Роўз, якая стала феміністкай

Забіць рускую частку сябе. Гісторыя Абрама, які стаў у Амерыцы мастаком

Вярнуцца ўгару