
PALATNO дапамагае ў беларускай мове.
«Мова зрасейваецца шпаркім ходам»
Больш за дваццаць гадоў таму, у 1999 годзе, беларускі мовазнаўца Юры Пацюпа выдаў «Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў». Пры складанні слоўніка ён карыстаўся мноствам крыніц, каб адшукаць самыя папулярныя фразы па-руску і знайсці ім адпаведнікі ў беларускай мове.
Юры Пацюпа — беларускі мовазнаўца і крытык. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Полацку. Вучыўся ў Гродзенскім універсітэце, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту і Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
«Слоўнік сцігуе мэту чыста практычную: дапамагчы беларускім аўтарам удасканаліць сваю мову. Бо мова зрасейваецца шпаркім ходам, а яе носьбіты ўсё больш адрываюцца ад народнай традыцыі, зусім страцілася традыцыя старабеларуская», — пісаў Пацюпа.
Даеш беларускія фразеалагізмы!
Бог в помощь! — памагай Бог! памажы Божа!
Видимое дело — ясная рэч
Внести ясность — з’ясніць, высветліць
Во все тяжкие — на ўсе застаўкі
В расцвете лет — у квеце веку
В самом деле — запраўды, напраўду
В три шеи — у карак
До зарезу — на гвалт
За исключением — з выняткам
Изо всех сил — як мага, з цэлай моцы, з цэлай сілы, як мець сілу
Из рук вон — гор і не трэба
И только — і годзе
Как кур во щи — як лісіца ў саладуху
На галодном пайке — без нічым нічога
Настоятельная необходимость — пільная патрэба, канечная патрэба
Не ахти — не завідна, не самавіта
Не в ладу — ня ў згодзе
Не в силах — нязмога, не дам рады, няма змогі
Не к месту — не дарэчы
Нелёгкая меня дёрнула — надало мне ліха, чорт мяне падбіў
Ничего подобного — ані думаць
Обильная ругань — густая лаянка
Обращать внимание — мець увагу, дбаць
Одним миром мазаны — аднаго плоту кол, адзін чорт маляваў
Оказать любезность — зрабіць ласку
Оставить в покое — даць спакой
Отпусти душу на покаяние — дай спакой
Отсутствующий взгляд — непрытомны позірк
Очертя голову — на скрут галавы
ЧЫТАЙЦЕ ЯЧШЭ: «Баш на баш», «держать пари», «убить время». Чым замяніць рускія фразеалагізмы ў беларускай мове
По внешнему виду — з пагляду
Погрузиться в размяшления — дацца ў думу
По гроб дней — да канца веку
Пока суд да дело — пакуль не пакуль
По образу и подобию — на падобнасць
Пораженный в правах — выняты з-пад права
По совести — сумленна, пад сумленнем
Привести в смятение — збунтаваць, пабунтаваць
Равным образом — зароўна
Свести на нет — абярнуць нявеч
Ставить целью — браць за мэту
С царём в голове — галава не сіта
Терзать сердце — ад’ядаць сэрца
То и дело — (постоянно) абы час, раз у раз; (перерывами) раз-пораз
Только видимость — толькі знак
Трогать душу — чапляць душу
Хватать через край — перабраць меру, далёка заехаць
Хлеб насущный — хлеб штодзённы
Хоть куда — як мае быць
Хоть шаром покати — хоть запалі
Час ад часу — штораз, раз за разам
Через силу — з прымусу
Чёрта с два — трасцу! дзе там! чорта!
Чин чином — (всё хорошо) да ладу; (надлежащем порядке) па парадку, як мае быць
Язык отнялся — мову заняло
Ясное дело — ясная рэч