
PALATNO расказвае, як беларусы ў розных рэгіёнах гаварылі і гавораць пра бульбу і што з ёй рабіць.
Змест
Як драць і чысціць бульбу
На большай частцы Беларусі бульбу дзяруць. На Гродзеншчыне, Брэстчыне і Палессі кажуць не «драць бульбу», а церці бульбу. На поўдні Гродзеншчыны бульбу шаруюць. У центральнай Беларусі распаўсюджаны выраз «таркаваць бульбу».
А як жа чысціць бульбу па-беларуску? На Гомельшчыне бульбу лупяць. На Магілёўшчыне і цэнтральнай Беларусі бульбу чысцяць. У цэнтральнай Беларусі, Гродзеншчыне і Брэстчыне — абіраюць. А таксама на Міншчыне можна пачуць, што бульбу стругаюць і абразаюць. На поўдні Міншчыны і Віцебшчыне бульбу скрабуць і скабляць.
Бульбу капаюць, выбіраюць ці рыюць?
У Беларусі самай распаўсюджанай формай з’яўляецца слова капаць. Кропкава па ўсёй тэрыторыі краіны бульбу выбіраюць. А на Магілёўшчыне сустракаецца выраз «рыць бульбу».
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі
ژِوَ بَلَرُثْ! Беларуская арабіца — што гэта такое?
А як назваць куст бульбы?
Куст бульбы як назва выкарыстоўваецца на поўдні Гродзеншчыны, у Міншчыне і Магілеўшчыне.
На поўдні Беларусі найбольш распаўсюджаная назва куста бульбы — гэта корч. А на поўдні Міншчыны выкарыстоўваюць слова «цяціўка».
На Гомельшчыне і поўначы Беларусі куст бульбы называецца каліва. На Браслаўшчыне куст бульбы называюць коранем. А на Віцебшчыне на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі ёсць рэгіяналізм «гняздо».
Як называюць лупіну ад бульбы
Слова «лупіна» дамінуе ў Заходняй Беларусі. У цэнтральнай частцы і на ўсходзе больш распаўсюджанае слова «шалупайкі». На Магілёўшчыне, на памежжы з Расіяй, выкарыстоўваюць слова «шалуха».
На поўначы Гомельшчыне ёсць рэгіяналізм «шалушкі». А на Палессі можна часцяком пачуць «абрэзкі», а яшчэ часцей «лушпайкі».
На Віцебшчыне існуе яшчэ больш рэгіянальных слоў, якія абазначаюць лупіну разам з шалухой і шалушкамі: «шарлушкі»,«шкарлупкі», «аскробкі», «шалупайкі».
Бульбяная каша
На Брэстчыне бульбяную кашу называюць таўканіца.
На поўдні Гродзеншчыны бульбяную кашу так і называюць кашай.
На Віцебшчыне яна называецца камамі. Так яна называецца на Магілеўшчыне і Гомельшчыне.
Аднак на Палессі існуюць розныя варыяцыі: тоўчаная бульба, такмачы, коўма. На Гомельшчыне таксама прысутнічаюць такія назвы як таўчонка, тоўчанка.
На Міншчыне ёсць дзве ўкаранелыя словы — камякі і каша бульбяная.
Бульбяны суп
Найбольш распаўсюджанай назвай бульбянога супу ёсць булён. Гэта назва ёсць на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Але ў бульбянога супу ёсць шэраг рэгіяналізмаў.
Напрыклад, на Брэстчыне ён называецца проста супам, крышанам.
На Гродзеншчыне такі суп называецца шчолакам. А на Магілёўшчыне і частцы Гомельшчыне жыдкай бульбай. На поўдні Гомельшчыны можна было пачуць і юшка.