Як барада стала абярэгам ад ваўкоў і сімвалам урадлівасці

барада для продкаў беларусаў, барада сімвал, барада ў кіеўскай русі, барада ў беларусаў

Раней барада было не проста чымсьці модным, а сапраўдным магічным артэфактам, сімвалам жыцця і сілы, нават сувяззю з багамі. 

PALATNO разбіраецца, чаму барада — гэта вельмі сур’ёзна.

Барада — важны сімвал багоў… і багінь

У народнай культуры барада замяшчала сабой мужчыну, яна ўвасабляла жыццёвую сілу і ўрадлівасць. Цікава, што барадатымі былі не толькі людзі, але духі і багі. У беларускай міфалогіі дух палёў, Палявік, уяўляўся як стары дзед з барадой з каласоў.

Вавілонска-асірыйская багіня кахання Іштар і грэцкая Афрадыта часам маляваліся з барадой. Гэта звязана з тым, што яны адказвалі не тольк за каханне, але і за ўрадлівасць.

У Расіі да Пятра бараду ніхто не галіў. У дапятроўскія часы барада лічылася ледзь не чымсьці святым. Калі Пётр загадаў баярам стрыгчы бароды, то тыя ўсё роўна захоўвалі іх, каб быць пахаванымі разам з імі. Дарэчы, тады лічылася, што калі абстрыгчы бараду ведзьмаку, то ён пазбавіцца чарадзейнай сілы.

У Кіеўскай Русі вырыванне альбо абстрыганне барады лічылася цяжкай знявагай. У некаторых летапісах, якія ілюструюць той падзеі таго часа, ворагі кіеўскіх князёў паказваюцца менавіта без барады.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Чаму беларусы ненавідзяць панядзелкі, а пятніцы любяць?

 

Ад амулета да сімвала смерці. Які сэнс беларуская традыцыя надавала зубам

 

Кім быў мядзведзь для продкаў беларусаў?


Пахавальныя брытвы, барада ад ваўкоў і на шчасце

У той жа час вядома, што ліцвіны-паганцы галілі бароды і каротка стрыгліся ў адрозненні ад барадатых і доўгавалосых хрысціян.

На тэрыторыі Беларусі нават знаходзілі старажытныя брытвы, якія сведчаць пра тое, што бароды сапраўды галілі яшчэ да хрысціянства. Аднак з прыняццем праваслаўя звычай насіць бараду замацаваўся. У той час барада на каталіцкім Захадзе была менш папулярнай, калі як на праваслаўным Усходзе лічылася нормай.

Беларусы верылі, што барада прыносіць шчасце: на ёй нібыта «раі рояцца, мяды плодзяцца». Пастухі адмыслова не галіліся, бо барада для іх лячылася абярэгам ад няшчасцяў: ваўкоў і іншай пошасці.

А яшчэ існуе павер’е: калі сустрэнеш чалавека з доўгай сівой барадой, то трэба дакрануцца да яе — і будзе шанцаваць.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Будзьце асцярожныя: гэтых беларускіх нячысцікаў вы можаце сустрэць летам

 

Колеры жыцця і смерці: сімволіка белага, чырвонага, чорнага і сіняга ў беларускай традыцыі

 

Ліпа — жаночы апякун, дуб — аснова свету. Дрэвы для беларусаў былі не проста элементам прыроды


Вярнуцца ўгару