Гербу Ашмянаў больш за два стагоддзі. Якім быў арыгінальны? Колькі разоў яго мянялі?

герб ашмянаў, што на гербе ашмянаў, што значыць герб ашмянаў, калі ў ашмянаў з'явіўся герб

PALATNO расказвае пра герб Ашмянаў, якому споўнілася 233 гады.

Што гэта за горад — Ашмяны?

Ашмяны ў пісьмовых крыніцах узгадваюцца ў сярэдзіне XIV стагоддзя. У той час Ашмяны былі часткай Віленскага княства і замкам вялікіх князёў. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Ашмяны маглі існаваць яшчэ ў XI стагоддзі.

Ашмяны належалі Гедыміну, а па спадчыне перайшлі да яго сыноў: спачатку да Яўнута, потым да Альгерда. У 1382 годзе Ашмяны сталі ўласнасцю вялікага князя Ягайлы. Праз два гады замак узялі ў аблогу крыжакі, але ў такім стане мясцовасць змагла пратрымацца год, пасля чаго рыцары адступілі.

Ашмяны маглі (гэта толькі меркаванне) стаць горадам пасля таго, як адбылася бітва на Ворскле. Нібыта сам Вітаўт даў Ашмянам статус горада.

Цікава, што ў 1432 годзе вялікі князь Свідрыгайла знаходзіўся ў ашмянскім замку падчас нападу Жыгімонта Кейстутавіча — і ледзь там не загінуў.

Нягледзячы на меркаваны гарадскі статус яшчэ пры Вітаўце, Ашмяны атрымалі магдэбургскае права толькі ў пачатку XVI стагоддзя. Пазней Ашмянамі валодалі розныя князі. У горадзе знаходзіліся храмы францысканцаў (захаваліся толькі рэшткі касцёла), кальвінскі сабор (не захаваўся) і дамініканскі касцёл.

Ашмяны шмат разоў захоплівалі розныя войскі — некалькі разоў рускія, шведы. З-за гэтага горад неаднаразова вызвалялі ад сплаты падаткаў, бо насельніцтва бедавала.

22  мая 1792 года Станіслаў Аўгуст пацвердзіў магдэбургскае права Ашмянаў, а яшчэ зацвердзіў для горада герб. Так з’явіўся першы герб: сярэбранае поле шчыта было падзеленае на тры часткі, у правай частцы рука трымае залатыя вагі, у левай частцы — тарк, а ўнізе выява чырвонага цяляці.

Ашмяны вядомыя паўстанцкай гісторыяй. У 1794 годзе там размяшчаўся штаб арміі Ясінскага, там жа сфарміравалі атрад Агінскага і надрукавалі адозву да рускіх войскаў. Аднак ужо праз год Ашмяны стануць часткай Расійскай імперыі.

Пасля Першай сусветнай вайны горад быў часткай Польшчы, пасля пачатку Другой сусветнай вайны адышоў да БССР.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Што значыць выява на гербе Шклова?

 

Арлы, пеўні і жураўлі. Якія птушкі ёсць на гербах беларускіх гарадоў

 

Кентаўр, пегас і грыфон. Якія міфічныя істоты ёсць на гербах беларускіх гарадоў


Гісторыя герба працягласцю ў два стагоддзі

Першы герб Ашмяны атрымалі ад Станіслава Аўгуста 233 гады таму — у 1792-м. У 1845 годзе герб змянілі: у верхняй частцы герба знаходзіўся герб усёй губерні, а ў ніжняй — герб Ашмянаў. Пазней у гарадскім гербе былі змяненні. Напрыклад, замест герба былога караля размясцілі мядзведзя на блакітным фоне. Тлумачылася, што мядзведзь з’яўляецца сімвалам горада, бо жыхары займаліся паляваннем на гэтых жывёл.

У 1860 годзе для Ашмянаў распрацавалі праект новага герба. У той час у Расійскай імперыі праходзіла геральдычная рэформа, якую праводзіў Бернард Кёнэ. Але гэты герб не быў зацверджаны.

герб ашмянаў, што на гербе ашмянаў, што значыць герб ашмянаў, калі ў ашмянаў з'явіўся герб
Праект герба Ашмянаў, які так і не быў зацверджаны.

Сучасны герб Ашмянаў быў зацверджаны ў 2005 годзе.

Вярнуцца ўгару