Натхненне

25 найлепшых тэкстаў PALATNO за 2025 год


25 найлепшых тэкстаў PALATNO за 2025 год

PALATNO узгадвае год з найлепшымі артыкуламі нашага медыя.

Змест

Выцінанка — беларускі скарб. Расказваем, як Маладзечна стала яе сталіцай

Гэты артыкул — пра беларускую выцінанку як унікальную частку культурнай спадчыны: адкуль узялося гэтае мастацтва, як яно выглядала ў традыцыйным побыце і чаму амаль знікла, а потым зноў вярнулася.

PALATNO тлумачыць, што такое выцінанка, паказвае яе асноўныя матывы і формы, расказвае пра ролю Маладзечна ў адраджэнні гэтай традыцыі напрыканцы ХХ стагоддзя і знаёміць з майстрамі, якія ператварылі папяровыя выразкі з хатняга дэкору ў паўнавартаснае сучаснае мастацтва.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Якаў Громер: матэматык з Брэста, які дапамог Эйнштэйну адкрыць тэорыю адноснасці

У гэтым артыкуле расказваем пра Якава Громера з Брэста, амаль забытага беларускага навукоўца. Ён нарадзіўся ў сям’і рабіна, але пайшоў шляхам навукі: стаў матэматыкам сусветнага ўзроўню, супрацоўнічаў з Альбертам Эйнштэйнам.

PALATNO расказвае пра яго вучобу ў нямецкіх універсітэтах, складанае стаўленне да тэорыі Эйнштэйна, жыццёвыя і фінансавыя цяжкасці, а таксама пра нечаканае вяртанне ў савецкі Мінск.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Чаму беларусы ненавідзяць панядзелкі, а пятніцы любяць?

У гэтым артыкуле расказваем, чаму ў культуры і забабонах беларусаў розныя дні тыдня маюць рознае значэнне, як пэўныя дні з года ў год успрымаліся шчаслівымі або няўдалымі.

PALATNO патлумачыць, чаму ў беларусаў так часта панядзелак асацыяваўся з цяжкасцямі і негатывам, аўторак і чацвер лічыліся спрыяльнымі для людзей і працы, чаму серада называлася «маленькай пятніцай», а пятніца была чаканым днём.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

«‎Чалавек — стваральнік Бога». Расказваем гісторыю Казіміра Лышчынскага

У гэтым артыкуле расказваем пра філосафа Казіміра Лышчынскага, які заявіў, што Бог — гэта ідэя чалавека, а не аб’ектыўная рэальнасць. Так Лышчынскі стаў ерэтыкам, якога пачалі пераследаваць царкоўныя і дзяржаўныя ўлады тагачаснай Рэчы Паспалітай. Лышчынскі быў абвінавачаны ў атэізме, яго прыгаварылі да смерці і жорстка пакаралі ў Варшаве.

PALATNO расказвае біяграфію Лышчынскага і гісторыю судовага пераследу.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Як Веру Харужую судзілі за камунізм. Расказваем пра «Працэс-133»

У гэтым артыкуле расказваем пра «Працэс-133», які адбываўся ў 1928 годзе ў Беластоку. Тады польскія ўлады асудзілі болей за сто беларусаў і яўрэяў нібыта за ўдзел у дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

PALATNO раскажа, як адбываўся суд: якія былі абвінавачванні, як праходзілі арышты і як даваліся скандальныя паказанні, а таксама пра галоўную абвінавачаную — Веру Харужую.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Якімі былі народныя ўяўленні беларусаў пра самагубства?

У артыкуле пра народныя ўяўленні беларусаў пра самагубства мы пакапаемся ў народных забабонах і прыкметах. Разбяромся, што адбывалася ў старажытнасці ў продкаў беларусаў, калі яны сутыкаліся са смерцю — з той, да якой ішлі самі людзі.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

«Прысуд можа быць і без суда». Як беларусы сядзелі ў сталінскіх лагерах

У гэтым артыкуле расказваем, як беларусы перажывалі савецкія сталінскія лагеры на прыкладзе ўспамінаў Аўгена Калубовіча. Калубовіч расказаў пра арышты, этапы ў нелюдскіх умовах, жорсткія допыты, прымусовую працу і самі лагеры.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Падводная лодка з турмы: як Казімір Чарноўскі апярэдзіў час

Казімір Чарноўскі быў выдатным, але малавядомым беларускім дзеячам, чый лёс і дзейнасць сталі сімвалам чалавечай годнасці і супраціву.

