0
Падзяліліся
У дзявятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць са стэндап-комікам Паўлам Радзевічам, які нарадзіўся і вырас у Смаргоні.
Абмеркавалі гарадскі фальклор, абаранкі і гісторыю мядзведжай акадэміі, як мясцовыя ганялі ў Вільню, тусоўкі на Смаргоншчыне ў пачатку нулявых і чым у горадзе заняцца падлеткам.
Павел расказаў пра тое, чаму з’ехаў у Мінск, а пасля — у Беласток, як пачаў пісаць жарты і выступаць са стэндапам, як і чаму пачаў размаўляць па-беларуску і чаму важна захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць.
А што б ён сказаў Юрыю Васкрасенскаму і старшыні Смаргонскага райвыканкама? Ці магчыма скрасці прадукты з «Еўраопта»? Што робяць хлопцы з роты ганаровай варты? Адказы — у падкасце.