Вы чытаеце:
Мультфільмы, праграмы і дзіцячыя шоу па-беларуску на YouTube

Мультфільмы, праграмы і дзіцячыя шоу па-беларуску на YouTube

беларускі ютуб для дзяцей, што глядзець дзеяцям па-беларуску на ютуб, ютуб па-беларуску

Што YouTube можа прапанаваць беларускамоўным дзецям? Ці ёсць адукацыйны кантэнт для дзяцей? А забаўляльны? На якія каналы варта падпісацца?

PALATNO дзеліцца карыснымі спасылкамі на аўтарскія каналы і проста цікавы дзіцячы кантэнт на YouTube. Захоўвайце сабе і дзяліцеся далей!

YouTube-каналы для дзяцей

BAYBUS забаўляльна-навучальны канал для дзетак розных узростаў. Вялікі плюс — рэгулярна абнаўляецца.

Вартыя плэй-лісты:

  • Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — больш за 60 кароценькіх анімаваных вершыкаў.
  • Вясёлы садок23 кароткія ролікі ў адукацыйна-забаўляльным фармаце калыханкі ці шоў.
  • Бэйбус — малянятамплэй-ліст для тых, каму ад 0 да 3 (але насамрэч і больш) годзікаў. Базавыя ролікі пра колеры, лічбы, назвы — усё па-беларуску і з прыемнай анімацыяй!
  • Асцярожна: дзеці!24 коміксы са знакамітага дзіцячага часопіса #Асцярожна_дзеці, аніміраваныя і якасна агучаныя.
  • Казкі з Маляванычам — ажно 80 кароценькіх гісторый, расказаных Маляванычам.

Будзьма дзецям забаўляльна-адукацыйны канал для дзяцей і іх бацькоў ад культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Вартыя плэй-лісты:

  • Прыгоды мышак (відэаспектакль) серыя з пяці анімаваных казак у фармаце відэаспектакля, агучанага дзецьмі. Узрост — 3-8 гадоў.
  • Казкі пра Пэтсана і Фіндуса дзевяць гісторый пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса ў агучцы Ані Хітрык і Паўла Харланчука.
  • Разумняты: матэматыка і час — пазнавальныя відэаўрокі, якія знаёмяць дзяцей з матэматыкай. Бонус можна спампаваць заданні. Таксама ёсць серыя па падручніку «Чалавек і свет» для вучняў 4 класаў.

Люстэркабеларускі пазнавальна-забаўляльны канал для дзяцей.

Вартыя плэй-лісты:

Гарбата з лімончыкам праграма для дзяцей і дарослых. Персанажы Ларуся і Лявончык запрашаюць да сябе вядомых беларусаў і размаўляюць з імі пра самае рознае.

У ларчыку пяцісерыйная праграма па гісторыі Беларусі для дзетак 5-8 год.

ГАВАРУН — мультфільмы па-беларуску — адзін з буйнейшых каналаў, які рэгулярна дадае забаўляльны і адукацыйны кантэнт для дзяцей на беларускай мове: мультфільмы, аўдыёкнігі, песні і відэаролікі. На канале ёсць 22 плэй-лісты, сярод іх:

Bielamult мультфільмы па-беларуску, YouTube-версія вядомага торэнт-трэкера. Канал-архіў, апошнія абнаўленні былі 11 год таму. Але ёсць 30 плэй-лістоў мульфільмаў у беларускай агучцы, сярод якіх:

Перапёлка беларускія песні і не толькі. Старонка мае адну з самых грунтоўных калекцый беларускага кантэнту на YouTube.

Два плэй-лісты для дзяцей:

  • Дзіцячыя казкі — магчыма, гэта самы вялікі плэй-ліст на YouTube, дзе сабраны казкі для дзетак — 290 відэа з самых розных праектаў;
  • Дзіцячыя песні113 відэаролікаў з песнямі.

Плэй-лісты з мульцікамі і казкамі

Свінка Пэпа па-беларуску

Плэй-ліст, сабраны камандай канала «Кінаконг». 51 серыя сусветнавядомага брытанскага мультсерыяла пра Свінку Пэпу, яе браціка Джорджа, маму Свінку і тату Свіна. Кароценькія серыі па пяць хвілін пра дзіцячы садок, гульні з сябрамі, сямейныя прыгоды і г. д.

Для дзяцей — плэй-ліст ад канала Tradycyja / Belarusian Traditional Culture. Некалькі традыцыйных гульняў, казак, майстар-класаў і батлейка.

Вучым беларускую мову з дзецьмі. Як па-беларуску — адзінае шоў ад дзетак для дзетак па-беларуску, якое апошні раз абнаўлялася чатыры гады таму. Два дзясяткі ролікаў у фармаце блога ад маленькай дзяўчынкі Веры Козел і яе брата Яна. Эксперыменты, гульні, пазнавальныя цікавосткі.

НЕСЦЕРКА — адзіны беларускамоўны плэй-ліст канала «Беларусьфільм». Восем мульцікаў пра Несцерку — фальклорнага персанажа беларускіх казак.

Калыханка — праграма ад дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 3» для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. З 2019 года выйшла ажно 1 328 выпускаў.

Казкі з Маляванычам (1 сезон і 2 сезон) — плэй-лісты канала «Беларуская Рада культуры».

Вярнуцца ўгару