PALATNO раскажа, як і чым жыў Чарноўскі, як стаў магчымым праект першай падводнай лодкі ў Расійскай імперыі… з турмы!

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Азадак, геніталіі і фалічны культ. Што нашы продкі бачылі ў тым, што ніжэй за пояс?

У традыцыйнай беларускай культуры так званыя «ніжнія» часткі цела — азадак і геніталіі — успрымаліся па-рознаму. Нашы продкі бачылі ў іх магію, рытуальную сілу, сімвалы жыцця ці рызыкі.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Стваральнік Бейруцкай акадэміі і першы даследчык Вавілона. Кім быў Максіміліян Станіслаў Рыла?

Максіміліян Станіслаў Рыла быў беларускім місіянерам і адным з першых даследчыкаў Усходу. Ён нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і, стаў езуітам, атрымаў адукацыю ў Рыме і пабудаваў жыццё навукоўца-місіянера.

Рыла лічыцца першым даследчыкам Вавілона, неаднаразова здзяйсняў экспедыцыі на Блізкі Усход, а яшчэ заснаваў акадэмію ў Бейруце.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Спланаваная аперацыя ці «п’яная дрэзіна»? Як у Мінску сто гадоў таму забілі аднаго з галоўных чэкістаў

Каля сто гадоў таму ля Мінска таямніча загінуў адзін з галоўных беларускіх чэкістаў Іосіф Апанскі.

У гэтым артыкуле расказваем пра самога Апанскага і пра падзеі, якія прывялі да яго смерці ў 1927-м на чыгунцы пад Мінскам. Дагэтуль гісторыкі і даследчыкі спрачаюцца, ці была гэта аварыя, ці старанна спланаваная аперацыя. Афіцыйная савецкая версія сцвярджала, што ў гэтым вінаватыя контррэвалюцыянеры і замежная разведка, але вось людзі былі ўпэўнены ў няшчасным выпадку.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Больш за сто гадоў таму Францішак Аляхновіч пачаў выдаваць газету «Беларускае жыццё». Пра што там пісалі?

Францішак Аляхновіч сто гадоў таму выдаваў газету «Беларускае жыццё». PALATNO расказвае, як выданне стала пляцоўкай для абмеркавання самых важных для нацыі пытанняў: ад незалежнасці і стварэння дзяржаўных структур да вайны і лёсу людзей пасля Першай сусветнай.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Як селянін спяваў пра Беларусь усяму свету. Расказваем пра Міхася Забэйду-Суміцкага

Міхась Забэйда-Суміцкі быў выбітным беларускім оперным спеваком, які змог зрабіць яркую міжнародную кар’еру, але ўсё жыццё лічыў сябе носьбітам менавіта беларускай культуры.

PALATNO расказвае пра шлях Забэйды-Суміцкага ад настаўніцкай семінарыі да вялікай сцэны ў Італіі. Таксама раскажам пра эміграцыю і выпрабаванні вайной, а таксама пра тое, як спявак свядома папулярызаваў беларускую песню і ідэнтычнасць.

Мастачка, якая апярэдзіла час. Расказваем пра Марыю Магдалену Бутаўт-Андрайковіч

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч з’яўляецца першай прафесійнай жанчынай-мастачкай з Беларусі, якая атрымала мастацкую адукацыю ў Еўропе, удзельнічала ў многіх еўрапейскіх выставах і зрабіла значны ўнёсак у беларускую і еўрапейскую культуру.

PALATNO раскажа пра тое, як дзяўчына са шляхецкага роду вучылася ў Рызе і Мюнхене, падарожнічала па Італіі і з задавальненнем вярталася на радзіму.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Гулялі ў карты, лавілі рыбу, падымалі хваляванні. Як жылі і вучыліся маладзечанскія семінарысты 150 гадоў таму

Некалькі стагоддзяў таму на месцы былога манастыра ў Маладзечне стварылі адну з першых у Расійскай імперыі школ для падрыхтоўкі народных настаўнікаў. Там вучыліся пакаленні маладых людзей.

