Беларуская кухня: мяса

беларуская кухня, мясныя стравы беларускай кухні

PALATNO расказвае, што можна прыгатаваць з мясных прадуктаў, каб атрымалася смачная і беларуская страва.

Клёцкі, фаршыраваныя мясам

  • Ялавічына — 400 г.
  • Бульба — 8 шт.
  • Пшанічная мука — 2 сталовыя лыжкі.
  • Цыбуля — 2 шт.
  • Масла топленае — 2 сталовыя лыжкі.
  • Соль, спецыі.

Нацерці бульбу, пакінуць яе на сіце, каб адстойвалася вадкасць. Дадаць крухмал у нацёртую бульбу, пакласці муку і соль, а затым змяшаць. Зрабіць з бульбяной сумесі круглыя шарыкі (клёцкі). Клёцкі трэба начыніць фаршам з ялавічыны, у якое загадзя дадаць нарэзаную цыбулю і перац. Клёцкі абсмажыць, затым заліць смятанай і паставіць у духоўку. Падаваць, паліўшы алеем.

Зразы з грыбамі

  • Свініна — 400 г.
  • Шампіньёны — 100 г.
  • Цыбуля — 1 шт.
  • Яйкі — 1 шт.
  • Соль, перац чорны.

Свініну прамыць, асушыць папяровай сурвэткай, нарэзаць папярок валокнаў на чатыры часткі. Адбіць мяса, якое папярэдне трэба накрыць харчовай плёнкай. Цыбулю нарэзаць кубікамі, абсмажыць да залацістага колеру. Шампіньёны прамыць, разрэзаць кожны на чатыры часткі, іх трэба абсмажыць з цыбуляй. На кожны кавалачак мяса выкласці па лыжцы начыння і загарнуць рулецік, замацаваўшы край. Яйка ўзбіць, пасаліць і паперчыць. У яйкавую сумесь абмакнуць рулеты. Затым рулеты смажаць з усіх бакоў.

Бабка з курыцай

  • Бульба — 5 шт.
  • Курыная грудка — 200 г.
  • Алей — 2 сталовыя лыжкі.
  • Масла сметанковае — 1 сталовая лыжка.
  • Смятана — 2 сталовыя лыжкі.
  • Мука — 2 сталовыя лыжкі і 0,5 сталовыя лыжкі для пасыпання формы.
  • Цыбуля — 1 шт.
  • Соль, перац.

Бульбу і адну частку цыбулі трэба нацерці дробна. Частку соку зліць. Другую частку цыбулі нарэзаць маленькімі кавалкамі і абсмажыць з курыцай, якую таксама трэба нарэзаць дробнымі кавалкамі. У міску з цёртай бульбай перакласці з патэльні курыцу і цыбулю, дадаць смятаны і мукі – змяшаць. Форму для запякання змазаць сметанкавым алеем і прысыпаць мукой. Запякаць у духоўцы 40-45 хвілін.

Капуста, тушаная ў збанку

  • Капуста — 1 кг.
  • Свініна — 300 г.
  • Морква — 1 шт.
  • Цыбуля — 1 шт.
  • Таматавае пюрэ — 2 сталовыя лыжкі.
  • Воцат 3% — 4 сталовыя лыжкі.
  • Алей — 50 г.
  • Мука — 20 г.
  • Цукар — 2 чайныя лыжкі.
  • Лаўровы ліст — 4 шт.
  • Соль, перац, свежая зеляніна.

Свініну нарэзаць сярэднімі кавалкамі, свежую капусту пашынкаваць. На патэльні абсмажыць свініну з усіх бакоў. Затым абсмажыць цыбулю і моркву. Пасля дастаць цыбулю і моркву, і засыпаць на патэльню муку – смажыць каля хвіліны, і заліць яе вадой. У збанкі на дно пакласці мяса з цыбуляй і морквай. Далей выкласці капусту, дадаць воцат, таматавае пюрэ, лаўровы ліст, соль і перац. Муку з вадой з патэльні размеркаваць па збанках. Тушыцца капуста ў збанах каля гадзіны ў духоўцы.

Біткі па-беларуску

  • Ялавічына, фарш — 500 г.
  • Цыбуля — 2 шт.
  • Яйкі — 2 шт.
  • Топленае масла — 1 сталовая лыжка.
  • Соль.

Дадаць да фаршу з ялавічыны цыбулю, яйкі і соль. Усё перамяшаць. З атрыманага фаршу сфарміраваць біткі і абсмажыць у топленым масле.

Вярнуцца ўгару