Пяць фільмаў пра мафію, якія не расчаруюць ні на хвіліну

твар са шрамам фільм, фільмы пра мафію

Кінематограф выдатна паказаў свет, у якім улада належыць не палітыкам, а сямейным кланам, дзе шэпт у цемры каштуе больш, чым адкрытыя пагрозы, і за кожным кутом чакае здрада. Гангстэрскія фільмы адкрываюць заслону таямнічага жыцця тых, хто жыве па законах крыві і гонару, дзе любая памылка можа стаць апошняй.

PALATNO расказвае пра пяць самых легендарных фільмаў пра мафію.

«Хросны бацька» (The Godfather)

Год: 1972

Рэжысёр: Фрэнсіс Форд Копала

Гэты фільм часта лічыцца адным з найлепшых у гісторыі кінематографа. Гісторыя сям’і Карлеонэ паказвае гледачам свет італьянскай мафіі ў ЗША знутры. Фільм вядомы сваімі выдатнымі акцёрскімі работамі, асабліва Марлона Брандо і Аль Пачына.

Які сюжэт? У цэнтры сюжэту знаходзіцца мафіёзны клан Карлеонэ. «Хросны бацька» сям’і Віта Карлеоэне кіруе сваім бізнесам жорстка, але з павагай. Пасля замаху на Віта ягоны малодшы сын Майкл займае яго месца і бярэ на сябе справы сям’і, хоць раней хацеў жыць звычайным жыццём. Майкл паступова пагружаецца ў свет злачыннасці і ператвараецца ў новага «хроснага бацьку».

«Хросны бацька 2» (The Godfather Part II)

Год: 1974

Рэжысёр: Фрэнсіс Форд Копала

Працяг першай часткі, які раскрывае гісторыю ўздыму сям’і Карлеонэ і паказвае, як Майкл Карлеонэ ператвараецца ў магутнага кіраўніка мафіі. Гэта адзіны сіквел у гісторыі кінематографа, які атрымаў «Оскар» за найлепшы фільм.

Які сюжэт? У другой частцы фільмы нам расказваюць дзве паралельныя гісторыі: маладосць і ўздым Віта Карлеонэ і далейшы лёс яго сына Майкла. У першым сюжэце паказваецца, як малады Віта пераязджае з Сіцыліі ў Амерыку і пачынае шлях ад беднага эмігранта да ўплывовага мафіёзнага лідара ў Нью-Ёрку. Другая сюжэтная гісторыя пераносіць гледачоў у 1950-я гады, калі Майкл Карлеонэ пашырае сямейны бізнес.

«Твар са шрамам» (Scarface)

Год: 1983

Рэжысёр: Браян Дэ Пальма

У гэтым культавым фільме галоўную ролю кубінскага эмігранта, які стаў адным з самых небяспечных наркадылераў у Маякі, выконвае таксама Аль Пачына.

Які сюжэт? Галоўны герой пераязджае ў ЗША падчас масавай эміграцыі з Кубы ў 1980-я. Тоні Мантана пачынае сваю злачынную кар’еру з маленькіх крымінальных спраў. Дзякуючы сваёй амбіцыйнасці, жорсткасці і адсутнасці маральных прынцыпаў ён хутка ўздымаецца як адзін з галоўных наркадылераў Маямі. Тоні становіцца ўплывовым і багатым, але яго апантанасць уладай і жорсткасць прыводзяць да трагічнага фіналу.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

Дзіўныя, але цікавыя аўтарскія фільмы, што зменяць разуменне кінематографа

Дзесяць вестэрнаў, якія сталі легендай кінематографу

Восем серыялаў пра маньякаў, якія трымаюць у напружанні кожную серыю


«Слаўныя хлопцы »(Goodfellas)

Год: 1990

Рэжысёр: Марцін Скарсэзэ

Гэты фільм аснованы на рэальных падзеях і расказвае гісторыю гангстэра Генры Хіла.

Які сюжэт? Генры Хіл становіцца гангстэрам і атрымлівае ад жыцця ўсё. Урэшце, ён аказваецца пад пагрозай арышту і ідзе на здраду, супрацоўнічае з ФБР. Ён дапамагае праваахоўнікам разбурыць арганізацыю, якая некалі была значнай часткай яго жыцця.

«Аднойчы ў Амерыцы» (Once Upon a Time in America)

Год: 1984

Рэжысёр: Сярджыа Леоне

Эпічны фільм, які ахоплівае некалькі дзесяцігоддзяў жыцця гангстэраў: усё пачынаецца з іх дзяцінства ў Нью-Ёрку і заканчваючы сталымі гадамі.

Які сюжэт? Эпічная сага расказвае пра шлях гангстэра Дэвіда Арансана, які з маладосці трапляе ў злачынны свет разам са сваімі сябрамі. У фільме паказваюць, як сяброўства, амбіцыі і здрада ўплываюць на лёсы герояў.

Вярнуцца ўгару