PALATNO расказвае, чым займаліся семінарысты, што яны вывучалі, як яны жылі і чым забаўляліся.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Малец з Мёршчыны ствараў скульптуры прэзідэнтаў для амерыканскага Кангрэса і загінуў у Паўстанні Каліноўскага

Генрых Дмахоўскі стаў скульптарам міжнароднага значэння, хоць і нарадзіўся ў маленькай вёсцы. Ён перажыў эміграцыю, выдатную кар’еру скульптара ў ЗША, памёр ад рук расійскіх жаўнераў падчас Паўстання Каліноўскага.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Кішчыцкі расстрэл. Як беларускія сяляне змагаліся за луг з расійскім афіцэрам

У 1905 годзе на Магілёўшчыне адбыўся малавядомы шырокаму чытачу Кішчыцкі расстрэл. Тады салдаты царскай Расіі жорстка падавілі сялянскае паўстанне ў вёсцы Кішчыцы. Сяляне змагаліся за правы працаваць на зямлі і пасвіць жывёлу на лугах, якія расійскі памешчык лічыў сваімі. Вёска страціла многіх людзей: шмат каго паранілі і забілі, некаторых пазней асудзілі.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Насарогі ў Смаргоні, маманты — амаль паўсюль. Якія старажытныя жывёлы жылі на тэрыторыі Беларусі

У гэтым артыкуле расказваем пра старажытных жывёл, якіх навукоўцы знаходзілі парэшткі мамантаў, насарогаў і іншых жывёл.

PALATNO расказвае пра самыя частыя і рэдкія знаходкі.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Гітлер-правадыр і Сталін-бацыла. Як у пранацысцкай газеце пісалі пра Гітлера і Сталіна

У 1940-я гады, калі нацысты ўварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюзу, яны арганізавалі выданне пранацысцкіх газет. Беларускамоўная газета выходзіла і ў Беластоку. У ёй на працягу некалькіх гадоў ухвалялі рашэнні і дзеянні Адольфа Гітлера, крытыкавалі савецкія ўлады і радаваліся перамогам нацыскіх вайскоўцаў на тэрыторыі СССР.

PALATNO расказвае пра тое, што пісалі ў газеце, як дыскрэдытавалі камуністаў і праслаўлялі нацыстаў.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

«Наш свяшчэнны абавязак падаць руку дапамогі». Як савецкая прапаганда ўхваляла ўварванне СССР у Заходнюю Беларусь

У гэтым артыкуле расказваем, як савецкая прапаганда асвятляла інфармацыю аб уварванні СССР у Заходнюю Беларусь у 1939 годзе.

PALATNO вывучыла навіны таго часу ў галоўных савецкіх газетах: што пісалі перад уварваннем і як апраўдвалі Сталіна і Савецкі Саюз у вачах савецкіх грамадзян.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

З Оршы ў Джорджтаўн. Як Францішак Дзеружынскі стаў галоўным езуітам ЗША

Францішак Дзеружынскі быў езуітам з Оршы, які пасля выгнання ордэна з Расійскай імперыі эміграваў у ЗША. Там, у Злучаных Штатах, ён стаў адной з ключавых фігур каталіцкай адукацыйнай сістэмы Амерыкі.

PALATNO расказвае ў артыкуле, як Францішак Дзеружынскі рос і навучаўся на беларускіх землях, як склаўся яго лёс у Амерыцы.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

У жніўні 1941-га Гітлер і Мусаліні прыехалі ў Брэст. Што яны там рабілі?

У жніўні 1941 года Адольф Гітлер і Беніта Мусаліні наведалі Брэст. Што яны там рабілі і навошта двум лідарам фашысцкіх дзяржаў спатрэбілася сустракацца ў толькі што захопленым беларускім горадзе?

PALATNO дэталёва расказвае пра палёт Гітлера і Мусаліні ў Брэст, чаму яны маглі загінуць падчас яго, а таксама рэальную прычыну наведвання горада.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Першая прафесарка філасофіі ў Еўропе паходзіла з Беларусі. Расказваем гісторыю Ганны Тумаркін

Ганна Тумаркін стала першай жанчынай-прафесаркай філасофіі ў Еўропе. Тумаркін нарадзілася ў яўрэйскай сям’і на Магілёўшчыне, большую частку жыцця правяла ў Швейцарыі. Яна была феміністкай, з маладосці жыла з жанчынай Ідай Гоф, хоць дагэтуль няма ніякіх пацвярджэнняў, што ў іх былі рамантычныя адносіны.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ

Як хлопец са Смаргоншчыны стаў кампазітарам і аматарам альпінізму

Расказваем у гэтым артыкуле пра Мечыслава Карловіча, які нарадзіўся на Смаргоншчыне, але ўсё жыццё правёў у Польшчы. Ён стаў выбітным польскім кампазітарам новай хвалі, а таксама моцна палюбіў горы: яны былі яго вялікай любоўю і там жа ён трагічна памёр.

ЧЫТАЦЬ ГЭТЫ АРТЫКУЛ