PALATNO расказвае, што незвычайнага можна паглядзець у Германіі, калі вы збіраецеся там адпачываць.
Баштай у Саксонскай Швейцарыі
Гэта раён, вядомы сваімі ўражлівымі скаламі і каньёнамі, размяшчаецца на мяжы Германіі з Чэхіяй. Гэта выдатнае месца для аматараў пешых прагулак і прыгожых краявідаў, а яшчэ для тых, хто любіць прыгожыя фотаздымкі.
Фельзенкірхе ў Ідар-Оберштайн
Старажытная царква ў скале была пабудаваная ў другой палове XV стагоддзя. Пра будаўніцтва гэтай царквы існуе легенда. Нібыта браты фон Оберштайн закахаліся ў адну дзяўчыну: калі малодшы брат зрабіў прапанову сваёй каханай, то старэйшы забіў яго. Потым старэйшы пайшоў да святара і расказаў пра тое, што зрабіў: той параіў пабудаваць царкву.
«Чортаў мост» у Рокацбрюке
Гэты каменны мост, які пабудавалі ў XIX стагоддзі, вядомы сваім ідэальным кругавым адлюстраваннем у вадзе. Падобных мастоў было шмат. Па легендзе, майстар, які будаваў мост, прадаў душу першага чалавек, што перасячэ мост, д’яблу. Казачная атмасфера маста і маляўнічы краявід робяць яго выдатным месцам для фота.
Замак Нойшванштайн
Замак Нойшванштайн у Баварыі — адзін з самых фотагенічных замкаў у свеце. Гэты казачны замак у асяроддзі гор і лясоў выглядае цудоўна ў любы час года. Замак пабудавалі ў XIX стагоддзі, а ў часы Другой сусветнай вайны нацысты выкарыстоўвалі яго для захоўвання нарабаваных твораў мастацтва.
Бодэнскае возера
Возера Бодэн на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі прапануе для турыстаў маляўнічыя краявіды, асабліва ў месцах з відам на Альпы. Тут можна зрабіць эфектныя здымкі вады і гор. Калі кажуць пра Бодэнскае возера, то маюць на ўвазе тры вадаёмы.
Шнорфіртэль — раён у Брэмене
Гістарычны квартал Шноор ці Шнорфіртэль у Брэмене славіцца сваімі вузкімі вулачкамі і маляўнічымі дамамі, якія робяць яго ідэальным для атмасферных фатаграфій. Будоўлю раёна адносяць да часоў Сярэднявечча.