Now Reading
Беларускія анлайн-школы ў замежжы. Дзе атрымліваць адукацыю школьніку

Беларускія анлайн-школы ў замежжы. Дзе атрымліваць адукацыю школьніку

беларускія школы ў замежжы

За апошнія гады вялікая колькасць беларусаў з дзецьмі школьнага ўзросту з’ехала за мяжу і апынулася ў вымушанай эміграцыі. Шмат хто задаецца пытаннямі пра тое, як адукоўваць дзяцей у эміграцыі па-беларуску і не губляць сувязь з Беларуссю.

Сабралі для вас прапановы анлайн-школ, у якіх могуць вучыцца беларускія дзеці.

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне

Установу стварылі, каб сярэднюю адукацыю маглі атрымаць дзеці, чые сем’і мусілі выехаць з Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі. Але далучыцца могуць і тыя школьнікі, што знаходзяцца ў Беларусі.

Анлайн-школа прапануе камфортную і зручную адукацыю для вучняў 4-10 класаў і выдае атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.

Якія прадметы могуць вывучаць беларускія дзеці? Анлайн-школа прапануе беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы мовы і асноў IT. Поўны спіс прадметаў для навучэнцаў з Беларусі можна знайсці на сайце школы.

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне падтрымлівае беларускую супольнасць, дае ўсе актуальныя навыкі для паспяховай будучыні дзяцей. Дапамагае юрыдычна аформіць пераход, а таксама прапануе прафесійных педагогаў і ўласную метадалогію.

Школа прапануе і фармат суботніх анлайн-заняткаў па беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, культуры і мастацтве Беларусі. Дзіця можа запісацца толькі на адзін з гэтых прадметаў ці на некалькі.

Каб даведацца пра дэталі навучання ў Першай беларускай анлайн-школе ва Украіне, пакіньце заяўку на сайце. Супрацоўнікі школы з вамі звязаліся.

Больш падрабязнасцей можна знайсці на сайце.

Беларуская школа ў Варшаве

Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей Беларусі пачала працу вясной 2021 года.

Суботняя школа для беларускіх дзяцей 5-11 класаў у Варшаве прапануе дадатковыя заняткі-кансультацыі (тры дні па два ўрокі) да польскай школьнай праграмы: беларуская і руская мова і літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі, культура і мастацтва. Веды па базавых прадметах дзеці атрымліваюць у польскіх школах, а па прадметах беларускага кампаненту − у фармаце анлайн і афлайн-урокаў.

Дзеці таксама наведваюць мастацкія гурткі і студыі на шматлікіх пляцоўках беларускіх арганізацый культуры, прыходзяць на ўрокі польскай, англійскай, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы.

Беларуская школа ў Варшаве выдае пасведчанні і ведамасці з адзнакамі.

Акрамя дзяцей у эміграцыі, у школу могуць запісацца і тыя, хто жыве ў Беларусі, але хоча паглыбіць веды па розных прадметах. Навучанне ў беларускай школе ў Варшаве цалкам бесплатнае.

Больш падрабязнасцей можна знайсці на старонцы ў Facebook.

Вярнуцца ўгару